Ігар Крывушэнка

Ігар Крывушэнка пакідае пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі

30
(абноўлена 12:27 13.06.2019)
На жаль, атрымалася рэалізаваць не ўсё, што задумвалася, заявіў Крывушэнка на развітальнай сустрэчы ў Доме футбола.

МІНСК, 13 чэр - Sputnik. Кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола прыняло рашэнне скасаваць кантракт з галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Ігарам Крывушэнкам.

Крывушэнка прыйшоў у зборную ў сакавіку 2017 года. Ён змяніў  на пасадзе галоўнага трэнера Аляксандра Хацкевіча, кантракт з якім быў скасаваны ў снежні мінулага года з-за нездавальняючага выніку ў восеньскім адрэзку кваліфікацыі на Чэмпіянат свету па футболе-2018.

Нагадаем, што 11 чэрвеня зборная Беларусі па футболе прайграла ў кваліфікацыйным матчы Паўночнай Ірландыі з лікам 0:1. Гэта паражэнне для "белакрылых" стала 101-м у гісторыі зборнай і 31-м на сваім полі.

"На жаль, вынікі ў адборачным турніры ЕЎРА-2020 апынуліся не такімі, якіх чакалі заўзятары, эксперты і кіраўнікі федэрацыі. Разумеючы гэта, сумесна з галоўным трэнерам мы прыйшлі да высновы: зборнай патрэбен новы выклік. Як вынік, кантракт з Ігарам Крывушэнкам быў скасаваны па ўзаемнай згодзе", - заявіў у чацвер першы намеснік старшыні АБФФ Юры Вяргейчык.

Крывушэнка падзякаваў камандзе і заўзятарам за падтрымку, якая аказвалася трэнерскаму штабу падчас усяго перыяду супрацоўніцтва са зборнай.

"Мы разам перажывалі радасныя моманты перамог і горкія дні няўдач. І заставаліся камандай, што б ні адбывалася. На жаль, атрымалася рэалізаваць не ўсё, што задумвалася. Але я ўпэўнены, што ў далейшым зборную Беларусі чакае светлая будучыня", - заявіў ён, развітваючыся са зборнай.

30
Тэги:
Футбол, Беларусь, Ігар Крывушэнка

Спартсмен з ПАР паставіў рэкорд хуткасці ўздыму па канаце - відэа

32
(абноўлена 13:26 05.03.2021)
Паўднёваафрыканскі атлет Томас Ван Тондар усталяваў сусветны рэкорд хуткасці ўздыму па канаце. Глядзіце на відэа, у якіх экстрэмальных умовах фіксавалася дасягненне.

Прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса зарэгістравалі гэта рэкорд у Ёханэсбургу.

Канат, па якім ўздымаўся Ван Тондар, быў нацягнуты паміж двума градзірнямі закрытай электрастанцыі.

У выніку паўднёваафрыканскі атлет здолеў падняцца на 50 метраў усяго за 3 хвіліны 19,68 секунды, што з'яўляецца новым сусветным рэкордам.

32
Тэги:
Кніга рэкордаў Гінэса, умовы, відэа, Рэкорды, ПАР, спартсмен

Алімпійскія кольцы вярнуліся ў такійскі марскі парк Адайба - відэа

23
(абноўлена 13:36 05.03.2021)
Сімвал Алімпіяды адпраўлялі на рэстаўрацыю, бо галоўную спартыўную падзею планеты адклалі на год з-за пандэміі. Стан канструкцыі праверылі і асвяжылі на ёй фарбу. Глядзіце на відэа, як дастаўлялі збудаванне.

Алімпійскія кольцы былі паўторна адкрыты ў такійскім марскім парку Адайба пасля рамонтных работ. 69-тонавую канструкцыю перавезла баржа ў суправаджэнні групы спецыялістаў.

З-за таго, што галоўная спартыўная падзея планеты было адтэрмінавана на год, у жніўні мэрыя прыняла рашэнне праверыць стан манументальнай канструкцыі, асвяжыць фарбу, каб пазней вярнуць збудаванне на месца.

Манумент складаецца з рознакаляровых кольцаў. Яго вышыня - 15 метраў, а даўжыня дасягае 33 метраў. Ён быў створаны за 5 месяцаў на марскі верфі Ёкагама, паблізу ад сталіцы Краіны ўзыходзячага сонца. Кольцы застануцца ў марскім парку Одайба да 8 жніўня 2021 года.

Падобныя мастацкія формы цяпер размешчаны ў аэрапортах "Нарыта" і "Ханэда", а таксама на вяршыні гары Такао. Усе гэтыя сімвалы таксама пройдуць абавязковую прафілактыку да аднаўлення падрыхтоўкі да Гульняў.

Чытайце таксама:

23
Тэги:
фарба, канструкцыя, пандэмія, планета, падзея, рэстаўрацыя, Алімпіяда, парк, Алімпійскія гульні, Токіа

Тыгр навучыўся спяваць, каб прыцягваць да сябе ўвагу - відэа

0
(абноўлена 20:29 06.03.2021)
Глядзіце на відэа, як драпежнік з Барнаульскага заапарка бярэ высокія ноты. І ўсё гэта дзеля аднаго - увагі.

Паласатыя драпежнікі могуць не толькі рыкаць, яны здольныя яшчэ і да "спеваў". Гэта даказвае тыгр Шэрхан. На кадрах можна ўбачыць, як тыгр, ходзячы па вальеры або знаходзячыся на ўзвышшы, якое, мусіць, лічыць сваёю сцэнай, бярэ высокія ноты.

"З самага нараджэння ён такім чынам прыцягвае ўвагу шматдзетнай мамы. Спецыяльна сыходзіў у далёкі кут, калі яна была занятая іншымі дзецьмі, і крычаў, пакуль яна не кіне ўсё і не прыйдзе да яго", - распавялі супрацоўнікі заапарка на старонцы ў сацыяльнай сетцы.

Рэпертуар узыходзячай зоркі Барнаульскага заапарка пакуль невялікі, аднак у яго арсенале ўжо ёсць некалькі хітоў, якія нагадалі некаторыя кампазіцыі ў выкананні расійскага спевака Вітаса. Іншыя прыхільнікі творчасці Шэрхана выказалі здагадку, што тыгр прастудзіўся, аднак супрацоўнікі заапарка запэўнілі, што са здароўем у драпежніка ўсё ў парадку.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
ноты, драпежнік, заапарк, тыгр