Руды улюбёнец лёсу: у Ратамцы жыў самы шчаслівы конь

Руды улюбёнец лёсу: у Ратамцы жыў самы шчаслівы конь

8
(абноўлена 11:08 25.07.2020)
Звычайна пасля завяршэння спартыўнай кар'еры коней адпраўляюць на забой, але самага тытулаванага каня з Ратамкі Саіда гэтая доля абмінула: ён застаўся ў стайні і дажываў свой век зусім свабодным жыццём заслужанага пенсіянера.

Самы шчаслівы беларускі конь жыў у Ратамцы. Прыгажун па мянушцы Саід выступаў разам з алімпійскім чэмпіёнам Віктарам Угрумавым. Калі Саід захварэў, зорны дуэт распаўся - Угрумаў стаў рыхтавацца да Алімпіяды-80 на іншым скакуне. Але Саід усё роўна застаўся самым знакамітым, і, як гэта ні дзіўна гучыць у дачыненні да каня, самым шчаслівым насельнікам Ратамкі. Да таго ж зноў змог стаць чэмпіёнам.

Дзяцінства ў Ратамцы

Саіда ўжо даўно няма ў жывых, ён памёр яшчэ ў канцы 80-х. Але тут яго любілі настолькі, што пахавалі на тэрыторыі цэнтра коннага спорту. Такога гонару больш не атрымаў ні адзін конь у Ратамцы.

Цэнтр коннага спорту ў Ратамцы, калі быць дакладней, называецца Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі. Тут вучаць выступаць на конях маладых коннікаў, а таксама трэніруюцца дзейсныя спартсмены.

Саід, распавядаюць супрацоўнікі, нарадзіўся ў Ратамцы. Гэта было ў 1960-х гадах. Мянушку для жарабя выбіралі па традыцыі. Першую літару выкарыстоўвалі ад мянушкі бацькі, яго звалі Самаход. Яшчэ адна літара была ад маці - Выбранніца (па-руску Избранница - Sputnik). Так атрымаўся Саід.

Обычно чтобы назвать лошадь, используют первые буквы имен отца и матери - иногда получаются довольно забавные комбинации
© Sputnik Максим Богданович
Звычайна, каб назваць каня, выкарыстоўваюць першыя літары імёнаў бацькі і маці - часам атрымліваюцца даволі пацешныя камбінацыі

Зорны час

На пачатку 70-х у Беларусь пераехаў спартсмен коннага спорту Віктар Угрумаў. У Ратамцы пачаўся яго шлях у якасці трэнера нацыянальнай зборнай.

Угрумаву трэба было выбраць сабе каня, якім і стаў Саід. У той час конь быў сапраўдным прыгажуном. Яго адрознівала рыжая афарбоўка і тонкая шыя. А яшчэ ён быў неверагодна разумны.

"У Саіда паходжанне вельмі цікавае. У яго чатыры пароды ў крыві: ён англа-араба-тэкіна-таракен. Гэта значыць чыстакроўных тры пароды. Гэта дало яму цягавітасць і выніковасць", - распавядаюць супрацоўнікі цэнтра.

Виктор Угрюмов выступает на Саиде
© Sputnik Максим Богданович
Віктар Угрумаў выступае на Саідзе

Саіда рыхтавалі да спаборніцтваў па выездцы, на якіх ён павінен быў паўтарыць некалькі складаных элементаў. Ад таго, наколькі правільна ён іх выканае, залежала месца, якое зойме спартсмен.

Але Саід апынуўся здольным канём, і Віктара Угрумава чакала чарада перамог.

"Калі вы паглядзіце гісторыю Угрумава, ён быў чэмпіёнам Саюза з 1975 па 1980 год. Усе гады запар станавіўся чэмпіёнам на Саідзе", - кажуць у Ратамцы.

