Вікторыя Азаранка

Азаранка і Барці - у паўфінале парнага разраду турніру ў Таронта

5
(абноўлена 10:32 10.08.2019)
Цяпер Вікторыя Азаранка і Эшлі Барці пазмагаюцца за выхад у фінал з парай Барбары Крэйчыкавай і Кацярыны Сіняковай з Чэхіі.

МІНСК, 10 жні - Sputnik. Беларуска Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці сталі паўфіналісткамі парнага разраду тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у канадскім Таронта. Напярэдадні ў матчы ¼ фіналу яны апынуліся мацней за дуэт бельгійкі Кірстэн Фліпкенс і Се Шувэй з кітайскага Тайбэя - 4:6, 6:2, 10:5.

Цяпер Вікторыя Азаранка і Эшлі Барці пазмагаюцца за выхад у фінал з парай Барбары Крейчыкавай і Кацярыны Сіняковай з Чэхіі.

Тым часам у другім паўфінале будуць змагацца галандска-нямецкі дуэт Дэмі Схюрс/Ганна-Лена Грэнефельд і канадска-кітайскі тандэм Габрыэла Даброўскі/Сюй Іфань.

Нагадаем, што ў мінулым годзе гэты турнір у парным разрадзе выйгралі аўстралійка Эшлі Барці і прадстаўніца Нідэрландаў Дэмі Схюрс, перамогшы ў фінале пару расіянкі Кацярыны Макаравай і Чжань Юнжань з кітайскага Тайбэя.

5
Тэги:
Тэніс, Вікторыя Азаранка

Спорт