Беларускі футбаліст Раман Васілюк

Брэсцкае "Дынама" рыхтуе на праводзіны Васілюка дабрачынны матч

7
(абноўлена 17:00 05.09.2019)
Развітальны матч легендарнага берасцейца адбудзецца ў гэтую суботу, атрыманыя сродкі пойдуць на лячэнне юнага заўзятара "Дынама".

МІНСК, 5 вер - Sputnik. Брэсцкі футбольны клуб "Дынама-Брэст" правядзе дабрачынны матч з польскай "Ягелоніяй", паведамілі ў прэс-службе берасцейцаў.

"Таварыскі матч паміж футбольнымі клубамі "Дынама-Брэст" і польскай "Ягелоніяй" стане развітальным для Рамана Васілюка, які ўжо завяршыў кар'еру", - распавялі ў клубе.

Кіраўніцтва берасцейцаў прыняло рашэнне зрабіць гульню дабрачыннай - усе сродкі пойдуць на лячэнне дзевяцігадовага Мікіты Палуянава, які ў маі страціў частку левай нагі.

Паядынак "Дынама-Брэст" - "Ягелонія" адбудзецца ў суботу, 7 верасня, на хатнім стадыёне берасцейцаў. Стартавы свісток прагучыць у 17:30.

Нагадаем, 40-гадовы завяршыў кар'еру ў студзені гэтага года. За брэсцкі клуб ён правёў 240 матчаў і забіў 96 галоў. Акрамя роднага клуба, беларус абараняў колеры мазырскай "Славіі", маскоўскага "Спартака", мінскага "Дынама", тэль-авіўскага "Хапоэля", "Гомеля", "Мінска", БАТЭ і гродзенскага "Нёмана". Ён двойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі (2000, 2012).

У складзе зборнай Беларусі правёў 24 матчы і забіў 10 галоў.

7
Тэги:
Беларусь, Дабрачыннасць, Футбол, ФК "Дынама" (Брэст)

Спорт