Агонь II Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў Гродна і праводзілі на БелАЭС

Агонь II Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў Гродна і праводзілі на БелАЭС

40
(абноўлена 10:49 19.05.2019)
Полымя міру пранеслі па ўсім гістарычным цэнтры Гродна 14 вядомых гараджан і спартсменаў.

ГРОДНА, 19 мая - Sputnik, Іна Грышук. Вядомыя гродзенцы і спартсмены пранеслі факел з агнём II Еўрапейскіх гульняў "Полымя міру" па цэнтральных вуліцах Гродна. Полымя вялікім канцэртам сустракалі на плошчы Леніна.

На площади Ленина, где проходила церемония встречи Огня II Европейских игр, собралось более тысячи человек.
© Sputnik / Инна Гришук
На плошчы Леніна, дзе праходзіла цырымонія сустрэчы Агню II Еўрапейскіх гульняў, сабралася больш за тысячу чалавек

 

У нядзелю факел пабывае на Аўгустоўскім канале, а затым пачне падарожжа па Гродзенскай вобласці, завяршыўшы яго праз тыдзень на будпляцоўцы БелАЭС.

Огонь привезли так называемые хранители, он был запечатан в специальной лампадке.
© Sputnik / Инна Гришук
Агонь прывезлі так званыя захавальнікі, ён быў запячатаны ў спецыяльнай лампадцы

Гродна стаў другім абласным цэнтрам краіны, які прымаў у сябе сімвал II Еўрапейскіх гульняў. Тыдзень таму агонь прыбыў у краіну і быў сустрэты ў Брэсце. У Гродна першай кропкай, дзе сустракалі "Полымя міру", стаў ААТ "Гродна Азот". Тут факел пранеслі па тэрыторыі прадпрыемства, а затым паднялі на верхавіну самай вялікай вежы прадпрыемства - агонь апынуўся на вышыні больш за 130 метраў над узроўнем мора.

Самой красивой участницей гродненской эстафеты стала супермодель мира Екатерина Доманькова.
© Sputnik / Инна Гришук
Самай прыгожай удзельніцай гродзенскай эстафеты стала супермадэль свету Кацярына Даманькова

У Гродна маршрут эстафеты пралягаў па цэнтральных вуліцах горада, пачаўся і завершыўся на плошчы Леніна. Факел неслі па вуліцы Ажэшка, Свярдлова, Парыжскай Камуны, плошчы і вуліцы Савецкай, запалілі ля сцен Каложскай царквы.

Факелы для эстафеты были сделаны в Новогрудке – на местном заводе газовой аппаратуры.
© Sputnik / Инна Гришук
Паходні для эстафеты былі зробленыя ў Наваградку - на мясцовым заводзе газавай апаратуры

Факеланосцамі сталі 14 вядомыя жыхароў і спартсменаў Гродна. Першым факел нёс вядомы савецкі баскетбаліст, ураджэнец Гродна Іван Ядзешка, затым - чэмпіён свету ў кіданні молата Іван Ціхан, які перадаў яго самай прыгожай удзельніцы эстафеты супермадэлі свету Кацярыне Даманьковай. Затым факел пабываў у руках рэктара БДУ Андрэя Караля, савецкай гімнасткі і алімпійскай чэмпіёнкі Алены Валчэцкай, артыста Сашы Нема, аднаго са стваральнікаў MSQRD Сяргея Ганчара і іншых.

Часть маршрута пламя ехало на велосипеде.
© Sputnik / Инна Гришук
Частку маршруту полымя "ехала" на веласіпедзе

"Полымя міру" прывезлі ў Гродна запячатаным у спецыяльнай лампадцы, ад якой запалілі першы факел. Лампадка прыбыла ў суправаджэнні чацвярых чалавек, так званых захавальнікаў агню. На кожнай кропцы агонь перадавалі ад факела да факела, і так на працягу ўсяго маршруту. Запячатаць полымя давялося толькі на адным участку гродзенскай эстафеты - калі яго ў машыне везлі да Каложскай царквы і назад.

На площади Советской у знаменитого гродненского танка-памятника огонь получил Саша Немо.
© Sputnik / Инна Гришук
На плошчы Савецкай у знакамітага гродзенскага танка-помніка агонь атрымаў Саша Нема

Факел з агнём II Еўрапейскіх гульняў падарожнічаў па цэнтры Гродна крыху больш за гадзіну. На кожнай кропцы сустрэчы факеланосцаў чакалі гараджане, якія радасна крычалі, пляскалі ў далоні, многія стараліся сфатаграфавацца са сваімі кумірамі. Затым на плошчы Леніна прайшоў вялікі святочны канцэрт.

В эстафете участвовал ректор БГУ Андрей Король и создатель MSQRD Сергей Гончар.
© Sputnik / Инна Гришук
У эстафеце удзельнічаў рэктар БДУ Андрэй Кароль і стваральнік MSQRD Сяргей Ганчар
В Коложскую церковь пламя отвезли запечатанным в лампадке.
© Sputnik / Инна Гришук
У Каложскую царкву полымя адвезлі запячатаным у лампадцы

Сёння "Полымя міру" адвязуць на Аўгустоўскі канал, пасля гэтага - у іншыя турыстычныя разыначкі гродзенскай зямлі. Напрыклад, агонь пабывае ў Мірскім і Лідскім замках, а таксама ў Наваградку, Ваўкавыску і Астраўцы. Па Гродзенскай вобласці ён будзе падарожнічаць на працягу шасці дзён. Канчатковай кропкай гродзенскай частцы маршруту стане будпляцоўка БелАЭС.

Чемпионка Европы по прыжкам в длину Анна Канюк и первая гродненская олимпийская чемпионка по спортивной гимнастике Елена Волчецкая.
© Sputnik / Инна Гришук
Чэмпіёнка Еўропы па скачках у даўжыню Ганна Канюк і першая гродзенская алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы Алена Ваўчэцкая
Пламя мира будет путешествовать по Гродненской области в течение шести дней, конечной точкой маршрута станет стройплощадка БелАЭС.
© Sputnik / Инна Гришук
Полымя міру будзе падарожнічаць па Гродзенскай вобласці на працягу шасці дзён, канчатковым пунктам маршруту стане будпляцоўка БелАЭС
Всего в эстафете в Гродно участвовало 14 известных гродненцев.
© Sputnik / Инна Гришук
Усяго ў эстафеце ў Гродна ўдзельнічала 14 вядомых гарадзенцаў

Эстафета "Полымя міру" стартавала 3 мая ў Рыме. За два тыдні полымя пабывала на Манблане, у Італіі, Славеніі, Славакіі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхіі і Польшчы. З 12 мая пачаталося падарожжа па Беларусі. Завершыцца эстафета 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне Дынама ў Мінску.

40
Тэги:
Гродна, Еўрапейскія гульні
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (188)

Спорт