Беларускі дзюдаіст Мукетэ

Беларускі дзюдаіст Мукетэ стаў чэмпіёнам Еўропы сярод юніёраў

5
(абноўлена 09:28 04.11.2019)
У фінальнай схватцы ў вагавой катэгорыі да 100 кілаграмаў беларускі спартсмен змог адолець прадстаўніка Грузіі Анісе Санеблідзэ.

МІНСК, 4 ліс - Sputnik. Беларускі спартсмен Даніэль Мукетэ стаў чэмпіёнам Еўропы па дзюдо сярод юніёраў, пра гэта паведамляе Еўрапейская федэрацыя дзюдо.

У фінальнай схватцы чэмпіянату Еўропы, які прайшоў у Іжэўску, у вагавой катэгорыі да 100 кілаграмаў беларус біўся з прадстаўніком Грузіі Анісе Санеблідзэ. Мукетэ прызнаўся, што паядынак быў вельмі напружаным.

"Фінальны паядынак быў цяжкім, супернік быў досыць моцны. Мы з ім сустракаліся не раз, і сёння мне ўдалося яго абыграць. Але гэта быў вельмі цяжкі фінал, як і ўся падрыхтоўка да першынства Еўропы, было шмат спаборніцтваў і пералётаў. Гэта вельмі доўгачаканы медаль, нарэшце мне ўдалося заваяваць другі тытул чэмпіёна Еўропы. І я гэтаму вельмі рады", - пракаментаваў сваю перамогу беларускі спартсмен.

У апошні час у дзюдаіста быў вельмі напружаны графік.

"Я прыляцеў у Іжэўск амаль адразу пасля выступу на Сусветных ваенных гульнях у Кітаі, дзе перамог. Мне дапамог вопыт выступлення на чэмпіянаце свету ў Токіа, я ў нейкіх момантах лепш бачу памылкі супернікаў і пралічваю іх дзеянні", - прыводзіць агенцтва РІА "Новости" словы спартсмена.

Улетку Мукете выступаў на II Еўрапейскіх гульнях, якія праходзілі ў Мінску. Аднак на гэтых спаборніцтвах ён спыніўся за крок ад п'едэстала - прайграў харвацкаму дзюдаістаў Златка Кумрычу ў паядынку за бронзавы медаль. Зараз беларус прыкладае ўсе намаганні, каб патрапіць на Алімпіяду.

"Я пакуль яшчэ не заваяваў права выступіць на Алімпійскіх гульнях, але мы да гэтага ідзём. І час заваяваць ліцэнзію ў мяне яшчэ ёсць", - сказаў на заканчэнне Даніэль Мукетэ.

5
Тэги:
Беларусь, дзюдо

Спорт