Мінскі паўмарафон

Дзевятоўскі пра Мінскі паўмарафон: пакуль застаецца ў сіле

44
(абноўлена 12:24 02.05.2020)
Правядзенне Мінскага паўмарафона запланавана на верасень, арганізатары чакаюць, што да гэтага часу сітуацыя з COVID-19 палепшыцца.

МІНСК, 2 мая - Sputnik. Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА) Вадзім Дзевятоўскі падзяліўся меркаваннем аб пераносе спаборніцтваў з-за пандэміі каронавіруса, паведамляе тэлеканал СТБ.

"Вядома, такія спаборніцтвы усімі любімыя, як Мінскі паўмарафон, пакуль застаюцца ў сіле, усё ж такі 13 верасня. Мы, напэўна, мае права чакаць канца гэтай сумнай гісторыі пад назвай "каронавірус", - сказаў Дзевятоўскі.

Ён выказаў шкадаванне, што з-за COVID-19 быў адменены чэмпіянат свету па спартыўнай хадзе, які павінен быў прыняць Мінск. Спаборніцтвы, па словах Дзевятоўскага, павінны былі стаць рэкорднымі па колькасці ўдзельнікаў.

"Нядаўна быў сазвон, анлайн-канферэнцыя з Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі, дзе было прынята рашэнне, што гэты камандны чэмпіянат свету па спартыўнай хадзе пераносіцца на 2022 год (гэты турнір павінен прыняць Мінск - Sputnik), на красавік", - дадаў ён.

З вялікім расчараваннем, падкрэсліў Дзевятоўскі, была ўспрынятая навіна пра адмену чэмпіянату Еўропы ў Парыжы.
"Для нас гэта такая страта, таму што на алімпійскі сезон, вядома, рабілася велізарная праца. І хацелася, так як Токіа перанеслі на год, дзесьці паказаць сябе. Калі ты яшчэ год у напрузе пабудзеш, гэта не вельмі добра псіхалагічна.

Трэба дзесьці рэалізавацца - хай сабе не на 101%, але блізка - праверыць форму", - сказаў Дзевятоўскі.

44
Тэги:
Вадзім Дзевятоўскі, Мінскі паўмарафон
Прадстаўлены медалі чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе

Прадстаўлены медалі чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе

13
(абноўлена 16:01 12.05.2021)
Узнагароды сусветнага хакейнага форуму чаканіліся на манетным двары ў Нарвегіі, дзе быў выраблены і медаль Нобелеўскай прэміі міру.

МІНСК, 12 траўня - Sputnik. Аргкамітэт чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Рызе прадставіў дызайн медалёў, імі будуць узнагароджваць пераможцаў і прызёраў турніру, паведаміла прэс-служба Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).

На ўзнагародах намаляваны лагатып сусветнага форуму - хакеіст на фоне стылізаванай хакейнай пляцоўкі. Па краях медалёў нанесена назва і месца правядзення чэмпіянату. Вага адной адзінкі - звыш 400 грамаў, дыяметр складае 10 сантыметраў.

Дызайн распрацавала IIHF разам з Латвійскім манетным дваром за два тыдні. Цікава, што чаканіліся ўзнагароды на манетным двары ў Нарвегіі. Дарэчы, там жа быў выраблены медаль Нобелеўскай прэміі міру.

Па словах кіраўніка аргкамітэта чэмпіянату Эдгарса Бунціса, ажыццёўлена задума - выкарыстоўваць моцны і выразны хакейны знак у дызайне.

"Не забыліся і пра нацыянальны сімвал Латвіі, які будзе прадстаўлены на стужках. Цырымонія ўручэння медалёў і атрыманне трафея - адзін з самых эмацыйных момантаў на кожным спартыўным турніры. Праз 64 матчы мы даведаемся, якія каманды прывязуць гэтыя медалі дадому", - дадаў ён.

Медалі чэмпіянату свету будуць разыграны 6 чэрвеня, калі лепшыя каманды згуляюць у матчах за залатыя і бронзавыя ўзнагароды.

Сусветнае хакейнае першынства ў Рызе пройдзе з 21 траўня па 6 чэрвеня. Беларусь і Расія згуляюць у групе А. Апроч беларусаў і расіян, у групе яшчэ Швецыя, Чэхія, Швейцарыя, Славакія, Данія і Вялікабрытанія. У групе В - Канада, Фінляндыя, ЗША, Германія, Латвія, Нарвегія, Італія і Казахстан. Турнір пройдзе без гледачоў.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
Нобелеўская прэмія міру, Нарвегія, Узнагароды, Рыга, Хакей, чэмпіянат, медалі
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Апублікаваны новы рэйтынг WTA: Сабаленка ўвайшла ў топ-5

25
(абноўлена 10:00 10.05.2021)
Беларуская спартсменка ў апошні час паспяхова выступіла на тэнісных турнірах у Абу-Дабі і Мадрыдзе.

