Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Сан-Хасэ

7
(абноўлена 09:04 03.08.2019)
У 1/2 фіналу Сабаленка згуляе супраць крыўдзіцелькі Вікторыі Азаранка харваткі Доны Векіч.

МІНСК, 3 жні - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал турніру WTA у амерыканскім Сан-Хасэ, паведамляе Sputnik.

У чвэрцьфінале беларуская тэнісістка атрымала валявую перамогу над іспанкай Карлай Саурэс-Навара - 3:6, 6:2, 6:4. Суперніцы правялі на корце 1 гадзіну 53 хвіліны.

За выхад у фінал Сабаленка паспрачаецца з харваткай Донай Векіч, якая была мацнейшай за прадстаўніцу ЗША Крысці Херым Ан (7:5, 6:0).

Акрамя таго, у Сабаленка будзе шанец адпомсціць за сваю суайчынніцу Вікторыю Азаранка, якая пацярпела паражэнне ад Векіч на стадыі 1/8 фіналу.

У другім паўфінале пазмагаюцца Марыя Сакар'я з Грэцыі і кітаянка Сайсай Чжэн.

7
Тэги:
Тэніс, ЗША, Арына Сабаленка

Спорт