Беларуска выйграла бронзу юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Швейцарыі

Беларуска выйграла бронзу юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Швейцарыі

20
(абноўлена 16:19 11.01.2020)
Юнацкія Алімпійскія гульні стартавалі ў швейцарскай Лазане напярэдадні, 10 студзеня, і завершацца 22 студзеня.

МІНСК, 11 сту - Sputnik. Расійская біятланістка Алёна Мохава заваявала залаты медаль у індывідуальнай гонцы на зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Лазане.

Мохава стала першай з часам 32 хвіліны 26,7 секунды, дапусціўшы два промахі. Другое месца заняла францужанка Жана Рышар (+1 хвіліна 03,8 секунды; 2 промахі), трэцяе - беларуска Юлія Кавалеўская (+1.32,8; 3).

Гэты медаль стаў першым для зборнай Расіі на юнацкіх Гульнях у Швейцарыі.

"Срэбра" - у Жаны Рышар з Францыі, якая завяршыла гонку з вынікам - 33 хвіліны 30,5 секенд.

Беларуская біятланістка Юлія Кавалеўская прайшла дыстанцыю за 33 хвіліны 39,5 секунд, на чатырох агнявых рубяжах яна здзейсніла 3 промахі і прыйшла на фініш трэцяй.

20
Тэги:
Швейцарыя, Біятлон

Спорт