МІНСК, 10 тра - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўзнялася на чацвёрты радок у рэйтынгу WTA, новая версія апублікавана на сайце арганізацыі.

Новая пазіцыя стала самай высокай за ўсю кар'еру беларускай спартсменкі. Раней яна ўзнімалася да сёмай пазіцыі - у студзені бягучага года пасля ўдалага выступлення ў Абу-Дабі.

Нагадаем, што Сабаленка таксама паказала выдатны вынік у фінале турніру WTA 1000 у Мадрыдзе - яна атрымала перамогу з лікам 6:0 3:6, 6:4 над першым нумарам сусветнага рэйтынгу аўстралійкай Эшлі Барці.

Іншыя беларускія тэнісісткі не дасягнулі гэтакіх незвычайных поспехаў: Вікторыя Азаранка апусцілася ў рэйтынгу на адзін радок і выпала з топ-15, заняўшы 16-ю пазіцыю, Аляксандра Сасновіч і зусім выпала з першай сотні, апусціўшыся з 92-га на 103-е месца.

Яшчэ адна спартсменка - Вольга Гаварцова ўзнялася на некалькі пазіцый, заняўшы 139-ы радок (раней была на 142-й).

Чытайце таксама:

25
Тэги:
тэнісны турнір, Мадрыд, спартсмен, Арына Сабаленка, рэйтынг WTA
Яўген Лук'янаў

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы пасла Расіі Лук'янава

3
(абноўлена 11:21 13.05.2021)
У Палацы Незалежнасці адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння даверчых грамат новых кіраўнікоў дыпламатычных місій адразу шасці дзяржаў.

МІНСК, 13 тра - Sputnik. Беларускі лідэр у Палацы Незалежнасці прыняў даверчыя граматы пасла Расіі Яўгена Лук'янава.

Аляксандру Лукашэнку ў ходзе ўрачыстай цырымоніі свае даверчыя граматы таксама ўручылі паслы Ірака, Нікарагуа, Руанды, Саудаўскай Аравіі і Сьера-Леонэ.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў замежным дыпламатам, што беларуская сталіца была цалкам разбурана ў гады вайны, але была адноўлена дзякуючы намаганням яго жыхароў "і сёння вы можаце атрымліваць асалоду ад дагледжаннасці і прыгажосці Мінска".

"Мы сустракаемся адразу пасля святкавання святой для кожнага беларуса, кожнага савецкага чалавека даты - Дня Перамогі і напярэдадні 80-годдзя Вялікай Айчыннай вайны", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, гэтая вайна была самай крывавай у гісторыі чалавецтва бойняй, якая прынесла пакуты ўсім народам Савецкага Саюза. У Беларусі загінуў кожны трэці жыхар, у большай частцы - мірнае насельніцтва.

"Па сутнасці гэта было мэтанакіраванае жорсткае і бесчалавечнае вынішчэнне людзей - сапраўдны генацыд. Мы гэта памятаем і ў травеньскія дні кожны год славім герояў, смуткуем па шматмільённых нявінных ахвярах", - распавёў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, на жаль, сёння сітуацыя ў свеце далёкая ад спакойнай, барацьбу за геапалітычны ўплыў, перадзел сфер інтарэсаў у эканоміцы абвастрыла пандэмія каронавіруса. Беларускія ўлады, як і кіраўніцтва іншых краін не могуць ігнараваць гэты фактар.

"Толькі беларускі народ у праве сам вырашаць, якім павінна быць яго будучыня. У лютым у Мінску прайшоў Усебеларускі народны сход. У яго рабоце прынялі ўдзел больш за 2,5 тысяч дэлегатаў. Гэта прадстаўнікі ўсіх слаёў нашага грамадства: людзі розных прафесій і палітычных поглядаў. Рашэнне гэтага прадстаўнічага форуму адназначна пацвердзіла падтрымку дзяржаўнага курсу на далейшае развіццё сацыяльнай дзяржавы з высокатэхналагічнай эканомікай", - упэўнены беларускі лідэр.

Пасля чаго дадаў, што "народнае веча" паказала запыт часткі беларускага грамадства на перамены ў грамадска-палітычным жыцці. Беларусы падтрымалі рэформу Канстытуцыі, якая ідзе з шырокім абмеркаваннем.

"Праўда, гэта не ўсім падабаецца за мяжой. Але нават у такіх няпростых умовах Беларусь застаецца прыхільнай канструктыўнага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне. Мы заўсёды настроены на дыялог, але ён павінен быць паважлівым, сумленным раўнапраўным", - пазначыў пазіцыю Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што замежныя дыпламаты прапануюць цікавыя ідэі для двухбаковага супрацоўніцтва, якія ўзбагацяць Беларусь станоўчым вопытам.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Яўген Лук'янаў, Пасольства РФ у Беларусі, Аляксандр Лукашэнка