Сабаленка зноў прайграла 17-гадовай амерыканцы і пакінула Ралан Гарос

Сабаленка зноў прайграла 17-гадовай амерыканцы і пакінула "Ралан Гарос"

6
(абноўлена 15:57 30.05.2019)
Беларуска другі раз у гэтым годзе не можа абыграць 17-гадовую амерыканку Аманду Анісімаву.

МІНСК, 30 мая - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (№11 у рэйтынгу WTA) не змагла выйсці ў трэці круг Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ("Ралан Гарос"), паведамляе Sputnik.

У матчы 1/32 фіналу беларусцы супрацьстаяла 17-гадовая прадстаўніца ЗША Аманада Анісімава (51). Амерыканка перамагла - 6:4, 6:2. Суперніцы правялі на корце адну гадзіну 14 хвілін.

У трэцім крузе Анісімава згуляе з пераможцай матчу Ірына-Камелія Бегу (Румынія) - Караліна Мухава (Чэхія).

Цікава, што Сабаленка ўжо гуляла з Анісімавай у гэтым годзе. У 1/16 фіналу Australian Open беларуска саступіла амерыканцы з лікам 6:3, 6:2.

Пацярпела паражэнне на турніры і беларуска Вікторыя Азаранка. Паядынак японцы Наомі Осацы яна прайграла з лікам 6:4, 5:7, 3:6.

6
Тэги:
Тэніс, Арына Сабаленка