Спартыўны комплекс Мінск-Арэна

Беларусь працягвае падрыхтоўку да ЧС па хакеі

6
(абноўлена 17:12 07.09.2020)
Прэзідэнцкім указам перанесены тэрміны бязвізавага рэжыму для ўдзельнікаў ЧС і балельшчыкаў, якія збіраюцца прыехаць у рэспубліку.

МІНСК, 7 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім урэгуляваныя асобныя пытанні падрыхтоўкі і правядзення чэмпіянату свету па хакеі, які запланаваны на 2021 год, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Тэрміны бязвізавага ўезду, выезду і часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі для ўдзельнікаў чэмпіянату перанесены з 20 красавіка - 31 мая на 3 мая - 13 чэрвеня, для замежных турыстаў - з 1-31 мая на 14 мая - 13 чэрвеня", - сказалі там.

У прэс-службе адзначылі, што перанесены і тэрміны бясплатнага аказання хуткай меддапамогі ў месцы правядзення матчаў удзельнікам і заўзятарам ЧС, бязвыплатнага прадастаўлення маёмасці дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату, вызвалення ад некаторых падаткаў.

Як раней паведамляў Sputnik, у пачатку верасня прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карынш выступіў супраць правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2021 года сумесна з Беларуссю. У сваю чаргу ў Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) заявілі, што пытанне аб месцы правядзення турніру будзе вырашацца 15 верасня на пасяджэнні Савета арганізацыі. Пры гэтым у ФХБ неаднаразова падкрэслівалі, што Мінск гатовы самастойна прыняць ЧС-2021.

 

6
МАЗы пасля пралога Золота Кагана

Абвешчаны састаў "МАЗ-СПОРТаўта" на ралі "Шелковый путь-2021"

8
(абноўлена 16:42 15.06.2021)
Ралі-рэйд пройдзе з 1 па 11 ліпеня па тэрыторыях Расіі і Манголіі, беларуская каманда выступіць трыма экіпажамі.

МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Тры экіпажы беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" выступяць на ралі "Шелковый путь-2021", паведаміла ў аўторак прэс-служба "чырвоных зуброў".

"Шелковый путь-2021" пройдзе з 1 па 11 ліпеня па тэрыторыі Расіі і Манголіі. Стартаваць гоншчыкі будуць у Омску, а фінішуюць ва Улан-Батары. Ім трэба будзе пераадолець 10 этапаў агульнай працягласцю 5440 кіламетраў.

Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" выстаўляе на гонку тры экіпажы:

  • Сяргей Вязовіч / Павел Гаранін / Антон Запарошчанка;
  • Аляксей Вішнеўскі / Максім Новікаў / Сяргей Сачук;
  • Віталій Мурылёў / Аляксандр Швед / Андрэй Крагельскі.

Да гэтага спартсмены паўдзельнічалі ў ралі "Золата Кагана" у Астраханскай вобласці. Пераможцам гонкі ў грузавым заліку стаў расійскі экіпаж Дзмітрыя Сотнікава з "КАМАЗ-МАЙСТАР". Лідэр беларусаў Сяргей Вязовіч па выніках саступіў ім крыху больш за адну хвіліну. На трэцім спецучастку у капотніка двухразовага прызёра "Дакара" лопнулі рысоры, з-за чаго экіпаж страціў хуткасць.

Беларусы на астраханскай гонцы выступалі таксама на трох грузавіках капотнай кампаноўкі. Адзін з іх быў пабудаваны ў гэтым годзе. Яшчэ адзін беларускі экіпаж Аляксея Вішнеўскага быў вымушаны сысці з гонкі з-за праблем з рухавіком. А трэці "капотнік" мінскай каманды пад кіраваннем Віталія Мурылёва гонку скончыў чацвёртым, саступіўшы пераможцу гадзіну з невялікім.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
экіпаж, Манголія, Расія, тэрыторыя, "Шелковый путь-2021", ралі, "МАЗ-СПОРТаўта"
Паўэрліфцер са штангай, архіўны фотаздымак

Мінск пазбавіўся чэмпіянату свету па паўэрліфтынгу

9
(абноўлена 15:54 15.06.2021)
Сусветнае першынство павінна было прайсці ў беларускай сталіцы восенню, але з-за "палітычнай сітуацыі" у краіне яго аддалі Швецыі.

МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Міжнародная федэрацыя паўэрліфтынгу (IPF) прыняла рашэнне аб пераносе чэмпіянату свету па класічным паўэрліфтынгу з Беларусі ў Швецыю. Пра гэты гаворыцца ў заяве арганізацыі, апублікаванай на яе сайце.

Беларуская сталіца павінна была прыняць сусветнае першынство з 23 верасня па 3 кастрычніка гэтага года.

У заяве IPF гаворыцца, што Выканкам арганізацыі "быў вымушаны прыняць цяжкае рашэнне пра адмену мерапрыемства, беручы пад увагу нявызначаную сітуацыю ў гэтай краіне (Беларусі - Sputnik)".

Прэзідэнт IPF Гастон Параж выказаў шкадаванне ў сувязі з гэтым рашэннем.

"Але федэрацыя нясе адказнасць за здароўе і бяспеку спартсменаў, трэнераў і афіцыйных асоб, і таму гэта было адзіным лагічным рашэннем", - сказаў ён.

Выканкам IPF перанёс чэмпіянат свету па класічным паўэрліфтынгу ў Швецыю.

Гэта не першае буйное спартыўнае мерапрыемства, скасаванае ў Беларусі ў апошні час. Так, раней Мінск страціў этап Кубка свету па біятлоне, чэмпіянат свету па сучасным пяцібор'і, чэмпіянат Еўропы па велатрэку, а таксама чэмпіянат свету па хакеі.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
Швецыя, сталіца, паўэрліфтынг, чэмпіянат, Мінск
Лячэнне хворых з COVID-19 у рэзервовым шпіталі ў АТЦ Масква

Cабянін назваў сітуацыю з COVID-19 у Маскве драматычнай

6
(абноўлена 13:28 16.06.2021)
За мінулыя суткі ў расійскай сталіцы было выяўлена 5 782 новыя выпадкі COVID-19, памерлі больш за 70 пацыентаў.

МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Мэр Масквы Сяргей Сабянін назваў развіццё сітуацыі з каронавірусам у расійскай сталіцы драматычным. Пра гэта ён напісаў у сваім блогу.

"Сітуацыя з каронавірусам працягвае развівацца драматычна", - заявіў Сабянін.

Ён удакладніў, што ў цяперашні час у шпіталях знаходзіцца больш за 12 тысяч чалавек з рознай ступенню цяжкасці хваробы.

"Па захворванню мы ўжо на ўзроўні мінулагодніх пікаў", - канстаціраваў маскоўскі мэр.

Паводле яго слоў, толькі апошнія 24 гадзіны ў Маскве ад каронавіруса памерлі больш за 70 чалавек.

Масавая вакцынацыя

Сабянін заявіў, што трагічных выпадкаў можна было б пазбегнуць, калі б грамадзяне своечасова прышчапіліся ад COVID-19. Разам з тым, ён дадаў, што вакцынацыя - гэта асабістая справа кожнага.

"У Маскоўскім рэгіёне пражывае каля 20 млн чалавек. Масква знаходзіцца на ростанях усіх дарог. Менавіта па нас прыпадаюць самыя страшныя ўдары пандэміі.

Менавіта таму нам у першую чаргу патрэбна надзейная абарона ад небяспечнай хваробы, ад гібелі тысяч масквічоў. Такая абарона ёсць - гэта вакцынацыя", - упэўнены Сабянін.

Паводле яго слоў, больш за 1.8 мільёны масквічоў прышчапіліся ад COVID "адной з лепшых і надзейных вакцын".

"Мы проста абавязаны зрабіць усё, каб у самыя кароткія тэрміны правесці масавую вакцынацыю і спыніць страшную хваробу. Спыніць гібель тысяч людзей", - дадаў Сабянін.

У сувязі з гэтым сёння маскоўскімі ўладамі было прынята рашэнне аб абавязковай вакцынацыі людзей, якія працуюць у сферы паслуг.

"Прашу зразумець правільна і падтрымаць гэта вельмі цяжкае, няпростае, але неабходнае і адказнае рашэнне", - сказаў на заканчэнне Сабянін.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
COVID-19, сітуацыя, Масква, Сяргей Сабянін
Тэмы:
Каронавірус COVID-19