Заўзятары зборнай Беларусі па хакеі

Беларусы абралі Хрушча сімвалам ЧС-2021, латвійцы Вожыка

16
(абноўлена 14:26 07.02.2020)
Амаль месяц заўзятары галасавалі ў сеціве за талісман будучага хакейнага ЧС-2021, канчатковае рашэнне па ім будзе прынята 24 лютага.

МІНСК, 7 лют - Sputnik. Інтэрнэт-карыстальнікі абралі ўладальнікаў прыза глядацкіх сімпатый у галасаванні за ідэю талісмана чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску і Рызе ў 2021 годзе, паведамілі ў прэс-службе ФХРБ.

З 15 студзеня па 5 лютага ў сеціве прайшло галасаванне па выбары лепшай ідэі талісмана хакейнага ЧС-2021. На суд балельшчыкаў былі прадстаўлены 30 работ.

Найбольшую колькасць галасоў у Беларусі набраў хрушч Майсэн/Хрушч. У Латвіі Хрушч стаў толькі 14-м, а вось перамогу атрымаў Вожык. Такім чынам прызы глядацкіх сімпатый дасталіся Хрушчу і Вожыку.

Майский жук Хрущ победил в зрительском голосовании
© Photo : ФХРБ
Хрушч перамог у глядацкім галасаванні
В Латвии победил Еж
© Photo : ФХРБ
У Латвіі перамог Вожык

Афіцыйны талісман ЧС-2021 абярэ кампетэнтнае журы 24 лютага.

Нагадаем, Мінск і Рыга прымуць сусветнае хакейнае першынство з 7 па 23 мая.

16
Тэги:
Рыга, Мінск, Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года
Мікалай Казека

Лукашэнка павіншаваў Мікалая Казеку з юбілеем

8
(абноўлена 12:29 05.04.2020)
Галоўнаму трэнеру нацыянальнай зборнай Беларусі па фрыстайле Мікалаю Казеку споўнілася 70 гадоў.

МІНСК, 5 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага трэнера нацыянальнай каманды па фрыстайле Мікалая Казеку з юбілеем, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У віншавальнай тэлеграме адзначаецца, што з імем трэнера, якому сёння споўнілася 70 гадоў, звязаны самыя яркія алімпійскія дасягненні Беларусі. "Вы стаялі ля вытокаў станаўлення айчыннай школы лыжнай акрабатыкі", - сказана, у прыватнасці, у віншаванні. Прэзідэнт адзначыў таксама выдатныя поспехі, якіх удалося дамагчыся на найбуйнейшых міжнародных спаборніцтвах, а таксама той факт, што Мікалай Казека вывеў краіну ў лідары сусветнага фрыстайлу.

Мікалай Казека змог выхаваць плеяду славутых атлетаў, у ліку якіх чатыры алімпійскія чэмпіёны. Як звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, пад яго кіраўніцтвам вырасла цэлае пакаленне трэнераў.

"Перакананы, што вашыя веды, талент педагога і найбагацейшы вопыт яшчэ шмат гадоў будуць прыносіць карысць беларускаму спорту", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

А напярэдадні юбілею з праслаўленым трэнерам пагутарыў калумніст Sputnik Ігар Казлоў.

8
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка
Гіганцкія алімпійскія кольцы ў Токіа

Вызначана дата правядзення Алімпійскіх гульняў у Токіа

13
(абноўлена 15:31 30.03.2020)
З-за пандэміі каронавіруса мерапрыемства перанеслі на наступны год, парадкавы нумар Гульняў застанецца такім жа.

МІНСК, 30 сак - Sputnik. МАК і ўрад Японіі прызначылі дату перанесеных Алімпійскіх гульняў у Токіа. Спаборніцтвы пачнуцца 23 ліпеня 2021, паведамляе NHK World-Japan.

Пры гэтым Паралімпійскія гульні адкрыюцца 24 жніўня таго ж года.

Рашэнне аб пераносе Алімпійскіх гульняў-2020 у Токіа было прынята з-за пандэміі каронавіруса.

З новай датай спаборніцтваў пагадзіліся Міжнародны алімпійскі камітэт, урад Японіі, Арганізацыйны камітэт такійскіх гульняў і астатнія арганізацыі.

Алімпійскі агонь застанецца ў Японіі, парадкавы нумар гульняў застанецца без змен.

Гульні-2020 былі апошнім буйным спартыўным форумам, не адмененым ці не прыпыненым з-за пандэміі COVID-19. МАК да апошняга разлічваў, што сітуацыя з распаўсюдам і захворваннем на новы тып каронавіруса палепшыцца і мерапрыемства пройдзе ў тэрмін.

13
Тэги:
каронавірус, Алімпійскія гульні
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя
(0:41 / 5.29Mb / просмотров видео: 1210)

Падняцца на Рэйхстаг: цяпер кожны можа стаць сцяганосцам віртуальна

0
(абноўлена 13:32 07.04.2020)
Пакуль зачыненыя межы, і на Рэйхстаг доступу няма, сучасныя тэхналогіі дазволілі зрабіць гэта віртуальна, прычым у ролі сцяганосца савецкай арміі. Як гэта адбываецца - глядзіце на відэа.

Падняцце сцягоў Чырвонай арміі над Рэйхстагам зараз даступна ў фармаце VR-рэканструкцыі - у рамках праекта "Невядомы сцяганосец", які створаны сумесна Грамадскім грамадзянска-патрыятычным рухам "Бессмяротны полк Расіі" і РІА "Новости" пры падтрымцы медыягрупы "Чырвоны квадрат".

Праект падрыхтаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі і ў фармаце віртуальнай рэальнасці распавядае аб устанаўленні на Рэйхстаг сцягоў Чырвонай арміі, аб сімвалічным і стратэгічным значэнні спецаперацыі "Сцяг Перамогі", у якой планава і стыхійна прымалі ўдзел дзясяткі штурмавых груп і байцоў-адзіночак.

У праекце, які выкананы ў тэхналогіі VR-рэканструкцыі, прадстаўлена гісторыя 12 сцягоў, а таксама груп чырвонаармейцаў, якія імкнуліся і змаглі ўсталяваць свае сцягі над Рэйхстагам.

Праект узнаўляе падзеі 30 красавіка - 2 мая 1945 года. У першай сцэне праекта карыстальнік аказваецца "у целе" аднаго з байцоў Чырвонай арміі, яго задача - усталяваць Сцяг Перамогі. У другой распавядаецца гісторыя цэлага тузіна чырвоных сцягоў, якія развязаліся над зрынутай сталіцай Трэцяга рэйха падчас і пасля баёў. У эпілогу прадстаўлена сцэна-метафара вызваленай ад нацызму Еўропы.

Агучвалі праект вядомыя расійскія артысты Ягор Бяроеў, Віктар Дабранраваў, Ігар Пятрэнка, Максім Дземчанка. У запісе прыняў удзел тэлевядучы, генеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.

"Для працы мы выкарыстоўвалі вялікую колькасць архіўных матэрыялаў, фотаздымкаў, дакументальнай здымкі. Увесь дах Рэйхстага цалкам нам прыйшлося ўзнаўляць па чарцяжах і абрывачных малюнках, - распавяла намеснік галоўнага рэдактара МИА "Россия сегодня" Наталля Лосева. - Я рада, што нам удалося па кавалачках сабраць нейкую частку асабістых гісторый байцоў і груп. Гэта ж тычыцца гісторыі сцягоў, абставінаў баявых дзеянняў тых дзён".

"Адкрываючы новыя старонкі гісторыі, асабліва звязаныя з пераможным завяршэннем страшнай вайны, мы яшчэ глыбей апускаемся не проста ў мінулае, а ў тую рэальнасць, у якой жылі нашы бабулі і дзядулі. Яны не шкадавалі свайго жыцця і здароўя дзеля сваіх унукаў. Каб яны маглі намі ганарыцца, кожны з нас павінен быць сцяганосцам ў добрых мэтах і ў працы, - лічыць кіраўнік Выканкама руху "Бессмяротны полк Расіі" Арцём Хутарскі. - Інтэрактыўны праект "Невядомы сцяганосец" - гэта частка вялікага праекту "Сцяганосцы Перамогі".

"Аб Перамозе можна расказваць рознай мовай, у тым ліку з дапамогай такіх імерсіўных, высокатэхналагічных праектаў, - адзначыў генеральны дырэктар "Чырвонага квадрата" Ілля Крывіцкі. - Зараз канкурэнцыя за ўвагу аўдыторыі асабліва высокая, і маладых людзей, дзяцей трэба ўражваць, дзівіць, каб прымусіць спыніцца і задумацца. Магчыма, паглядзеўшы "Невядомага сцяганосца", хтосьці ўпершыню вырашыць прачытаць кнігу пра вайну ці паглядзіць гістарычны фільм. Увогуле, такія праекты - гэта свайго роду працэс выхавання, пытанне культуры".

Праект "Невядомы сцяганосец" працягвае серыю эксперыментаў МІА "Россия сегодня" ў галіне высокатэхналагічнай журналістыкі. Ён даступны ў дадатку РІА.Lab, які можна спампаваць на прылады з iOS ў AppStore і Android у Google Play у дадатку. Для прагляду карыстачу неабходныя акуляры віртуальнай рэальнасці любога фармату, уключаючы кардонныя. Таксама даступны прагляд без кардборда ў рэжыме 360.

РІА "Новости" - флагманскі інфармацыйны рэсурс медыягрупа "Россия сегодня". Агенцтва з'яўляецца самым цытуемым сярод расійскіх СМІ і ў сацсетках. Сайт RIA.ru чытаюць каля чатырох з паловай мільёнаў карыстальнікаў штодня, што выводзіць рэсурс у лідары сярод усіх навінавых парталаў Рунэту. Карэспандэнцкая сетка агенцтва ахоплівае больш за 100 гарадоў свету. Сукупная аўдыторыя РІА "Новости" ў сацыяльных сетках Facebook, Twitter, УКантакце, Аднакласнікі, Instagram, G + і Youtube складае каля дзевяці мільёнаў падпісчыкаў.

Агульнарасійски грамадски грамадзянска-патрыятычны рух "Бессмяротны полк Расіі" быў створаны 30 верасня 2015 года. Яго задача - увекавечанне подзвігу салдат Вялікай Айчыннай вайны, захаванне памяці аб доблесці і гераізме народа, асэнсаванне вопыту гераічных продкаў, аднаўленне пераемнасці пакаленняў. Афіцыйны сайт: http://polkrf.ru.

0
Тэги:
МІА "Россия сегодня", Вялікая Айчынная вайна