МІНСК, 16 сту - Sputnik. Вадохрышчанскі забег правядуць у сталіцы 17 студзеня, пра гэта распавёў Sputnik арганізатар масавых мерапрыемстваў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Сяргей Зыкаў.
Сярод удзельнікаў і мужчыны, і жанчыны, яны змогуць падзяліцца на пяць узроставых катэгорый: 30 гадоў і меней, 31-40 гадоў, 41-50 гадоў, 51-60 гадоў і 60 і старэй. Прабегчы на выбар трэба будзе дзве трейлавыя дыстанцыі: 5 кіламетраў 300 метраў (1 круг) і 20 кіламетраў 300 метраў (4 круга).
"Пакуль мы толькі рэкамендуем бегчы з голым торсам - мароз кожны ўспрымае па-свойму. На дыстанцыі будуць дзяжурыць валанцёры, якія дапамогуць у выпадку пераахаладжэння", - растлумачыў Зыкаў.
"Падчас бегу рабіць ўдых носам, а выдых праз рот або праз нос, каб дыхальныя каналы перыядычна выграваліся цёплым паветрам з лёгкіх. І, вядома, варта мець пры сабе флісавую кофту", - даў практычныя парады арганізатар.
Пачнецца забег у парку Перамогі каля спарткомплексу "Дынама", а яго маршрут праляжа ўздоўж праспекта Пераможцаў і вуліц Арлоўская, Нававіленская, Багдановіча. На мерапрыемства, па дадзеных арганізатараў, ужо запісалася 80 чалавек. Пасля фінішу ўсе, хто дабеглі, атрымаюць памятныя медалі і змогуць нырнуць у палонку - гэта ўжо квэст для падрыхтаваных смельчакоў.
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Тэнісістка Арына Сабаленка здолела пераадолець адзнаку у сем мільёнаў долараў прызавых за спартыўную кар'еру, сведчаць дадзеныя Жаночай тэніснай асацыяцыі.
На гэты час беларуская спартсменка зарабіла 7,302 мільёна долараў, у тым ліку ў бягучым годзе - больш за 927 тысяч.
Зараз на рахунку Сабаленкі дзевяць тытулаў турніраў WTA у адзіночным разрадзе, а таксама пяць - у пары. Статыстыка паражэнняў і перамог беларускі ў адзіночных спаборніцтвах - 239 да 123, у пары - 80 да 61.
Зараз Сабаленка ў адзіночным рэйтынгу WTA займае восьмы радок - у панядзелак яна апусцілася на адну пазіцыю ў топе найлепшых тэнісістак свету. У парным разрадзе яна з'яўляецца першай ракеткай свету, на другім месцы - яе партнёрка з Бельгіі Эліс Мертэнс.
Нагадаем, былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка, якая цяпер у рэйтынгу WTA займае 14-е месца, за сваю спартыўную кар'еру ў тэнісе ўжо паспела зарабіць 32,4 мільёна долараў.
Чытайце таксама:
МІНСК, 23 лют – Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама" прабіўся ў плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, перадае Sputnik.
"Зубры" гарантавалі сабе выхад у фінальную частку Кубка Гагарына завочна - пасля таго, як фінскі "Йокерыт" абыграў падольскі "Віцязь".
Апошнія страцілі шанцы на апярэджанне мінчан - падапечныя Крэйга Вудкрафта ўжо не змогуць апусціцца ніжэй за 8-ы радок у табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ.
Усяго "Дынама" гуляла ў плэй-оф лігі пяць разоў, у апошні - у сезоне 2016/2017. Пры гэтым "зубры" ні разу не праходзілі першы раўнд.
Пакуль не вядома, хто стане першым сапернікам мінчан - гэта могуць быць маскоўскае "Дынама", СКА ці "Лакаматыў".
Чытайце таксама:
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Беларусы змогуць уехаць у Грузію з 1 сакавіка, пра гэта паведаміў прэм'ер Грузіі Іраклій Гарыбашвілі.
Уехаць можна пакуль што толькі паветраным шляхам - сухапутныя межы застаюцца зачыненымі для турыстаў. Абавязковая ўмова - наяўнасць з сабой адмоўнага ПЦР-тэста.
У Грузіі таксама здымаецца вялікая частка абмежаванняў, якія раней былі ўведзены з-за каронавіруса - за выключэннем каменданцкай гадзіны. Яна дзейнічае па ўсёй краіне з 21:00 да 05:00.
Адновяць работу рэстараны, якія знаходзяцца ў закрытых памяшканнях (за выключэннем выхадных дзён), хоць ім прыйдзецца выконваць шэраг умоў і рэкамендацый.
З 25 лютага ў краіне адновіць працу міжгародні транспарт і гасцініцы ў гарналыжных курортных гарадах. З 15 сакавіка адкрыюцца спартыўныя залы, тэатры, гандлёвыя цэнтры і рынкі, з 1 сакавіка зноў пачнуць працу дзіцячыя сады і ВНУ.
Нагадаем, што абмежаванні былі ўведзены ў краіне з-за пандэміі каронавіруса. Уехаць у яе маглі з ПЦР-тэстам толькі грамадзяне краін ЕС, ад астатніх патрабавалася прадаставіць даведку аб праходжанні поўнага курса вакцынацыі. Зараз спісак стаў больш: да іх, акрамя Беларусі, дадаліся Расія, Арменія, Азербайджан, Украіна і Казахстан.
За ўвесь перыяд пандэміі каронавіруса ў Грузіі былі зафіксаваны 269 438 выпадкаў заражэнняў, памерлі 3 463 чалавекі. Вакцынацыю ад каронавіруса ўлады плануюць пачаць у сакавіку.
Дзе ў Мінску можна здаць ПЦР-тэст для паездкі за межы рэспублікі - можна прачытаць тут.
Чытайце таксама: