Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч

Сасновіч развіталася з Australian Open

20
(абноўлена 11:32 21.01.2020)
Беларуска ва ўпартай барацьбе ў трох сэтах саступіла пераможцы кваліфікацыі бельгійцы Грэце Мінен.

МІНСК, 21 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (№94 у рэйтынгу WTA) пацярпела паражэнне на старце Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (Australian Open), паведамляе Sputnik.

Сёння 25-гадовая беларуска ў першым крузе адзіночнага разраду сустракалася з бельгійкай Грэтай Мінен (119). 22-гадовая прадстаўніца Бельгіі была мацнейшай - 7:6 (7:3), 4:6, 7:5. Гульня доўжылася 2 гадзіны 35 хвілін.

Наступнай саперніцай Мінен стане казахстанская тэнісістка Алена Рыбакіна.

Сёння на турніры ў Мельбурне стартуе яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка (12). Супрацьстаяць першай ракетцы Беларусі будзе іспанка Карла-Суарэс Навара (54).

Нагадаем, двухразовая пераможца Australian Open беларуска Вікторыя Азаранка з-за асабістых праблем прапускае спаборніцтвы.

20
Тэги:
Тэніс, Аляксандра Сасновіч

Спорт