У 1976 годзе пара дэбютавала на Алімпіядзе ў Манрэалі і заняла лепшае месца сярод савецкіх удзельнікаў - шостае. Але потым усё змянілася. Напярэдадні Алімпіяды-80 у Саіда утварыўся тромб, і рухомасць каня рэзка абмежавалася. Угрумаў быў вымушаны перасесці на другога каня.

Член олимпийской сборной СССР по конному спорту, двукратный чемпион VII Спартакиады народов СССР, тренер Виктор Петрович Угрюмов.
© Sputnik / Яков Берлинер
Саід павінен быць ўдзельнічаць у Алімпіядзе-80, але не склалася. Да гэтага старту Угрумаў рыхтаваўся ўжо на другім кані

Траўма і адраджэнне

Саід застаўся ў Ратамцы. Як успамінаюць супрацоўнікі, у яго на назе утварыліся нарасты, так званае, дзікае мяса. Рану апрацоўвалі, і праз паўгода адбыўся цуд - яна зацягнулася.

"Ён стаў ужо песціцца. І тады трэнер Вікторыя Мурат кажа: "Трэба яго сядлаць, таму што ён ужо не кульгае", - распавядаюць у Ратамцы.

Здесь занимаются те, кто беззаветно любит лошадей
© Sputnik Максим Богданович
Тут займаюцца тыя, хто самааддана любіць коней

На Саідзе сталі трэніравацца дзеці, якія толькі пачыналі свой шлях у конным спорце, а потым ён нават выступаў на чэмпіянатах.

Папрацаваць на Саідзе ўдалося і Ірыне Карачавай - яна была вучаніцай Угрумава. Трэнер перадаў ёй свайго каня для выступу на Спартакіядзе народаў СССР у 1979 годзе, дзе яна стала бронзавым прызёрам.

Потым Ірына трэніравалася на Саідзе пасля яго хваробы, калі ён прыйшоў у норму. Каня нават узялі на спартакіяды ў 1983 годзе.

Наездники Ирина Карачева, Виктор Угрюмов, Елена Петушкова - кандидаты в сборную команду СССР по конному спорту.
© Sputnik / Александр Лыскин
Наезнікі Ірына Карачава, Віктар Угрумаў, Алена Петушкова - кандыдаты ў зборную каманду СССР па конным спорце

Жанчына-коннік вельмі добра памятае Саіда. Кажа, што ён быў разумны, але часам любіў схітраваць.

"Раней у нас у манежы пазначалі пілавіннем месца, дзе павінна пачынацца новае практыкаванне. Ён на гэтым пілавінні ніколі не хацеў рабіць адзін складаны элемент, які называецца піафэ. Выконваў яго ці да гэтага месца, або пасля. І ўвесь час вушы ставіў, не хацеў ісці на гэтыя пілавінне. Я ведала, што ён не баіцца, а ён ведаў, што я гэта ведаю, але ўсё роўна падманваў", - успамінае Ірына Карачава.

Поработать на Саиде удалось и Ирине Карачевой - она была ученицей Угрюмова
© Sputnik / Яков Берлинер
Папрацаваць на Саідзе давялося і Ірыне Карачавай - яна была вучаніцай Угрумава

У тыя гады, кажа Ірына, Саід быў адным з самых здольных коней у свеце. Але цяпер канкурэнцыя вырасла. Калі б ён выступаў у цяперашні час, то паказваў бы сярэдні вынік.

"Цяпер з вынікамі, якія ён паказваў, не пусцілі б нават у 25 лепшых. Вельмі змянілася якасць коней. Для выездкі яны павінны быць элітнага экстэр'ера і з вельмі добрым розумам. У Еўропе вялася селекцыя. Зараз еўрапейскія коні усім гэтым валодаюць, ім лёгка даюцца усе практыкаванні", - тлумачыць Ірына.

Самымі лепшымі лічацца коні з Германіі. Але Ратамка іх не закупляе - прынята выкарыстоўваць коней, якія вырашчаны ў Беларусі.

