Сабаленка прайграла ў Хертагенбошы тэнісістцы з трэцяй сотні

Сабаленка прайграла ў Хертагенбошы тэнісістцы з трэцяй сотні

7
(абноўлена 16:20 11.06.2019)
Толькі беларуска палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу, вярнуўшыся ў топ-10, як адразу прайграла на старце турніру ў Галандыі.

МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (№10 у рэйтынгу WTA) пацярпела паразу на старце травянога турніру ў галандскім Хертагенбошы, паведамляе Sputnik.

У паядынку першага круга спаборніцтваў з прызавым фондам 250 тысяч долараў беларуска сустракалася з прадстаўніцай Аўстраліі Дэстані Айавай (214). Аўстралійка была мацней - 7:6 (7:3), 1:6, 6:4.

У 1/8 фіналу Айава згуляе супраць расійскай тэнісісткі Веранікі Кудзерметавай (60), якая была мацней за спартсменку з Туніса Онс Жабер (58) - 6:3, 6:4.

7
Тэги:
Тэніс, Арына Сабаленка