Беларусам прапанавалі прыдумаць імя талісману алімпійскай зборнай Беларусі

© Photo : НОК БеларусиБеларусам прапанавалі прыдумаць імя талісману алімпійскай зборнай Беларусі
Беларусам прапанавалі прыдумаць імя талісману алімпійскай зборнай Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да 20 верасня ўсе жадаючыя змогуць прыняць удзел у конкурсе: трэба прыдумаць імя маскоту і яго легенду.

МІНСК, 20 жні - Sputnik. Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі прапанаваў прыдумаць імя талісману алімпійскай зборнай Бусляняці, паведамілі ў прэс-службе НАК.

24 жніўня ў Мінску адбудзецца святкаванне Міжнароднага алімпійскага дня. Удзел у мерапрыемстве прыме маскот каманды Team BY.

"У снежні 2018 мы прэзентавалі брэнд "Team BY", і цалкам лагічным стала распрацоўка маскота, якім стала бусляня. І, пачынаючы з сённяшняга дня, мы аб'яўляем конкурс і прапануем прыдумаць імя знаку алімпійскай каманды", - заявіў в.а. начальніка аддзела маркетынгу НАК Беларусі Віталь Астроўскі.

У НАК растлумачылі, што для ўдзелу ў конкурсе неабходна прыдумаць адзін-два варыянты імя, а таксама невялікую легенду. Свае варыянты трэба адпраўляць на электронны адрас marketing@noc.by.

"Варыянты, якія прайшлі першапачатковы адбор, будуць выстаўлены ў сацыяльныя сеткі для адкрытага галасавання. Аўтары лепшых варыянтаў атрымаюць каштоўныя прызы ад НАК Беларусі", - звярнулі ўвагу ў НАК.

Конкурс працягнецца да 20 верасня.

Стужка навiн
0