МІНСК, 15 сту - Sputnik. Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Адэлаідзе.
У матчы 1/8 фіналу Сабаленка, якая зараз займае 12-ы радок сусветнага рэйтынгу, абыграла амерыканку Бярнарду Перу (70-ы нумар рэйтынгу WTA) - 7:7 (7:4), 6:2. На гэта ёй спатрэбілася 1 гадзіна 20 хвілін.
У першым раундзе спаборніцтваў беларуска адолела Се Шувэй (36-е месца ў рэйтынгу) - 5:7, 6:1, 7:5. Аляксандра Сасновіч на старце спаборніцтваў саступіла амерыканцы Даніэль Колінз.
У матчы за выхад у паўфінал турніру з прызавым фондам за 780 тысяч долараў беларускую тэнісістку чакае сустрэча з чацвёртай ракеткай свету Сымонай Халеп.
Турнір у Адэлаідзе завершыцца 18 студзеня. Праз два дні - 20 студзеня - стартуе Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі.
Прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса зарэгістравалі гэта рэкорд у Ёханэсбургу.
Канат, па якім ўздымаўся Ван Тондар, быў нацягнуты паміж двума градзірнямі закрытай электрастанцыі.
У выніку паўднёваафрыканскі атлет здолеў падняцца на 50 метраў усяго за 3 хвіліны 19,68 секунды, што з'яўляецца новым сусветным рэкордам.
Алімпійскія кольцы былі паўторна адкрыты ў такійскім марскім парку Адайба пасля рамонтных работ. 69-тонавую канструкцыю перавезла баржа ў суправаджэнні групы спецыялістаў.
З-за таго, што галоўная спартыўная падзея планеты было адтэрмінавана на год, у жніўні мэрыя прыняла рашэнне праверыць стан манументальнай канструкцыі, асвяжыць фарбу, каб пазней вярнуць збудаванне на месца.
Манумент складаецца з рознакаляровых кольцаў. Яго вышыня - 15 метраў, а даўжыня дасягае 33 метраў. Ён быў створаны за 5 месяцаў на марскі верфі Ёкагама, паблізу ад сталіцы Краіны ўзыходзячага сонца. Кольцы застануцца ў марскім парку Одайба да 8 жніўня 2021 года.
Падобныя мастацкія формы цяпер размешчаны ў аэрапортах "Нарыта" і "Ханэда", а таксама на вяршыні гары Такао. Усе гэтыя сімвалы таксама пройдуць абавязковую прафілактыку да аднаўлення падрыхтоўкі да Гульняў.
Чытайце таксама:
Галоўны жаночы дзень нарэшце надышоў, а гэта значыць, прыйшоў час уручаць падарункі, хто яшчэ дагэтуль не паспеў, і зачытваць віншаванні мілым дамам. Для кагосьці лепшы падарунак – букет кветак, нехта любіць шакалад, а іншая жанчына будзе не ў сабе ад радасці, калі яе запросяць у тэатр або на канцэрт любімага гурта.
Але, безумоўна, усім будзе вельмі прыемна атрымаць віншаванні па-беларуску. Каб вы маглі парадаваць жанчын цёплымі словамі на роднай мове, Sputnik сабраў вершы і віншаванні з 8 Сакавіка.