Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка

US Open: Азаранка і Барці прабіліся ў 1/16 парнага разраду

8
(абноўлена 10:25 31.08.2019)
Першы сэт тэнісісткі аддалі саперніцам, але затым сабраліся і не пакінулі шанцаў у двух наступных.

МІНСК, 31 - Sputnik. Беларуска Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці выйшлі ў другі круг парнага разраду US Open, паведамляе Sputnik.

На старце турніру беларуска-аўстралійскаму дуэту супрацьстаялі Маргарыта Гаспаран з Расіі і румынка Моніка Нікулеску. Азаранка і Барці перамаглі - 4:6, 6:1, 6:1.

Сёння вечарам за выхад у 1/8 фіналу яны будуць змагацца з Абигейл Спірс (ЗША) і Надзеяй Кічанок (Украіна).

Нагадаем, удала ў парным разрадзе стартавалі і іншыя беларускі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч. А вось Лідзія Марозава барацьбу на турніры завяршыла.

8
Тэги:
Тэніс, ЗША, Вікторыя Азаранка

Спорт