Сабаленка і Мертэнс перамаглі на US Open у парным разрадзе

Сабаленка і Мертэнс перамаглі на US Open у парным разрадзе

5
(абноўлена 08:49 09.09.2019)
Для 21-гадовай Сабаленка гэта першы тытул Вялікага шлема ў кар'еры, як і для яе напарніцы Мертэнс.

МІНСК, 9 вер - Sputnik. Беларуска-бельгійскі дуэт Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс выйграў Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.

Характэрна, што ў фінале яны змагаліся за перамогу з беларускай Вікторыяй Азаранка і аўстралійкай Эшлі Барці. Матч працягваўся 1 гадзіну 37 хвілін і завяршыўся ўпэўненай перамогай Сабаленка і Мертэнс - 7:5, 7:5.

Элизе Мертенс и Арина Соболенко
© REUTERS / Robert Deutsch-USA TODAY Sports
Элізэ Мертэнс і Арына Сабаленка

Для абедзвюх пераможцаў заваяваны тытул Вялікага шлема стаў першым у кар'еры. Раней беларуска-бельгійскі дуэт перамагаў у Індыян-Уэлсе і Маямі.

Прызавы фонд Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе складае 26,75 мільёна долараў.

5
Тэги:
Тэніс, Арына Сабаленка, US Open

Спорт