Дынама-Мінск скароціць колькасць легіянераў у два разы

"Дынама-Мінск" скароціць колькасць легіянераў у два разы

10
(абноўлена 16:19 10.06.2019)
Трэніраваць хакейны клуб з Мінска, які выступае ў КХЛ, хутчэй за ўсё, будзе замежны трэнер.

МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Галоўным трэнерам ХК "Дынама-Мінск" стане замежнік, але штаб будзе беларускім, распавёў былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Сёння Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў працу экс-міністра, які з'яўляецца старшынёй назіральнага савета адзінага беларускага хакейнага клуба, які выступае ў КХЛ.

Па словах Ігара Шуневіча, зараз ідзе праца над камплектацыяй трэнерскага складу, ідзе выбар галоўнага трэнера. У хуткім часе кіраўніцтва ХК "Дынама-Мінск" агучыць імёны.

"З вялікай доляй верагоднасці галоўны трэнер будзе замежнікам, астатні трэнерскі штаб будзе беларускі", - запэўніў ён. Пасля чаго дадаў, што ў гэтым сезоне "зубры" зменяць гульнявы склад.

"Практычна ў два разы будзем скарачаць колькасць легіянераў", - цытуе Шуневіча БелТА.

Беларускі прэзідэнт раней менавіта на гульню легіянераў і звярнуў увагу, нагадаўшы, што ў ходзе суперсерыі "Дынама-Мінск" са зборнай экстралігі беларускія хакеісты гулялі нічым не горш.

10
Тэги:
Ігар Шуневіч, Хакей