Дар'я Домрачава на Снежным снайперы

Лукашэнка расказаў, чаму адпусціў Домрачаву ў Кітай

5
(абноўлена 13:44 26.11.2019)
Навіна аб тым, што самая паспяховая беларуская біятланістка будзе рыхтаваць кітайскіх калегаў да Алімпіяды 2022 года, у верасні здзівіла многіх беларускіх заўзятараў Дар'і.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Дар'я Домрачава з'ехала ў Кітай трэніраваць мясцовую зборную біятланістаў з дазволу прэзідэнта Беларусі, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў аўторак у час размовы з членамі нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ.

Паводле яго слоў, услаўленая беларуская спартсменка падчас адной з размоў спытала дазвол з'ехаць папрацаваць у Кітай."Я кажу: не магу адмовіць, таму што Сі Цзіньпін адмовіць мне потым у другім. Яны паехалі, і нічога страшнага. Паўтара мільярда (насельніцтва. - Sputnik) краіна. Калі будзе вынік у іх, так кітайцы запомняць надоўга, што беларусы дапамаглі" , - цытуе Лукашэнку агенцтва БелТА.

Пра сваё рашэнне з'ехаць працаваць у Кітай чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава і яе муж Уле-Эйнар Б'ёрндален абвясцілі ў верасні. Яны падпісалі кантракт з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Кітая, згодна з якім будуць рыхтаваць зборную гэтай краіны да зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне.

Тады ж, каментуючы сваё рашэнне, Домрачава казала, што ёй не паступала прапаноў удзельнічаць у развіцці біятлона ў Беларусі. Аднак, калі б такая прапанова была, то яна "паставілася б з усёй сур'ёзнасцю, але такіх размоў не было", заявіла тады Домрачава ў эфіры тэлеканала АНТ.

Лукашэнка таксама распавядаў, як настройваў чатырохразовую алімпійскую чэмпіёнку на перамогі і вучыў яе бегаць.

"Домрачава, калі была маленькая, пачынала тут. Там яшчэ ёсць фатаграфіі. Я вучыў яе бегаць і казаў: "Ты будзеш вялікай, калі зробіш гэта, гэта, гэта". Яна зрабіла", - распавёў Лукашэнка партнёрам па сваёй камандзе.

5
Тэги:
Кітай, Біятлон, Дар'я Домрачава, Аляксандр Лукашэнка

Спорт