Каментатар Уладзімір Навіцкі

Легендарны каментатар Навіцкі сыходзіць на пенсію

3
(абноўлена 16:41 26.11.2019)
У маі бягучага года каментатар адзначыў 65-годдзе, тады ён казаў, што пакуль не гатовы расстацца з каментатарскай працай.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Легендарны беларускі спартыўны каментатар, заслужаны дзеяч культуры Уладзімір Навіцкі прыняў рашэнне сысці на пенсію, паведаміў у аўторак рэсурс "Трыбуна".

У маі бягучага года вядомы спартыўны журналіст адзначыў сваё 65-годдзе. Тады ён заяўляў, што пакуль не гатовы пакінуць каментатарскую працу.

Паведамляецца, што Навіцкі ўжо напісаў заяву аб сыходзе са спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5".

Каментатар нарадзіўся ў 1954 годзе ў Брэсце, ён скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і політэхнічны інстытут. На тэлебачанні ён працаваў з 1981 года. Першая яго рэпартажная праца - гульня паміж сталічным футбольным клубам "Дынама" і ташкенцкім "Пахтакорам" у 1981-м. Самай памятнай гульнёй, якую прыйшлося каментаваць, Навіцкі лічыць сустрэчу хакейных зборных Беларусі і Швецыі на Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці.

3
Тэги:
Тэлебачанне, Беларусь, Спорт

Спорт