Шайба ў варотах

IIHF пазбавіла Мінск права правядзення ЧС па хакеі

13
(абноўлена 21:57 18.01.2021)
Сусветнае хакейнае першынство з 21 мая па 6 чэрвеня павінны былі правесці Мінск і Рыга, дзе ён пройдзе ў выніку - не паведамляецца.

МІНСК, 19 сту – Sputnik. Мінск не прыме Чэмпіянат свету па хакеі ў гэтым годзе, пра гэта паведаміла ў панядзелак Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF).

Адбылося пасяджэнне савета Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), дзе абмяркоўвалася будучыня Чэмпіянату свету-2021. Паводле яго выніку было вырашана перанесці матчы сусветнага форуму з Мінску.

У паведамленні гаворыцца, што сусветны хакейны форум перанесены з-за пытанняў бяспекі ў сувязі з пандэміяй. Савет IIHF прыняў такое рашэнне, так як Міжнародная федэрацыя нясе адказнасць за ўсіх удзельнікаў чэмпіянату. Адзначаецца, што ў Беларусі існуюць і праблемы з бяспекай, звязаныя з палітычным становішчам у рэспубліцы.

"Савет ІІХФ вызначыў, што ў цяперашні час немагчыма забяспечыць дабрабыт каманд, гледачоў і афіцыйных асоб пры правядзенні Чэмпіянату свету ў Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні.

Дзе пройдуць гульні, пакуль не ўдакладняецца. Аднак так як заяўка на правядзенне ЧС была сумеснай ад Беларусі і Латвіі, то зараз статус Рыгі як суарганізатара будзе разгледжана саветам IIHF. Будзе ацэнена магчымасць правядзення чэмпіянату ў адным горадзе ў мэтах спрашчэння правіл бяспекі ў сувязі з пандэміяй.

Што кажуць у ФХБ

У прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі пакуль даваць каментарыі не гатовыя.

"Пакуль удакладняем дэталі прынятага рашэнне, каментарый датычна гэтага рашэння Федэрацыя хакея Беларусі дасць крыху пазней", - паведамілі Sputnik у хакейнай федэрацыі.

Сусветнае хакейнае першынство павінна прайсці ў траўні-чэрвені 2021 года ў Мінску і Рызе. Але латвійскія ўлады выступілі супраць сумеснага з Беларуссю турніру з-за палітычнага становішча ў рэспубліцы. У беларускай сталіцы заяўлялі аб поўнай гатоўнасці правесці сусветны форум сваімі сіламі, калі латвійская сталіца адмовіцца ад сумеснай арганізацыі.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
Беларусь, Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года, Мінск
Галоўны трэнер ХК Дынама-Мінск Крэйг Вудкрафт

Вудкрафт пракаменціраваў паражэнне "Дынама" ад СКА: крыху не хапіла

10
(абноўлена 12:40 03.03.2021)
Хакеісты мінскага "Дынама" у аўторак пацярпелі паражэнне ў стартавым матчы плэй-оф Кубка Гагарына.

МІНСК, 3 сак – Sputnik. Хакеісты "Дынама" добра правялі першы і другі перыяд, у трэцім таксама выступілі нядрэнна, заявіў галоўны трэнер "зуброў" Крэйг Вудкрафт.

Першы матч плэй-оф Кубка Гагарына ў аўторак мінчане правялі супраць СКА. Перамогу святкаваў піцерскі клуб - 2:4.

Вудкрафт лічыць, што беларускаму клубу не хапіла крыху, каб адыграцца.

"Хлопцам крыху не хапіла, каб вярнуцца ў гульню пры ліку 2:3. Што ж, пасля першага паядынку плэй-оф самае галоўнае - адпачыць, зрабіць высновы і зразумець, як правільна падысці да другой сустрэчы ў серыі з піцерцамі", - цытуе свайго галоўнага трэнера прэс-служба.

Па словах канадскага спецыяліста, мінчанам прыйдзецца яшчэ выправіць невялікія памылкі ў гульні.

Тым не менш, ён адзначыў добрую працу каманды ў меншасці, адзначыўшы важнасць таго, каб у плэй-оф на лідзіруючыя пазіцыі выходзілі моцныя хлопцы.

Наступны матч плэй-оф Кубка Гагарына мінскае "Дынама" і СКА правядуць у Санкт-Пецярбургу ў чацвер, 4 сакавіка. Затым серыя пераедзе ў Мінск, у беларускай сталіцы гульні запланаваны на 6 і 8 сакавіка.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
зубры, ХК СКА (Санкт-Пецярбург), Кубак Гагарына, хакеіст, матч, ХК Дынама (Мінск), Крэйг Вудкрафт
Хакеісты (злева направа) Франсіс Парэ і Шэйн Прынс

Беларускім спартсменам ўстанавілі KPI

11
(абноўлена 12:17 02.03.2021)
Міністэрства спорту Беларусі зацвердзіла для спартыўных каманд "пералік вынікаў", якія будуць лічыцца паспяховымі.

МІНСК, 2 сак – Sputnik. Спойлер: хакейнае "Дынама" задачу-мінімум на сезон ужо выканала.

Мяркуючы па дакуменце, які апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, у баскетболе высокім вынікам будзе лічыцца выхад у 1/8 фіналу Кубка ФІБА Еўропы і Еўракубка, а ў валейболе - у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, Чэлендж-Капа і Кубка Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола.

У водным пола - выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, у 1/4 фіналу Еўракубка (для мужчын) і Трафея еўрапейскай федэрацыі плавання (для жанчын).

Для гандбалістаў планка ўстаноўлена крыху вышэй: для поспеху, які адзначаць у Мінспорту, трэба выходзіць у чвэрцьфінал Лігі Еўропы і Кубка Еўропы, а таксама ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў.

Няпростая задача стаіць і перад футбалістамі, якім абавязкова неабходна выходзіць у групавыя турніры Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы для мужчын і ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў для жанчын. У міні-футболе поспехам будзе лічыцца выхад у элітны раунд Лігі чэмпіёнаў.

А вось хакеісты мінскага "Дынама" могуць не хвалявацца: у хакеі з шайбай поспехам лічыцца выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, КХЛ або МХЛ. Атрымліваецца, "зубры", якія ў плэй-оф згуляюць з піцерскім СКА, сваю задачу-мінімум на сезон ужо выканалі.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
Беларусь, Міністэрства спорту і турызму РБ, спорт
Здымак планеты Зямля з космасу, архіўны фотаздымак

Два ўсплёскі магнітнай буры зафіксавалі навукоўцы

0
(абноўлена 17:57 03.03.2021)
Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.

МІНСК, 3 сак – Sputnik. Адразу два ўсплёскі магнітнай буры адбыліся на працягу мінулай ночы, паведамляе сайт Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута акадэміі навук.

Па дадзеных навукоўцаў, слабыя магнітныя буры адбыліся да паўночы і ў раёне з 3 да 6-й раніцы. Да гэтага яны лічылі, што ў другой палове ночы ніякіх бур быць не павінна, а магнітасфэра Зямлі павінна была быць спакойнай.

Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.

Усяго ў класіфікацыі магнітных бур пяць узроўняў - ад G1 да G5. Лічыцца, што слабая бура можа справакаваць нязначныя збоі ў працы энергасістэм, а таксама паўплываць на шляхі міграцый птушак і жывёл.

Больш моцныя буры выклікаюць парушэнні караткахвалевай сувязі і работы навігацыйных сістэм, а таксама збоі напружання ў прамысловых сетках.

0
Тэги:
магнітная бура, Навукоўцы