Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў 1/8 фіналу "Ралан Гарос"

12
(абноўлена 17:23 01.06.2019)
За выхад у чвэрцьфінал парнага разраду тэнісісткі будуць змагацца з амерыканкамі Дезайр Краўчык і Джэсікай Пегулай.

МІНСК, 1 чэр - Sputnik. Беларуска-бельгійскі дуэт Арыны Сабаленка і Элізы Мертэнс выйшлі ў 1/8 фіналу парнага разраду Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе, паведамляе Sputnik.

У матчы 1/16 фіналу Сабаленка і Мертэнс у двух сэтах абыгралі Аксану Калашнікаву з Грузіі і Рэбэку Петэрсан з Нідэрландаў - 6:4, 6:3. Паядынак доўжыўся 1 гадзіну 30 хвілін.

Наступнымі саперніцамі беларускі і бельгійкі стануць амерыканкі Дезайр Краўчык і Джэсіка Пегула.

12
Тэги:
Францыя, Тэніс, Арына Сабаленка