Аляксей Грышын на Алімпійскіх гульнях-2010 у Ванкуверы

Залаты медаль фрыстайліста Грышына набыў калекцыянер з Беларусі

8
(абноўлена 12:32 01.08.2019)
Медаль вышэйшай пробы, заваяваны беларусам на Алімпіядзе 2010 года, застанецца ў рэспубліцы.

МІНСК, 1 жні - Sputnik. Беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын прадаў на аўкцыёне два алімпійскія медалі за агульную суму амаль 100 тысяч долараў, паведамляе Insidethegames.

Нагадаем, беларус стаў лепшым на Алімпіядзе 2010 года ў Ванкуверы ў лыжнай акрабатыцы, таксама спартсмен узяў бронзу на Гульнях-2002 у Солт-Лэйк-Сіці.

Паводле інфармацыі партала, золата канадскіх Гульняў сышло з малатка за 68 750 долараў, а пакупніком апынуўся калекцыянер з Беларусі.

"Мы рады, што медаль вяртаецца ў Беларусь. Грышын плануе пералічыць сродкі на аплату аперацыі і спадарожных выдаткаў блізкаму сябру. У такой сітуацыі ўсе апынуліся ў выйгрышы", - сказаў выканаўчы Бобі Лівінгстан - віцэ-прэзідэнт аўкцыённага дома, які базуецца ў Бостане.

Алексей Гришин с золотой медалью Олимпиады-2010 в Ванкувере
© AFP 2019 / DAVID HECKER
Аляксей Грышын з залатым медалём Алімпіяды-2010 у Ванкуверы

Бронзавая ўзнагарода Грышына была прададзеная за 28 410 долараў. Раней беларускі спартсмен паведаміў, што ўсе атрыманыя з продажу медалёў грошы пойдуць на лячэнне блізкага чалавека.

Медалі Грышына ў перыяд часу паміж Алімпіядамі ў Ванкуверы і Сочы былі выстаўленыя ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

8
Тэги:
Фрыстайл, Алімпійскія гульні, Беларусь

Спорт