Капотны грузавік Сяргея Вязовіча на Дакары

Вязовіч прайграў толькі аднаму КамАЗу на дзявятым этапе "Дакара"

8
(абноўлена 17:32 14.01.2020)
У заліку грузавікоў беларускі экіпаж "капотніка" застаўся на трэцяй пазіцыі, страціўшы яшчэ тры хвіліны ў адносінах да лідара.

МІНСК, 14 сту - Sputnik. Экіпаж Сяргея Вязовіча з "МАЗ-СПОРТаўта" скончыў дзявяты этап ралі-рэйду "Дакар - 2020" на другім месцы, перадае Sputnik.

Першым фінішаваў КамАЗ безумоўнага лідара Андрэя Каргінава з "КАМАЗ-МАЙСТАР", трэцяе месца - у Эдуарда Нікалаева, які едзе ў асобным заліку. МАЗы Аляксея Вішнеўскага і Аляксандра Васілеўскага скончылі этап на 6 і 10 радках пратаколу.

У выніковым заліку грузавікоў Вязовіч застаецца на трэцім месцы, але прайграе Каргінаву ўжо гадзіну і амаль 9 хвілін. Ад другога месца Антона Шыбалава беларускі экіпаж аддзяляюць 30 хвілін. Экіпаж чэха Алеша Лопрайса на Praga, які знаходзіцца на чацвёртым месцы, прайграе Вязовічу адну гадзіну і шэсць хвілін. У Вішнеўскага і Васілеўскага па-ранейшаму 8 і 11 пазіцыі ў абсалюце.

Лідары заліку пазадарожнікаў не мяняюцца ад этапу да этапу - гэта Карлас Сайнс, Насэр Аль-Атыя і Стэфан Петерансель. Паляпшае свае пазіцыі Фернанда Алонса - ён ужо 10-й у генеральнай класіфікацыі.

Тройка лепшых матацыклістаў таксама ўтрымлівае свае пазіцыі, як і квадрацыклісты. Не змяніліся лідары і ў заліку багі.

Дзясяты этап ралі-рэйду пройдзе ў сераду паміж гарадамі Харада і Шубайта. Марафонскі этап са спецучастку даўжынёй у 534 кіламетры пракладзены па пустыні Руб-эль-Халі, якую называюць яшчэ "пустынным кварталам".

8
Тэги:
"МАЗ-СПОРТаўта", Сяргей Вязовіч, Дакар

Спорт