Летні чэмпіянат свету па біятлоне ў Раўбічах

Летні ЧС па біятлоне: беларус Лазоўскі стаў чэмпіёнам у спрынце сярод юніёраў

6
(абноўлена 13:11 24.08.2019)
Нагадаем, напярэдадні ў суперспрынце беларус Мікіта Лабастаў заваяваў золата, у сённяшняй гонцы ён фінішаваў дзясятым.

МІНСК, 24 жні - Sputnik. Чэмпіянат свету па летнім біятлоне працягваецца ў Раубічах. Скарбонка медалёў гаспадароў турніру папоўнілася сёння яшчэ адным золатам.

Першую гонку (юніёрскі спрынт на 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі) выйграў беларус Дзмітрый Лазоўскі. Ён прайшоў трасу за 21 хвіліну 30,5 секунды. Другім фінішаваў чэшскі біятланіст Мікулаш Карлік, прайграўшы лідару 25,3 секунды, бронза дасталася ўкраінцу Юрыю Сітніку, які прыйшоў да фінішу на 30,9 секунды пазней за пераможцу.

Нагадаем, напярэдадні ў суперспрынце беларус Мікіта Лабастаў заваяваў золата, у сённяшняй гонцы ён фінішаваў дзясятым.

Таксама сёння на старт выйдуць дзяўчаты. Удзельніцам юніёрскай спрынтарскай гонкі трэба будзе пераадолець дыстанцыю ў шэсць кіламетраў.

У 16:00 пачнецца мужчынскі спрынт на 7,5 км, а завершыць другі дзень спаборніцтваў жаночая спрынтэрская гонка на шэсць кіламетраў.

У перапынках паміж заездамі заўзятарам прапануюць розныя забавы: дзяцей можна адвесці на батут, дарослым - уладкавацца на велізарным фуд-корце або адправіцца на міні-шопінг.

Чэмпіянат свету па летнім біятлоне праходзіць у Раўбічах з 23 па 25 жніўня.

6
Тэги:
Біятлон, Раўбічы (спарткомплекс), Беларусь

Спорт