Мінскае "Дынама" выйграла ў піцерскага СКА ў хатнім матчы КХЛ

Падпісацца
Мінчане ад пачатку супрацьстаяння вымушаныя былі гуляць у абароне, змаглі здабыць перавагу, а ў овертайме закінулі пераможную шайбу.

МІНСК, 6 сту – Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама" абыграў СКА з Санкт-Пецярбурга ў хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі - 4:3 (1:1, 0:1, 2:2, 1:0), паведамляе Sputnik.

Беларускі форвард Ягор Шаранговіч - Sputnik Беларусь
Беларус Шаранговіч трапіў у асноўны склад "Нью-Джэрсі"

"Дынамаўцы" не паказалі звыклага бліцкрыгу ў бок варот суперніка на пачатку гульні: пецябруржцы не выпускалі мінчан са сваёй зоны. Ужо на дзявятай хвіліне сустрэчы форвард гасцей Ліндэн Вэй адкрыў лік, але тут жа аднавіў раўнавагу сіл пачатковец "зуброў" Зак Мітчэл (12).

У другім перыядзе гаспадарам прыйшлося перажыць аблогу брамы Аляксея Коласава, які неаднаразова выратоўваў "Дынама". Тым не менш нападаючы СКА Антон Бурдасаў на 28-й хвіліне здабыў перавагу для свайго клуба - 2:1.

Трэцяя дваццаціхвілінка прайшла пад прыкметным ціскам гасцей, але форварду "зуброў" Паўлу Варфаламееву ўсё ж удалося зраўняць лік (46). Праўда, ненадоўга: Бурдасаў тут жа аформіў дубль (47). Планы хакеістам СКА скончыць сустрэчу ў асноўны час сапсаваў Шэйн Прынс, які зраўняў лік (56), а ў овертайме закінуў пераможную шайбу (62).

Наступную сустрэчу хакеісты "Дынама-Мінск" правядуць 7 студзеня ў гасцях у рыжскіх аднаклубнікаў.

Стужка навiн
0