Мінспорту Расіі дапаможа беларусам падрыхтавацца да Алімпіяды-2020

Мінспорту Расіі дапаможа беларусам падрыхтавацца да Алімпіяды-2020

6
(абноўлена 16:36 08.12.2019)
Расійскае ведамства паабяцала усю магчымую падтрымку для беларускіх атлетаў пры падрыхтоўцы да Алімпіяды.

МІНСК, 8 сне - Sputnik. Расія акажа ўсю неабходную падтрымку беларускім спартсменам у падрыхтоўцы да летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа, заявіў на пасяджэнні калегіі міністэрстваў спорту дзвюх краін кіраўнік расійскага ведамства Павел Калабкоў.

Калабкоў і міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук правялі ў нядзелю сумеснае пасяджэнне калегій федэральных спартыўных ведамстваў дзвюх краін, у рамках якога апошні папрасіў расійскага калегу аказаць падтрымку і дапамогу беларускім спартсменам у падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў у Токіа. Кавальчук растлумачыў, што толькі пералёты займаюць каля паўтара сутак і атлеты прыязджаюць на спаборніцтвы стомленымі і "разбалансаванымі".

"Беларускім спартсменам на Гульнях у Токіа мы акажам усю магчымую падтрымку. Трэба проста даць нам спіс відаў спорту, якія хацелі б там (на далёкаўсходніх базах - Sputnik) рыхтавацца, тэрміны прыкладныя. Разам з нашымі федэрацыямі паглядзім, што ў нас ёсць на Далёкім Усходзе", - падкрэсліў расійскі прэм'ер, яго словы прыводзяць РІА "Новости".

Па словах міністра, ёсць шэраг баз, дзе спартсмены праходзілі падрыхтоўку да Алімпіяды 1988 года ў Сеуле. Таксама гатовая Расія разгледзець прадастаўленне баз у Хабараўску, Іркуцку, Уладзівастоку.

"Трэба проста дэталёва нам разабрацца. З улікам неабходнасці акліматызацыі, магчымасці пералётаў, транспартнай лагістыкі. Усю падтрымку мы акажам. Больш за тое мы перагаворым з кіраўніцтвам рэгіёнаў, каб вам аказалі ўсю магчымую падтрымку з пункту гледжання харчавання, бяспекі правядзення збораў", - сказаў на заканчэнне Калабкоў.

6
Тэги:
Беларусь, Расія, Алімпійскія гульні

Спорт