US Open 2019: беларусы Герасімаў і Івашка прайшлі ў 2-і адборачны раўнд

© AFP 2024 / JULIAN FINNEYТэнісіст Ілля Івашка
Тэнісіст Ілля Івашка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Герасімаву і Івашку трэба выйграць яшчэ два адборачныя матчы, каб патрапіць у асноўную сетку US Open.

МІНСК, 21 жні - Sputnik. Беларускія тэнісісты Ягор Герасімаў і Ілля Івашка з перамог стартавалі ў кваліфікацыі Адкрытага чэмпіянату ЗША, якая праходзіць у Нью-Ёрку.

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова - Sputnik Беларусь
Вольга Гаварцова паспяхова стартавала ў кваліфікацыі US Open

Нашы спартсмены прайшлі ў другі адборачны раўнд. Герасімаў, у якога 129-ы нумар сусветнага рэйтынгу, у сваім першым матчы кваліфікацыі апынуўся мацнейшым за прадстаўніка ЗША Стэфана Казлова (у яго 545-ы радок рэйтынгу) - 6:4, 6:4.

Тым часам Ілля Івашка (143-ы ў рэйтынгу) у сваім стартавым паядынку ў двух сэтах перамог нямецкага тэнісіста Матса Мораінга (169-я ракетка свету) - 6:3, 6:0.

Наступным супернікам Герасімава стане амерыканец Мітчэл Кругер (174-ы нумар рэйтынгу). Івашку ў другім раўндзе чакае сустрэча з супернікам з Бельгіі Рубэнам Бемельмансам (181-ы радок рэйтынгу).

Герасімаву і Івашку трэба выйграць яшчэ два адборачныя матчы, каб патрапіць у асноўную сетку US Open, гульні якой пачнуцца 26 жніўня.

Стужка навiн
0