Вязовіч утрымлівае трэцяе месца перад апошнім этапам Дакара

Вязовіч утрымлівае трэцяе месца перад апошнім этапам "Дакара"

5
(абноўлена 16:00 16.01.2020)
Экіпаж "капотніка" у топ-4 знаходзіцца сярод экіпажаў "КАМАЗ-МАЙСТАР", да другога месца яму адна гадзіна і 13 хвілін, адрыў ад праследавацеля - 57 хвілін.

МІНСК, 16 сту - Sputnik. Сяргей Вязовіч на капотным МАЗе утрымлівае трэцяе месца ў заліку грузавікоў пасля 11-га этапа ралі-рэйду "Дакар - 2020", які праходзіць у Саудаўскай Аравіі, перадае Sputnik.

Марафонскі этап скончыўся ў чацвер, і першыя тры месцы на фінішы занялі экіпажы "КАМАЗ-МАЙСТАР". Лідар зноў Андрэй Каргінаў, другое месца - у Дзмітрыя Сотнікава, трэцяе - Антон Шыбалаў. Экіпаж Сяргея Вязовіча прыехаў на фініш этапу пятым, саступіўшы Каргінаву крыху больш за 12 хвілін.

Выніковы залік грузавікоў перад апошнім этапам ралі-рэйду выглядае так: першае месца - у экіпажа Каргінава, на другім радку - КамАЗ Шыбалава, трэцяе месца захаваў за сабой Вязовіч, ён саступае лідару адну гадзіну і 52 хвіліны. На чацвёртым месцы - экіпаж Дзмітрыя Сотнікава, аднак адставанне расіян ад беларусаў - 57 хвілін.

Трохі палепшылі свае пазіцыі Аляксей Вішнеўскі і Аляксандр Васілеўскі на МАЗах - іх месца 7-е і 10-е адпаведна.

Лідары ў заліку пазадарожнікаў не змяніліся - гэта Карлас Сайнс, Насер Аль-Атыя і Стэфан Петэрансель. Фернанда Алонса займае 13-ы радок. Нязменная сітуацыя і ў заліку матацыклістаў - у тройцы лепшых Рыкі Брабец, Пабла Куінтанілья і Тобі Прайс. У квадрацыклістаў сітуацыя крыху змянілася: першыя два месцы ў Ігнасіа Касале і Сымона Вітсэ, а на трэцяе прабіўся паляк Рафал Сонік. У заліку багі расіянін Сяргей Каракін прарваўся на другое месца, апярэдзіўшы Фернанда Кантарда, лідарства нязменна ўтрымлівае Кейсі Кары.

Апошні этап ралі-рэйду "Дакар - 2020", 12-ы па ліку, пройдзе паміж гарадамі Харад і Кідзія. Гоншчыкі пераадолеюць 374 кіламетры спецучастка. Арганізатары адзначаюць, што ва ўдзельнікаў яшчэ ёсць час і кіламетры, каб пазмагацца за больш высокія месцы ў класіфікацыях.

5
Тэги:
"МАЗ-СПОРТаўта", Сяргей Вязовіч, "Дакар"

Спорт