Лагатып Алімпіяды 2024 года прэзентавалі ў Парыжы

Лагатып Алімпіяды 2024 года прэзентавалі ў Парыжы

19
(абноўлена 11:23 22.10.2019)
Лагатып уяўляе сабой злучаныя ў адно цэлае алімпійскі агонь і медаль, а таксама твар Марыяны - аднаго з сімвалаў Французскай Рэспублікі.

МІНСК, 22 кас - Sputnik. У Парыжы прадставілі лагатып для летняй Алімпіяды і Паралімпіяды 2024 года, пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце аргкамітэта спартыўнай падзеі.

"Медаль, полымя, Марыяна. Вось новы твар Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў", - напісалі арганізатары ў Twitter пасля прэзентацыі лагатыпу.

​Сапраўды, у малюнку аб'яднаны алімпійскі агонь і медаль, у ім таксама чытаецца твар Марыяны - аднаго з сімвалаў Французскай Рэспублікі, які ўвасабляе нацыянальны дэвіз Францыі "Свабода, Роўнасць, Братэрства".

Многія спартсмены ўжо ацанілі лагатып чарговай Алімпіяды і адзначылі, што ён выдатна адлюстроўвае саму сутнасць спартыўных спаборніцтваў. Новую эмблему нават размясціў на сваёй старонцы ў Twitter прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Ён падкрэсліў, што ў гэтым лога заключаны галоўныя алімпійскія ідэалы.

Што цікава, упершыню эмблемы Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў супадаюць. Розніца толькі ў тым, што на першай намаляваныя алімпійскія кольцы, а на другі - "агіто". Гэта тры завіткі - чырвоны, зялёны і сіні, якія сімвалізуюць дэвіз паралімпійцаў "Дух у руху".

Нагадаем, Алімпіяда ў Парыжы пройдзе з 26 ліпеня да 11 жніўня 2024 года, а Паралімпіяда - з 28 жніўня да 8 верасня.

19
Тэги:
лагатып, Алімпіяда, Парыж

Самы моцны чалавек планеты жыве ў Мінску - відэа

15
(абноўлена 13:30 08.07.2020)
Алімпійскі чэмпіён Леанід Тараненка ўстанавіў сусветны рэкорд у 1988 годзе. І яго дасягненне да гэтага часу ніхто не пабіў. Глядзіце на відэа гісторыю легендарнага беларускага цяжкаатлета.

Праз восем гадоў пасля трыумфальнага золата на "Алімпіядзе-80" цяжкаатлет Леанід Тараненка паехаў на спаборніцтвы ў Аўстралію. Там ён устанавіў сусветны рэкорд - падняў у штуршку штангі 266 кілаграмаў - і гэты рэкорд трымаецца ўжо больш за 30 гадоў. Да гэтага часу яго ніхто не змог пабіць.

Зараз самы моцны чалавек планеты - на пенсіі. Скончыўшы спартыўную кар'еру, ён выгадаваў прызёра Алімпіяды па цяжкай атлетыцы для Індыі. Тараненка заўсёды быў супраць жаночай цяжкай атлетыкі, а калі прыехаў трэнерам у Індыю, менавіта ў жаночую зборную яго і накіравалі. Да таго, як са зборнай пачаў працаваць беларускі трэнер, алімпійскіх медалёў там не было.

Больш за тое, калі Тараненка запэўніваў, што адна з яго выхаванак стане прызёрам Алімпіяды, на яго глядзелі са здзіўленнем. А калісьці з такім жа здзіўленнем глядзелі на трэнера самога Тараненкі - легендарнага Івана Лагвіновіча. У тым, што яго выхаванец возьме "золата" ў Маскве, сумневаў у яго не было. Для гэтага трэба было перамагчы балгарскага спартсмена Валянціна Хрыстова, які яшчэ за чатыры гады да алімпіяды абвясціў, што ў Маскву прыедзе за "золатам".

"І тут з'яўляецца нейкі беларус", - смяецца Тараненка.

У спартсмена не было сумненняў у тым, што Алімпіяда для яго будзе паспяховай. Як і не было часу на адпачынак.
За ўвесь час, што ў Маскве праходзілі Гульні, Леанід Аркадзьевіч пабываў у спецыяльна пабудаванай Алімпійскай вёсцы толькі адзін раз. Трэніроўкі, падрыхтоўка - усё гэта забірала і час, і сілы.

На Алімпіяду невялікая частка спартсменаў прыязджае спаборнічаць, астатнія прыязджаюць забаўляцца і адпачываць, кажа спартсмен. Ён быў на спаборніцтвах, каб узяць золата.

Праз шмат гадоў у Беларусі яго веды і вопыт засталіся незапатрабаваныя, прызнае спартсмен. Не без суму кажа, што хацеў бы трэніраваць, што адчувае ў сабе сілы "аграніць алмаз" - прывесці таленавітага спартсмена да добрых вынікаў. Але нават па кансультацыі да чалавека, чый рэкорд да гэтага часу не пабіты, у Беларусі не звяртаюцца.
Так што вольны час ён праводзіць у лесе - любіць паляванне. Ці сочыць за спаборніцтвамі? Ад цяжкай атлетыкі, прызнаецца Тараненка, ужо нікуды не падзецца. Штанга сніцца яму да гэтага часу.

15
Тэги:
Алімпіяда-1980
Тэмы:
Алімпіяда - 80
Сцягі краін СНД

Каля 300 беларускіх спартсменаў адправяцца на I Гульні краін СНД у Казань

6
(абноўлена 09:07 07.07.2020)
У спаборніцтвах могуць прымаць удзел атлеты ва ўзросце ад 14 да 23 гадоў, выступаць яны будуць у 22 відах спорту.

МІНСК, 7 ліп - Sputnik. Каля 300 спартсменаў з Беларусі адправяцца на I Гульні краін СНД, якія плануецца правесці ў верасні гэтага года ў Казані, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінспорту і турызму рэспублікі.

"Каля 300 беларускіх спартсменаў прыме ўдзел у I Гульнях краін СНД. Пра гэта заявіў міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук падчас відэаканферэнцыі, якая прайшла пад эгідай Выканаўчага камітэта СНД", - праінфармавалі ў ведамстве.

Калі ўключыць у дэлегацыю трэнераў, суддзяў і адміністрацыйны апарат, то яна павялічваецца ўжо да прыкладна 390 чалавек. Па словах міністра, спартсмены ўжо "засумавалі па спаборніцтвах", а Гульні краін Садружнасці даюць выдатную магчымасць памерацца сіламі з супернікамі.

Плануецца, што беларускія атлеты выступяць у 20 відах спорту.

У Мінспорта ўдакладнілі, што Гульні пройдуць у Казані з 4 па 11 верасня. Іх планавалася правесці ў жніўні, аднак у сувязі з эпідэміялагічным становішчам іх было вырашана перанесці на больш позні тэрмін.

У спаборніцтвах будуць удзельнічаць спартсмены ад 14 да 23 гадоў, будзе разыграна каля 280 камплектаў медалёў. Ініцыятарам Гульняў выступае Расія.

6
Тэги:
Казань, СНД, Спорт
Які сёння дзень: 15 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 15 ліпеня 2020 года

0
(абноўлена 09:56 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 169 дзён.

Якія падзеі адбыліся 15 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 ліпеня

  • У 1410 годзе адбылася бітва пры Грунвальдзе ў ходзе Вялікай вайны 1409—1411 гадоў.
  • У 1560 была першая пісьмовая згадка аб Шацілавічах (зараз — горад Светлагорск).
  • У 1925 годзе была адноўлена дзейнасць Беларускага камітэта ў Варшаве.
  • У 1999 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Суданам.

Хто нарадзіўся 15 ліпеня

  • 1609 год: Казімір Леў Сапега, вялікалітоўскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч.
  • 1675 год: Станіслаў Панятоўскі, вялікалітоўскі палкаводзец, прадстаўнік магнатэрыі.
  • 1900 год: Уладзімір Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык.

Таксама сёння нарадзіліся нідэрландскі мастак Рэмбрант і французскі філосаф Жак Дэрыда.

15 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць палажэнне Пачэснай рызы Прасвятой Багародзіцы ў Влахерне і шануюць памяць Свяціцеля Фоція, мітрапаліта Кіеўскага.

У гэты дзень нельга было працаваць у полі, шыць – таму што "Маці божая рызу шыла". У дом запрашалі святара, які асвячаў панадворак і гаспадарчыя пабудовы.

Калі на дрэвах ужо з'явілася жоўтае лісце, восень і зіма будуць раннімі. Туман на вадзе раніцай прадвяшчае добрае надвор'е.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей