Аляксандра Герасіменя

Аляксандра Герасіменя гатовая ўзначаліць федэрацыю плавання

13
(абноўлена 15:07 10.08.2019)
Спартсменка гатовая кіраваць федэрацыяй, калі пра гэта яе папросіць прэзідэнт Беларусі.

МІНСК, 10 жні - Sputnik. Знакамітая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая заявіла аб завяршэнні спартыўнай кар'еры, гатовая ўзначаліць Беларускую федэрацыю плавання, паведаміў рэсурс "Трыбуна".

Пра тое, што спартсменка пакідае вялікі спорт, стала вядома ў сераду 7 жніўня. Сваё рашэнне Герасіменя патлумачыла тым, што пасля нараджэння дачкі больш не можа цалкам прысвячаць сябе спаборніцтвам.

На пытанне, ці магла б яна кіраваць федэрацыяй, калі пра гэта папросіць прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, спартсменка адказала сцвярджальна.

"Я ўпрэглася б. Проста таму, што адчуваю адказнасць за свой від спорту", - сказала Герасіменя.

Яна таксама паведаміла пра першыя крокі, якія зрабіла б на пасадзе: сабрала каманду, прадумала стратэгію. Пры гэтым Герасіменя адзначыла, што ўсё гэта - гіпатэтычна, калі будзе адпаведная размова з кіраўніком дзяржавы, яна дасць адказ.

Герасіменя з'яўляецца шматразовай чэмпіёнкай Універсіяды, заваявала два залатыя медалі на чэмпіянатах Еўропы і столькі ж - на чэмпіянатах свету. А вось алімпійскага золата ў беларускі няма: на гульнях 2012 года ў Лондане яна двойчы спынялася ў кроку ад першай прыступкі пастамента, а на Алімпіядзе ў Рыа ў 2016-м была толькі трэцяй.

13
Тэги:
Плаванне, Аляксандра Герасіменя, Беларусь

Спорт