Чтобы завязать знакомство, достаточно морковки или кусочка сахара
© Sputnik Максим Богданович
Каб завязаць знаёмства, дастаткова морквы або кавалачка цукру - але абавязкова спытаеце дазволу ў берэйтара

"Мы не можам угнацца за еўрапейцамі. Таму што ў нас такіх коней няма. Яны не дарагія, малады конь каштуе 12-15 тысяч долараў. Гэта вельмі добрай якасці коні і пажадана нашым спартсменам выступаць на іх, каб мы былі канкурнтаздольнымі ў Еўропе", - кажа Карачава.

В Ратомке можно заниматься конным спортом круглый год
© Sputnik Максим Богданович
У Ратамцы можна займацца конным спортам круглы год

Вольнае жыццё

Як бы там ні было, але Саід назаўжды застанецца ў гісторыі Ратамкі як самы шчаслівы конь. Пасля Ірыны на ім трэніраваліся дзеці. А потым ён пачаў старэць, і яго здароўе ўжо не дазваляла старанна працаваць.

Звычайна коней пасля завяршэння спартыўнай кар'еры адпраўляюць на верную смерць - зарэз. Але Саіда пашкадавалі. У Ратамцы прынялі рашэнне, што ён будзе па-ранейшаму тут жыць.

И имя Виктора Угрюмова и имя Саида навсегда вписаны в галерею славы ратомских чемпионов
© Sputnik Максим Богданович
І імя Віктара Угрумава і імя Саіда назаўсёды ўпісаны ў галерэю славы ратамскіх чэмпіёнаў

У каня было абсалютна свабоднае жыццё. Яго зачынялі ў стойле толькі на ноч. У астатні час ён вольна хадзіў па тэрыторыі цэнтра коннага спорту. Любіў падыходзіць да супрацоўнікаў, выпрошваючы ў іх кавалачак цукру, а таксама прыходзіць у манеж. Дзіўны факт - нават у старасці Саід працягваў выконваць складаныя элементы, якія калісьці вывучыў для спаборніцтваў.

Саид - самый известный конь из Ратомки. И уж точно - самый счастливый
© Sputnik Максим Богданович
У холе цэнтра коннага спорту стаяць скульптуры коней - не нейкіх канкрэтных, хутчэй гэта зборны вобраз усіх тутэйшых чэмпіёнаў. Але без імя Саіда ён, гэты вобраз, ніяк немагчымы - у гэтым упэўненыя ўсё.

"Ён прыходзіў і сам усё выконваў, нават калі ў манежы нікога не было. Такія коні даўжэй жывуць, калі іх сядлаюць і яны могуць рабіць тое, чаму іх вучылі, хай не ў тым аб'ёме", - кажуць у Ратамцы.

Саід пражыў доўгае жыццё. Яму было 20 гадоў, калі яго не стала. З тых часоў мінула шмат часу, але да гэтага часу яго памятаюць як самага шчаслівага каня.

8
Тэги:
Жывёлы, Алімпіяда-1980
Тэмы:
Алімпіяда - 80 (29)
Алімбекава выйграла спрынт на чэмпіянаце краіны па летнім біятлоне

Алімбекава выйграла спрынт на чэмпіянаце краіны па летнім біятлоне

6
У спаборніцтвах у "Раўбічах" апроч беларусаў таксама ўдзельнічалі спартсмены з Расіі і Манголіі.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. У спарткомплексе пад Мінскам 25 верасня прайшлі спрынтэрскія гонкі чэмпіянату Беларусі па летнім біятлоне. У спаборніцтвах у жанчын лепшай стала Дынара Алімбекава, у мужчын - Дзмітрый Лазоўскі, паведамілі Sputnik у прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона.

На двух агнявых рубяжах Алімбекава дапусціла два промахі, але была самай хуткай на трасе. Алена Кручынкіна выйграла срэбра, прамазала толькі аднойчы, але саступіўшы пераможцы ў хуткасці. Ганна Сола прыйшла да фінішу трэцяй, у яе два стрэлы "ў малако".

