Арына Сабаленка

US Open 2019: Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў фінал у парным разрадзе

15
(абноўлена 10:05 07.09.2019)
У фінале парнага разраду будуць змагацца дзве беларускі, Сабаленка ў пары з Мертэнс будзе супрацьстаяць дуэту сваёй суайчынніцы Вікторыі Азаранкі і аўстралійкі Эшлі Барці.

МІНСК, 7 вер - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і бельгійка Эліза Мертэнс сталі фіналісткамі Адкрытага чэмпіянату ЗША ў парным разрадзе, які завяршаецца ў Нью-Ёрку.

Сабаленка і Мертэнс былі пасеяныя на гэтых спаборніцтвах пад чацвёртым нумарам. У матчы ½ фіналу яны апынуліся мацней за амерыканскую парыу Каралін Долхайд/Ваня Кінг - 4:6, 6:3, 6:4. Паядынак працягнецца 2 гадзіны 19 хвілін.

У фінале Сабаленка і Мертэнс будуць змагацца з беларускай Вікторыяй Азаранка і аўстралійкай Эшлі Барці (8-ы нумар пасеву).

Нагадаем, Вікторыя Азаранка разам з Эшлі Барці выйшла ў фінал парнага разраду, перамогшы беларуска-славацкі тандэм Аляксандры Сасновіч і Вікторыі Кужмавай з лікам 6:0, 6:1.

15
Тэги:
Тэніс, ЗША, Арына Сабаленка

Спорт