Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Матч Сабаленка супраць Навара перанеслі на сераду

8
(абноўлена 13:16 21.01.2020)
Непагадзь, якая бушуе ў Аўстраліі, унесла свае карэктывы ў каляндар Australian Open: арганізатары вымушаныя аператыўна пераносіць матчы.

МІНСК, 21 сту - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (№12 у рэйтынгу WTA) правядзе стартавы паядынак на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе (Australian Open) у сераду, 22 студзеня, піша "Прессбол".

Сёння Сабаленка павінна была правесці першы ў матч у жаночым адзіночным разрадзе супраць іспанкі Карлы Суарэс-Навара (54). Аднак з-за таго, што ўчорашнія паядынкі не адбыліся па прычыне дажджу і былі перанесены на аўторак, арганізатары былі вымушаныя ўнесці змены ў каляндар: восем сённяшніх сустрэч пройдуць 22 студзеня. У гэтую васьмёрку патрапілі Сабаленка і Навара.

Нагадаем, сёння з турнірам развіталася беларуска Аляксандра Сасновіч. У 1/64 фіналу яна саступіла бельгійцы Грэт Мінен.

У Мэльбурн не прыехала двухразовая пераможца Australian Open Вікторыя Азаранка: у экс-першай ракеткі свету сямейныя праблемы, з-за якіх яна вымушаная прапусціць старт сезона.

8
Тэги:
Тэніс, Аўстралія, Арына Сабаленка

Спорт