Лазоўскі, які стаў па выніку чэмпіёнам, прамахнуўся адзін раз. Антон Смольскі і Сяргей Бачарнікаў, якія фінішавалі на другі і трэцяй пазіцыях адпаведна, не закрылі па дзве мішэні.

Чэмпіянат завершыцца у нядзелю 27 верасня гонкамі пераследу, а заўтра ў каманд - выхадны. Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі "Раўбіч" дзейнічае рэжым абмежаванага наведвання з-за каронавіруса, гледачы пры наяўнасці маскі і падтрыманні сацыяльнай дыстанцыі могуць наведаць гонкі.

Нагадаем, у спаборніцтвах прымаюць удзел не толькі беларускія біятланісты, але і спартсмены з Манголіі і Расіі.

6
Тэги:
Дынара Алімбекава, Біятлон
Лагатып УЕФА

Кангрэс УЕФА перанеслі з Беларусі ў Швейцарыю

10
(абноўлена 16:45 24.09.2020)
Беларусь упершыню ў гісторыі павінна была прыняць Кангрэс УЕФА ў сакавіку 2021-га, але сёння было прынята рашэнне аб пераносе мерапрыемства.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Кангрэс УЕФА ў 2021 годзе пройдзе ў Швейцарыі, а не ў Беларусі, як планавалася раней, заявіў прэзідэнт арганізацыі Александэр Чэферын.

​Выканкам УЕФА ў сакавіку прыняў рашэнне аб правядзенні пасяджэння вышэйшага органа еўрапейскага футбольнага саюза ў Мінску вясной будучага года.

"Кангрэса УЕФА ў сакавіку 2021 года ў Мінску не будзе, ён пройдзе ў Швейцарыі", - сказаў Чэферын на прэс-канферэнцыі па выніках выканкама УЕФА ў Будапешце.

Акрамя таго, было прынята рашэнне аб тым, што ўсе карпаратыўныя сустрэчы арганізацыі ў бліжэйшыя паўгода пройдуць у Швейцарыі. Таксама ў Швейцарыі пройдуць пасяджэнні выканкама УЕФА, запланаваныя на снежань 2020 года і сакавік 2021 года.

10
Тэги:
Швейцарыя, Беларусь, УЕФА
Які сёння дзень: 28 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 28 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:58 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 94 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень прававых ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 верасня

  • У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны ў бітве пры Лясной расійскія войскі разбілі шведаў.
  • У 1921 годзе ў Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі і названы ворагамі беларускага народа ўсе, хто прызнае Рыжскі мірны дагавор.
  • У 1939 годзе ў Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі падпісалі нямецка-савецкі Дагавор аб дружбе і мяжы СССР і Германіі.
  • У 1939 годзе перад нацыстамі капітулявалі абаронцы Варшавы.

Хто нарадзіўся 28 верасня

  • 1924 год: Анджэй Цеханавецкі, польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч.
  • 1938 год: Мечыслаў Грыб, беларускі палітык.

Таксама сёння нарадзіліся кітайскі філосаф Канфуцый, італьянскі жывапісец Мікеланджэла Караваджа, італьянскі акцёр Марчэла Мастраяні і французская актрыса Брыжыт Бардо.

28 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўспамінаюць вялікапакутніка Мікіты Готскага. Ён лічыўся ахоўнікам дзяцей ад хваробаў.

У народзе святога называлі Мікіта Гусятнік, яму маліліся, каб дамашняя птушка была здаровая. У гэты дзень гусакі ляцяць у вырай. Казалі: "Гусакі ляцяць — зіміцу на хвасце цягнуць, снег нясуць". Па паводзінах гэтай птушкі даведваліся пра надвор'е на бліжэйшы час. Калі гусі ляцяць нізка, не будзе вясенняй паводкі. Калі лезуць у ваду – крыху пацяплее, а калі стаяць, схаваўшы адну нагу – хутка будзе мароз. 

На Мікіту Гусятніка ішлі на паляванне, а ў вёсках ладзілі гусіныя баі.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей