Каміён МАЗ-СПОРТаўта на ралі Дакар

Вязовіч фінішаваў трэцім на другім этапе "Дакара-2021"

31
(абноўлена 16:12 05.01.2021)
Выніковае месца лідэра "чырвоных зуброў" у грузавым заліку – другое, з адставаннем ад лідэра ўсяго ў 17 хвілін.

МІНСК, 4 сту – Sputnik. Экіпаж Сяргея Вязовіча з "МАЗ-СПОРТаўта" на фініш другога этапу ралі-рэйду "Дакар" прыехаў трэцім, сведчаць папярэднія вынікі арганізатараў гонкі.

Першымі спецучастак даўжынёй у 457 кіламетраў з грузавікоў пераадолелі два камазы - Дзмітрыя Сотнікава і Айрат Мардзеева. Каміён Вязовіча саступіў лідэру шэсць з паловай хвілін. Чацвёртым этап скончыў другі беларускі "капотнік", якім кіруе Аляксей Вішнеўскі, хвіліну прайграўшы свайму напарніку.

У заліку грузавікоў першае месца - за Сотнікавым, на другім радку - Вязовіч з адставаннем у 17 хвілін і 14 секунд. Вішнеўскі перамясціўся на 11-ы радок, саступаючы лідэру больш за гадзіну.

У заліку пазадарожнікаў лідэрства захапіў француз Стэфан Петэрансель, пасунуўшы "матадора" Карласа Сайнса на другі радок. Трэцяе месца - у катарца Нассер Аль-Атыі. Першым у матацыклістаў - іспанец Хоан Борт, на другім месцы - амерыканец Рыкі Брэйбек, трэці - гоншчык з Батсваны Рос Бранч.

У заліку квадрацыклаў пасля двух этапаў лідэры захаваліся - гэта француз Аляксандра Жыру, чыліец Джавані Энрыка і амерыканец Пабла Капеці. Сярод мотаўсюдыходаў - новы лідэр, гэта чыліец Франсіска Кантарда, на другое месца вырваўся паляк Арон Дамзала, трэці - іспанец Жэрар Гел. Іспанка Крысціна Херэра перамясцілася на чацвёртае месца пасля двух спецучасткаў.

Трэці этап ралі-рэйду "Дакар" пройдзе ў ваколіцах горада Вадзі ад-Давашыр. Усяго гоншчыкі пераадолеюць 630 кіламетраў, з іх 403 км прыпадае на спецучастак.

31
Тэги:
Сяргей Вязовіч, Ралі, Дакар
Поле стадыёна Дынама

УЕФА абверг адмену ўсіх матчаў у Беларусі пад сваёй эгідай

9
(абноўлена 10:17 19.06.2021)
Гульні з удзелам нацыянальных каманд, а таксама клубаў пройдуць у запланаваныя тэрміны, а вось некаторыя мерапрыемствы ўсё ж адменены.

МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Союз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) абверг інфармацыю аб адмене ўсіх матчаў пад сваёй эгідай на тэрыторыі Беларусі, паведамляе агенцтва "Р-Спорт".

Напярэдадні ў СМІ з'явіліся паведамленні аб тым, што УЕФА прыняў рашэнне пра адмену ўсіх матчаў пад сваёй эгідай у Беларусі.

"Будучыя матчы УЕФА з удзелам нацыянальных каманд і клубаў пройдуць у Беларусі па раскладзе", - паведамілі ў Саюзе.

Там звярнулі ўвагу, што, як і гаварылася раней, рэспубліка не прыме ў гэтым годзе Лігу чэмпіёнаў па футзале, фінальную частку чэмпіянату Еўропы сярод жаночых каманд (да 19 гадоў) і кангрэс УЕФА.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
мерапрыемствы, Беларусь, матч, УЕФА
Стадыён Уэмблі у Лондане

Фінал Еўра-2020 могуць перанесці з Лондана

16
(абноўлена 12:21 18.06.2021)
УЕФА можа перанесці фінальны паядынак, так як у Лондане дзейнічаюць жорсткія каранцінныя меры.

МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе могуць перанесці з Лондана ў Будапешт, паведамляе Times.

Фінал Еўра-2020 павінен прайсці ў Лондане на стадыёне "Уэмблі" 11 ліпеня.

Паводле інфармацыі крыніцы, калі афіцыйныя асобы УЕФА і ФІФА не будуць вызвалены ад неабходнасці праходзіць самаізаляцыю па прыбыцці, будзе разгледжаны варыянт з пераносам матча з Лондана ў Будапешт.

У сваю чаргу, брытанскі Кабмін абмяркоўвае магчымасць зрабіць выключэнне для 2,5 тысяч прадстаўнікоў УЕФА і ФІФА, палітыкаў, спонсараў і вяшчальнікаў і дазволіць ім не сыходзіць на ізаляцыю.

Афіцыйным асобам могуць дазволіць наведваць матчы плэй-оф Еўра на "Уэмблі", трэніроўкі каманд, сустракацца з членамі ўрада Вялікабрытаніі.

Стадыён "Уэмблі" умяшчае 90 000 гледачоў. На першых матчах кантынентальнага першынства ў Лондане ўстаноўлена абмежаванне ў 25% ад ёмістасці арэны - 22 500 чалавек. Плануецца, што гэтая колькасць будзе павялічана да плэй-оф.

Дарэчы, на матчах чэмпіянату Еўропы ў Венгрыі дазволена 100-працэнтная запаўняльнасць стадыёна.

У Лондане пройдуць яшчэ дзве сустрэчы групавога этапу з удзелам зборнай Англіі, два матчы 1/8 фіналу турніру, паўфінал і фінал.

Чытайце таксама:

16
Тэги:
УЕФА, Лондан, Еўра-2020, фінал
Собака ў вадзе

Дрэнная вада: забаронена купацца ў пяці вадаёмах Беларусі

13
(абноўлена 14:58 19.06.2021)
На працягу тыдня спецыялісты санэпідслужбы абследавалі 329 зон рэкрэацыі. Было ўзята 806 проб вады. Многія з іх не адпавядаюць нарматыўным паказчыкам.

МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Санітарна-эпідэміялагічная служба забараніла купанне ў пяці вадаёмах Беларусі, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

На працягу тыдня спецыялісты санэпідслужбы абследавалі 329 зон рэкрэацыі. Было ўзята 806 проб вады. Як высветлілася, 20 проб не адпавядалі гігіенічным нарматывам па санітарна-хімічных паказчыках, 12 - па мікрабіялагічных паказчыках.

Па выніках праверак абмежавана купанне ў зонах адпачынку Брэсцкай вобласці: пляжы "Цэнтральны" правы і левы бераг ракі Мухавец і цэнтральны пляж возера Алтушскае, а таксама на пляжы Вільчыцкага вадасховішча Магілёўскага раёна.

На Гомельшчыне пляж на Дняпры ў парку культуры і адпачынку "Прыдняпроўскі" ў Жлобіне зачынены для купання, але даступны для заняткаў воднымі відамі спорту.

Бярозы ў блакітнай вадзе Новасібірскай ЦЭЦ-5
© Sputnik / Александр Кряжев

Забаронена купанне і заняткі воднымі відамі спорту на чатырох пляжах ў Магілёве і Магілёўскім раёне: пляж на Грэбенеўскім вадасховішчы Магілёва; гарадскі пляж на Дняпры ў Магілёве; пляж на Пячэрскім вадасховішчы Магілёва і пляж на Дняпры ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна.

Між тым забароны на наведванне грамадзянамі лясных угоддзяў уведзены ўжо ў 25 раёнах Беларусі, паведамляе міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.

Увядзенне падобных забарон - гэта вымушаны крок, каб пазбегнуць пажараў у лясных угоддзях рэспублікі. Па меры стабілізацыі пажаранебяспечнай абстаноўкі абмежаванні на наведванне лясоў аператыўна здымаюцца.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
Беларусь, вадаём, вада