Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава

Домрачава: прапановаў ад беларускай федэрацыі не паступала

11
(абноўлена 09:57 13.09.2019)
У чацвер стала вядома, што алімпійская чэмпіёнка стане трэнерам кітайскіх біятланістаў падчас падрыхтоўкі да Алімпіяды-2022.

МІНСК, 13 вер - Sputnik. Праслаўленая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава паведаміла, што ёй не паступала прапаноў удзельнічаць у развіцці біятлона ў Беларусі.

У чацвер стала вядома, што спартсменка і яе муж - нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б'ёрндален будуць рыхтаваць біятланістаў Кітая да Алімпіяды, якая пройдзе ў 2022 годзе ў Пекіне.

"Не паступала прапановы ад Беларускай федэрацыі біятлона. Вядома, я паставілася б з усёй сур'ёзнасцю, але такіх размоў не было", - сказала Домрачава ў эфіры тэлеканала АНТ.

Экс-спартсменка дадала, што з беларускай камандай сёння працуе дастатковая колькасць спецыялістаў.

"Я думаю, што кіраўніцтва федэрацыі трымае ўсё пад кантролем", - падкрэсліла яна.

Згодна з кантрактам, які муж і жонка заключылі з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Кітая, Б'ёрндален атрымае пасаду галоўнага трэнера зборнай, а Домрачава зоймецца падрыхтоўкай жаночай каманды.

Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Б'ёрндален завяршылі спартыўную кар'еру ў мінулым годзе. Беларуская спартсменка паведаміла, што збіраецца адпачыць.

11
Тэги:
Уле Эйнар Б'ёрндален, Беларуская федэрацыя біятлона, Дар'я Домрачава, Беларусь

Спорт