Пасол Расіі ўручыў узнагароды лепшым снайперам Саюзнай дзяржавы

Пасол Расіі ўручыў узнагароды лепшым снайперам Саюзнай дзяржавы

8
(абноўлена 09:58 16.08.2019)
Брэсцкі ваенны палігон на некалькі дзён стаў арэнай, на якой у рамках Армейскі гульняў 2019 спаборнічалі снайперы і разведчыкі з 21 дзяржавы.

Міжнародныя вайсковыя гульні праводзяцца па ініцыятыве міністэрства абароны Расіі ўжо не першы год. У беларускім Брэсце сёлета праходзілі два этапы - "Снайперскі рубеж" і "Палярная зорка".

Пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў напярэдадні прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўшанавання пераможцаў ваенных спаборніцтваў.

З адмысловым візітам у Беларусь з гэтай нагоды прыбыў і намеснік міністра абароны Расіі Юнус-Бек Еўкураў. Каля трапа самалёта ў аэрапорце Брэста намесніка міністра сустракалі дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах з традыцыйнымі хлебам і соллю.

На церемонию награждения прибыл замминистра обороны России Юнус-Бек Евкуров
© Sputnik Максим Богданович
На цырымонію ўзнагароджання прыбыў намеснік міністра абароны Расіі Юнус-Бек Еўкураў

Сама цырымонія ўзнагароджання лепшых вайсковых снайпераў і выведнікаў прайшла на палігоне Брэсцкі, дзе яшчэ некалькі дзён таму прафесійныя ваенныя дэманстравалі свае навыкі.

Дзмітрый Мезенцаў і Юнус-Бек Еўкураў занялі на трыбуне месцы для ганаровых гасцей разам з міністрам абароны Беларусі Андрэем Раўковым і прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса.

Дмитрий Мезенцев и Юнус-Бек Евкуров заняли на трибуне места для почетных гостей вместе с министром обороны Беларуси Андреем Равковым и представителями дипломатического корпуса
© Sputnik Максим Богданович
Дзмітрый Мезенцаў і Юнус-Бек Еўкураў занялі на трыбуне месцы для ганаровых гасцей разам з міністрам абароны Беларусі Андрэем Раўковым і прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса

Перад высокімі гасцямі і пераможцамі беларускага этапу Армейскіх гульняў у кароткіх перапынках паміж узнагароджаннямі выступалі артысты двойчы Чырванасцяжнага ансамбля песні і танца Балтыйскага флоту.

Высших достижений в этом году на конкурсе Снайперский рубеж добились армейские снайперы из Беларуси и России
© Sputnik Максим Богданович
Вышэйшых дасягненняў у гэтым годзе на конкурсе "Снайперскі рубеж" дамагліся армейскія снайперы з Беларусі і Расіі

Вышэйшых дасягненняў у гэтым годзе на конкурсе "Снайперскі рубеж" дамагліся вайсковыя снайперы з Беларусі і Расіі. Кіраўніку расійскай дыпмісіі Дзмітрыю Мезенцаву выпаў гонар узнагародзіць самых трапных стралкоў Саюзнай дзяржавы.

У сваю чаргу Юнус-Бек Еўкураў ўзнагародзіў беларускіх, расійскіх і казахстанскіх ваенных, якія сталі лепшымі ў "Снайперскім біятлоне", які, па словах арганізатараў гульняў, стаў самым відовішчным этапам спаборніцтваў.

Соревнование между представителями специальных подразделений Полярная звезда прошло в этом году в Беларуси впервые
© Sputnik Максим Богаднович
Спаборніцтвы паміж прадстаўнікамі спецыяльных падраздзяленняў "Палярная зорка" прайшло ў гэтым годзе ў Беларусі ўпершыню

У Беларусі ў гэтым годзе ўпершыню ў гісторыі прайшло спаборніцтва паміж прадстаўнікамі спецыяльных падраздзяленняў "Палярная зорка". Праўда, у сілу навацыі спаборнічалі паміж сабою толькі беларускія і расійскія спецназаўцы. У першы раз удача была на баку беларускіх выведнікаў, якія перамаглі ў камандным заліку.

После церемонии дипломаты и офицеры из разных стран переместились на стрельбище, Мезенцев выбрал автомат Калашникова, а Евкуров – карабин Мосина
© Sputnik Максим Богданович
Пасля цырымоніі дыпламаты і афіцэры з розных краін перамясціліся на стрэльбішча, Мезенцаў абраў аўтамат Калашнікава, а Еўкураў - карабін Мосіна

На заканчэнне ўрачыстай цырымоніі Дзмітрый Мезенцаў і Юнус-Бек Еўкураў зрабілі фота на памяць са зборнай расійскай арміі, якая спаборнічала на палігоне Брэсцкі.

Затым дыпламаты і афіцэры з розных краін перамясціліся на стрэльбішчы. Там пасол Расіі з некалькіх відаў зброі абраў аўтамат Калашнікава, у сваю чаргу намеснік расійскага міністра абароны спыніў свой выбар на вінтоўцы Мосіна.

8
Тэги:
Дзмітрый Мезенцаў, Армейскія міжнародныя гульні, Брэст

Спорт