Алімпійскі факел на стадыёне Дынама

II Еўрапейскія гульні афіцыйна стартуюць у Мінску

72
(абноўлена 20:29 21.06.2019)
Урачыстая цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў адбудзецца ўвечары ў пятніцу на мінскім стадыёне "Дынама".

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Другія Еўрапейскія гульні афіцыйна стартуюць у Мінску ў пятніцу, мерапрыемствы ў рамках ЕГ-2019 працягнуцца да 30 чэрвеня ўключна.

II Еўрапейскія гульні праводзяцца ў Беларусі. Рэспубліка рыхтавалася да мультыспартыўнага свята некалькі гадоў. Нарэшце, самы адказны дзень настаў.

Афіцыйнае адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў адбудзецца ў Мінску ў пятніцу. Урачыстая цырымонія пройдзе на стадыёне "Дынама", хэдлайнерамі яе будуць вядомыя артысты Ганна Нятрэбка і Дзімаш. Чакаецца і прыезд віп-гасцей з-за мяжы, сярод іх - прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

Пачнецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў а 22-й, аднак гасцям мерапрыемства рэкамендуюць прыбываць на стадыён загадзя.

Дарэчы, перад адкрыццём Еўрапейскіх гульняў ужо ў пятніцу пройдуць і першыя спаборніцтвы папярэдняга этапу: па баскетболе 3х3, боксе і стральбе з лука.

Усё самае важнае і цікавае пра II Еўрапейскіх гульнях шукайце ў спецпраекце Sputnik.

72
Тэги:
Еўрапейскія гульні-2019, Беларусь, Мінск
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (192)
Алімбекава выйграла спрынт на чэмпіянаце краіны па летнім біятлоне

Алімбекава выйграла спрынт на чэмпіянаце краіны па летнім біятлоне

5
У спаборніцтвах у "Раўбічах" апроч беларусаў таксама ўдзельнічалі спартсмены з Расіі і Манголіі.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. У спарткомплексе пад Мінскам 25 верасня прайшлі спрынтэрскія гонкі чэмпіянату Беларусі па летнім біятлоне. У спаборніцтвах у жанчын лепшай стала Дынара Алімбекава, у мужчын - Дзмітрый Лазоўскі, паведамілі Sputnik у прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона.

На двух агнявых рубяжах Алімбекава дапусціла два промахі, але была самай хуткай на трасе. Алена Кручынкіна выйграла срэбра, прамазала толькі аднойчы, але саступіўшы пераможцы ў хуткасці. Ганна Сола прыйшла да фінішу трэцяй, у яе два стрэлы "ў малако".

Лазоўскі, які стаў па выніку чэмпіёнам, прамахнуўся адзін раз. Антон Смольскі і Сяргей Бачарнікаў, якія фінішавалі на другі і трэцяй пазіцыях адпаведна, не закрылі па дзве мішэні.

Чэмпіянат завершыцца у нядзелю 27 верасня гонкамі пераследу, а заўтра ў каманд - выхадны. Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі "Раўбіч" дзейнічае рэжым абмежаванага наведвання з-за каронавіруса, гледачы пры наяўнасці маскі і падтрыманні сацыяльнай дыстанцыі могуць наведаць гонкі.

Нагадаем, у спаборніцтвах прымаюць удзел не толькі беларускія біятланісты, але і спартсмены з Манголіі і Расіі.

5
Тэги:
Дынара Алімбекава, Біятлон
Лагатып УЕФА

Кангрэс УЕФА перанеслі з Беларусі ў Швейцарыю

9
(абноўлена 16:45 24.09.2020)
Беларусь упершыню ў гісторыі павінна была прыняць Кангрэс УЕФА ў сакавіку 2021-га, але сёння было прынята рашэнне аб пераносе мерапрыемства.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Кангрэс УЕФА ў 2021 годзе пройдзе ў Швейцарыі, а не ў Беларусі, як планавалася раней, заявіў прэзідэнт арганізацыі Александэр Чэферын.

​Выканкам УЕФА ў сакавіку прыняў рашэнне аб правядзенні пасяджэння вышэйшага органа еўрапейскага футбольнага саюза ў Мінску вясной будучага года.

"Кангрэса УЕФА ў сакавіку 2021 года ў Мінску не будзе, ён пройдзе ў Швейцарыі", - сказаў Чэферын на прэс-канферэнцыі па выніках выканкама УЕФА ў Будапешце.

Акрамя таго, было прынята рашэнне аб тым, што ўсе карпаратыўныя сустрэчы арганізацыі ў бліжэйшыя паўгода пройдуць у Швейцарыі. Таксама ў Швейцарыі пройдуць пасяджэнні выканкама УЕФА, запланаваныя на снежань 2020 года і сакавік 2021 года.

9
Тэги:
Швейцарыя, Беларусь, УЕФА
Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:56 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сямідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 96 дзён.

У 1788 годзе нарадзіўся беларускі філолаг Іван Насовіч, аўтар "Слоўніка беларускай мовы". Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 верасня

  • У 1629 годзе было падпісана перамір'е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, якім скончылася вайна 1600-29 гадоў.
  • У 1655 годзе расійскія войскі спалілі Пінск.
  • У 1964 годзе быў утвораны курортны пасёлак Нарач.
  • У 1990 годзе было заснавана Беларускае таварыства архівістаў.

Хто нарадзіўся 26 верасня

  • 1788 год: Іван Насовіч, беларускі філолаг, этнограф і фалькларыст, стваральнік "Слоўніка беларускай мовы".
  • 1910 год: Уладзімір Агіевіч, беларускі літаратурны крытык.
  • 1925 год: Навум Кіслік, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі філосаф Марцін Хайдэгер і прэзідэнт Ураіны Пётр Парашэнка.

26 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Карнілія – рымскага сотніка, які прыняў хрысціянства дзякуючы апосталу Пятру.

У народзе святога Карнілія называлі Карней, і па сугуччы з яго імём казалі, што настаў час прыбіраць апошнія карняплоды з агародаў. Лічылася, што з гэтага дня ўсе расліны спыняюць рост.

Напярэдадні іншага вялікага царкоўнага свята – Узвіжання – казалі: "Узвіжання чакай, а рэпу вырывай".

26 верасня звярталі ўвагу на птушак: калі ўсе гракі ўжо паляцелі ў вырай, хутка выпадзе снег. А калі з дамашняй птушкі пер'е так і ляціць – зіма будзе цёплай, але снежнай.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей