Sputnik усіх абыграў на турніры па бадмінтоне

Sputnik усіх абыграў на турніры па бадмінтоне

13
(абноўлена 17:28 02.02.2020)
Карэспандэнты Sputnik прыйшлі на турнір па бадмінтоне, не разлічваючы на п'едэстал, а сышлі з залатымі медалямі на шыі.

Яркая каманда ў аранжавых майках - так прадставілі арганізатары турніру Сarrier's Cup каманду Sputnik па бадмінтоне, абвяшчаючы перамогу нашых карэспандэнтаў.

Некалькі ўдзельнікаў турніру перагаворваліся паміж сабой - дык гэта мы чэмпіёнам прайгралі? Ну, тады не так крыўдна.

Адзінае, што не атрымалася ў карэспандэнтаў Sputnik - з першага погляду ацаніць узровень супернікаў. Тыя каманды, якіх пасля размінкі Sputnik палічыў моцнымі супернікамі, паддаліся нашым спартсменам без асаблівага супраціву. А вось тыя, каго планавалі абыграць адной левай, ваявалі адчайна і доўга.

У выніку на рахунку Sputnik - чатыры перамогі з чатырох.

Заганялі, вады!

"Будзем змагацца за першае месца з канца", - заявіла пра свае чэмпіёнскія амбіцыяі карэспандэнт Вера Дашкевічі расчахліла ракетку.

Ужо пазней яна прызналася, што ў бадмінтон гуляла яшчэ ў школе. У школьнага трэнера была адна мэта - зрабіць так, каб школьнікі не бадзяліся па вуліцы пасля ўрокаў. У выніку - штодзённыя трэніроўкі на працягу двух гадоў.

"Стукаць на дачы і гуляць праз сетку - гэта трошкі розныя гісторыі. На дачы ў мяне, дарэчы, не вельмі атрымлівалася гуляць, а ў зале - так. Я атрымліваю ад гэтага задавальненне, і мэты кагосьці ўразіць, кагосьці перайграць няма. Мне проста падабаецца хутка рэагаваць і шмат бегаць", - распавяла Вера.

Яе калега па камандзе, спартыўны аглядальнік Sputnik Яўген Раманюк бадмінтонам прафесійна не займаўся, затое захапляўся тэнісам.

Чем больше соперников обыгрывали, тем больше накалялись эмоции
© Sputnik / Виктор Толочко
Чым больш супернікаў абгульвалі, тым больш напальваліся эмоцыі

"У цэлым гульня цікавая, трошкі павольней, чым вялікі тэніс, але ў яе ёсць перавагі. Калі ў тэніс непадрыхтаваныя людзі адразу не могуць зайсці, то бадмінтон як раз можа стаць прыступкай на гэтым шляху. Ці проста спосабам добра правесці час", - распавёў Яўген.

Перад гульнёй спартсмены паводзілі сябе спакойна, але чым больш сапернікаў перамагалі, тым больш напальваліся эмоцыі. Вось ужо паралізаваныя спачатку гульцы просяць вады і прызнаюцца, што супернікі іх "заганялі".

Гулялі па алімпійскай сістэме з суцяшальнай сеткай, гэта значыць кожная пара згуляла некалькі гульняў, нікому не прыйшлося заканчваць турнір пасля першага "вылету".

Лік удзельнікі турніру вялі самастойна - ніякіх строгіх суддзяў, усё па-сяброўску.

Самая юная болельщица Sputnik Соня плакаты приготовила заранее
© Sputnik / Виктор Толочко
Самая юная заўзятарка Sputnik Соня плакаты прыгатавала загадзя

Уздоўж пляцоўкі бегала з плакатам і самая юная заўзятарка Sputnik Соня. Перад матчам яна падрыхтавала атрыбуты сапраўднага заўзятара і прынесла іх з сабой.

Усяго на пляцоўку выходзілі сорак гульцоў - а гэта дваццаць каманд! Абыграць Sputnik не ўдалося нікому. Фінал апынуўся вельмі напружаным, давялося адыграць нават дадатковую партыю, каб вызначыць пераможцу. Sputnik сабраўся з сіламі і не саступіў, ва ўзнагароду за што атрымаў свае заслужаныя залатыя медалі.

Всего на площадку выходили сорок игроков – а это двадцать команд! Обыграть Sputnik не удалось никому
© Sputnik / Виктор Толочко
Усяго на пляцоўку выходзілі сорак гульцоў - а гэта дваццаць каманд! Абыграць Sputnik не ўдалося нікому

А акрамя медалёў - квіткі на монаспектакль "Яўген Анегін", сертыфікаты на квэсты і ў SPA і салодкія падарункі ад адной з мінскіх кандытарскіх.

Будзь гатовы сустрэць вясну

"Удзельнікі з Мінска, Брэста, Гомеля, у нас нават ёсць каманда з Расійскай Федэрацыі - сапраўдны міжнародны турнір", - распавёў арганізатар Сarrier's Cup Дзмітрый Варанцоў.

Ён перакананы - у бадмінтон могуць гуляць ўсё.

"Мы гулялі ў дзяцінстве, у піянэрлягерах, у школах. Сёння гуляюць звычайныя аматары - прадстаўнікі офісаў. Гульня не толькі дзеля падтрымання фізічнай формы, але ж і дзеля зносін. Калі ты будзеш займацца бадмінтонам, будзеш у добрым настроі, будзеш мець велізарную колькасць прыемных таварышаў і будзеш гатовы сустрэць вясну. Бо бадмінтон - гэта яркае сонца, гэта пляж, гэта ўсмешкі", - перакананы Зміцер.

13
Тэги:
спаборніцтвы, Спорт, Sputnik Беларусь
Гіганцкія алімпійскія кольцы ў Токіа

Вызначана дата правядзення Алімпійскіх гульняў у Токіа

12
(абноўлена 15:31 30.03.2020)
З-за пандэміі каронавіруса мерапрыемства перанеслі на наступны год, парадкавы нумар Гульняў застанецца такім жа.

МІНСК, 30 сак - Sputnik. МАК і ўрад Японіі прызначылі дату перанесеных Алімпійскіх гульняў у Токіа. Спаборніцтвы пачнуцца 23 ліпеня 2021, паведамляе NHK World-Japan.

Пры гэтым Паралімпійскія гульні адкрыюцца 24 жніўня таго ж года.

Рашэнне аб пераносе Алімпійскіх гульняў-2020 у Токіа было прынята з-за пандэміі каронавіруса.

З новай датай спаборніцтваў пагадзіліся Міжнародны алімпійскі камітэт, урад Японіі, Арганізацыйны камітэт такійскіх гульняў і астатнія арганізацыі.

Алімпійскі агонь застанецца ў Японіі, парадкавы нумар гульняў застанецца без змен.

Гульні-2020 былі апошнім буйным спартыўным форумам, не адмененым ці не прыпыненым з-за пандэміі COVID-19. МАК да апошняга разлічваў, што сітуацыя з распаўсюдам і захворваннем на новы тып каронавіруса палепшыцца і мерапрыемства пройдзе ў тэрмін.

12
Тэги:
каронавірус, Алімпійскія гульні
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя

Як беларусы гулялі ў футбол, калі астатні свет зачыніўся на каранцін

38
(абноўлена 12:49 29.03.2020)
У гэтыя выхадныя ў футбол пры запоўненых гледачамі трыбунах гуляюць толькі ў дзвюх краінах: у Беларусі і Нікарагуа. Глядзіце на відэа, як праходзіў матч на стадыёне ФК "Мінск".

Баль падчас чумы беларусам ладзіць не ўласціва, а вось футбол падчас каронавіруса - гэта па-нашаму. Толькі два футбольныя матчы з гледачамі на трыбунах праходзяць у гэтыя выхадныя ў свеце. Адзін з іх адбыўся ў суботу, 28 лютага, гэта паядынак паміж камандамі "Мінск" і "Дынама-Мінск".

А вечар нядзелі футбол пакажуць у цэнтральнаамерыканскіх краіне Нікарагуа - каронавірус там не спыніў матчы мясцовай прэм'ер-лігі.

Суботняя супрацьстаянне каманд "Мінск" і "Дынама-Мінск" завяршылася з лікам 3:2. Ля ўваходу на стадыён заўзятарам вымяралі тэмпературу цеплавізарам і пасля гэтай працэдуры прапускалі на трыбуны.

УЕФА прыпыніў розыгрыш Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы з-за пандэміі каронавіруса. Беларускі футбол вырашыў не закрывацца на каранцін. Вырашана таксама не абмяжоўваць доступ заўзятараў на трыбуны. Аднак "Беларуская федэрацыя футбола" паабяцала сачыць за развіццём сітуацыі.

Глядзіце на відэа, як у гэтыя выхадныя праходзіў адзін з двух футбольных матчаў у свеце.

38
Тэги:
Беларусь, Футбол

COVID-19 перахварэюць многія: медыкі звярнуліся да беларусаў відэа

0
(абноўлена 14:50 04.04.2020)
Больш за два дзясяткі ўрачоў з розных медустаноў Беларусі звярнуліся па падтрымку і дапамогу да жыхароў роднай краіны.

Медыкі розных спецыялізацый запісалі відэазварот беларусам: у ім спецыялісты распавялі, як паводзіць сябе ва ўмовах пандэміі COVID-19, каб засцерагчыся ад захворвання самім і зберагчы блізкіх.

"Мы, урачы, звяртаемся да вас і просім вас аб падтрымцы. Пандэмія каронавіруснай інфекцыі ахапіла практычна ўсе краіны свету, на жаль, гэтага лёсу не пазбегла і наша родная Беларусь", - гаворыцца ў звароце.

Аўтары мяркуюць, гледзячы на вопыт іншых краін, што "перахварэе і заразіцца большая частка насельніцтва". На шчасце, у большасці захворванне пройдзе без якіх-небудзь прыкмет, ці як звычайная прастуда, аднак для некаторых можа стаць смяротным: гэта людзі старэйшыя за 60 гадоў, пацыенты з хранічнымі захворваннямі і самі медработнікі.

"Нават калі ў вас няма прыкмет захворвання, вы можаце быць крыніцай інфекцыі. Менавіта вы можаце заразіць іншых, у тым ліку і сваіх блізкіх (...). І менавіта вы можаце захаваць здароўе сабе і сваім блізкім", - наказваюць урачы.

Грамадзян заклікаюць быць свядомымі і выконваць рэкамендацыі па прафілактыцы заражэння ВРІ. Нагадаем, асноўныя меры засцярогі для абароны ад новай каронавіруснай інфекцыі можна знайсці на сайце Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

У Беларусі, паводле апошніх звестак, зарэгістраваны 351 выпадак каронавіруса COVID-19 (больш за ўсё захварэлых у Мінску - 190). У Віцебскай вобласці, якая апынулася ў цэнтры ўвагі грамадскасці ў сувязі з сітуацыяй, зафіксавана куды менш - 89 выпадкаў. Трэцяя па колькасці выпадкаў - Мінская вобласць, тут іх паўсотні.

0
Тэги:
Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя