Факел зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне 2022 года

Прадстаўлены факел зімовых Алімпійскіх гульняў-2022 у Пекіне

13
(абноўлена 10:20 13.02.2021)
Галоўныя зімовыя спаборніцтвы чатырохгоддзя пройдуць у Пекіне з 4 по 20 лютага 2022 года, медалі будуць разыграны ў 109 дысцыплінах.

МІНСК, 15 лют – Sputnik. Арганізатары зімовых Гульняў-2022 у Пекіне паказалі, як будзе выглядаць факел Алімпіяды, паведаміла прэс-служба НАК Беларусі.

Факел зроблены з вугляроднага валакна, які быў спецыяльна распрацаваны кітайскай кампаніяй да маючых адбыцца гульняў. Ён выкананы ў выглядзе двух стужак (чырвонай і серабрыстай), скіраваных уверх па спіралі.

Арганізатары патлумачылі, што серабрысты і чырвоны колеры сімвалізуюць сустрэчу лёду і полымя. Факел упрыгожаны эмблемай Beijing 2022 (Пекін 2022) і алімпійскімі кольцамі.

Для Паралімпійскіх зімовых гульняў дызайн факела аналагічны, толькі з адным невялікім змяненнем: яго колеры - чырвоны і залацісты.

Представлен факел зимних Олимпийских игр в Пекине 2022 года
© REUTERS / CHINA DAILY
Прадстаўлены факел зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне 2022 года

Галоўныя зімовыя спаборніцтвы чатырохгоддзя пройдуць у Пекіне з 4 по 20 лютага 2022 года. Медалі будуць разыграны ў сямі відах спорту, у 109 дысцыплінах. Упершыню на Алімпіядзе будуць прадстаўлены спаборніцтвы ў жаночым слоуп-стайле (фрыстайл), мужчынскім і жаночым біг-эйры (сноўборд), змяшанай эстафеце ў шорт-трэку і жаночых адзіночных заездах у бабслеі. Талісманам будучых Гульняў стала панда Бін Дунь Дунь.

Алімпійскі скандал

Раней кааліцыя з праваабарончых груп накіравала адкрыты ліст з заклікам да замежных урадаў байкатаваць будучую зімовую Алімпіяду ў Пекіне. Праваабаронцы вінавацяць Кітай у парушэнні правоў этнічных меншасцей.

Група амерыканскіх сенатараў-рэспубліканцаў прадставіла рэзалюцыю з заклікам перанесці Гульні-2022. Улады Кітая адхіляюць крытыку і заклікаюць не ўмешвацца ў выключна ўнутраныя справы краіны.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
медалі, Пекін, Алімпіяда
МАЗы пасля пралога Золота Кагана

Абвешчаны састаў "МАЗ-СПОРТаўта" на ралі "Шелковый путь-2021"

9
(абноўлена 16:42 15.06.2021)
Ралі-рэйд пройдзе з 1 па 11 ліпеня па тэрыторыях Расіі і Манголіі, беларуская каманда выступіць трыма экіпажамі.

МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Тры экіпажы беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" выступяць на ралі "Шелковый путь-2021", паведаміла ў аўторак прэс-служба "чырвоных зуброў".

"Шелковый путь-2021" пройдзе з 1 па 11 ліпеня па тэрыторыі Расіі і Манголіі. Стартаваць гоншчыкі будуць у Омску, а фінішуюць ва Улан-Батары. Ім трэба будзе пераадолець 10 этапаў агульнай працягласцю 5440 кіламетраў.

Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" выстаўляе на гонку тры экіпажы:

  • Сяргей Вязовіч / Павел Гаранін / Антон Запарошчанка;
  • Аляксей Вішнеўскі / Максім Новікаў / Сяргей Сачук;
  • Віталій Мурылёў / Аляксандр Швед / Андрэй Крагельскі.

Да гэтага спартсмены паўдзельнічалі ў ралі "Золата Кагана" у Астраханскай вобласці. Пераможцам гонкі ў грузавым заліку стаў расійскі экіпаж Дзмітрыя Сотнікава з "КАМАЗ-МАЙСТАР". Лідэр беларусаў Сяргей Вязовіч па выніках саступіў ім крыху больш за адну хвіліну. На трэцім спецучастку у капотніка двухразовага прызёра "Дакара" лопнулі рысоры, з-за чаго экіпаж страціў хуткасць.

Беларусы на астраханскай гонцы выступалі таксама на трох грузавіках капотнай кампаноўкі. Адзін з іх быў пабудаваны ў гэтым годзе. Яшчэ адзін беларускі экіпаж Аляксея Вішнеўскага быў вымушаны сысці з гонкі з-за праблем з рухавіком. А трэці "капотнік" мінскай каманды пад кіраваннем Віталія Мурылёва гонку скончыў чацвёртым, саступіўшы пераможцу гадзіну з невялікім.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
экіпаж, Манголія, Расія, тэрыторыя, "Шелковый путь-2021", ралі, "МАЗ-СПОРТаўта"
Паўэрліфцер са штангай, архіўны фотаздымак

Мінск пазбавіўся чэмпіянату свету па паўэрліфтынгу

10
(абноўлена 15:54 15.06.2021)
Сусветнае першынство павінна было прайсці ў беларускай сталіцы восенню, але з-за "палітычнай сітуацыі" у краіне яго аддалі Швецыі.

МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Міжнародная федэрацыя паўэрліфтынгу (IPF) прыняла рашэнне аб пераносе чэмпіянату свету па класічным паўэрліфтынгу з Беларусі ў Швецыю. Пра гэты гаворыцца ў заяве арганізацыі, апублікаванай на яе сайце.

Беларуская сталіца павінна была прыняць сусветнае першынство з 23 верасня па 3 кастрычніка гэтага года.

У заяве IPF гаворыцца, што Выканкам арганізацыі "быў вымушаны прыняць цяжкае рашэнне пра адмену мерапрыемства, беручы пад увагу нявызначаную сітуацыю ў гэтай краіне (Беларусі - Sputnik)".

Прэзідэнт IPF Гастон Параж выказаў шкадаванне ў сувязі з гэтым рашэннем.

"Але федэрацыя нясе адказнасць за здароўе і бяспеку спартсменаў, трэнераў і афіцыйных асоб, і таму гэта было адзіным лагічным рашэннем", - сказаў ён.

Выканкам IPF перанёс чэмпіянат свету па класічным паўэрліфтынгу ў Швецыю.

Гэта не першае буйное спартыўнае мерапрыемства, скасаванае ў Беларусі ў апошні час. Так, раней Мінск страціў этап Кубка свету па біятлоне, чэмпіянат свету па сучасным пяцібор'і, чэмпіянат Еўропы па велатрэку, а таксама чэмпіянат свету па хакеі.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Швецыя, сталіца, паўэрліфтынг, чэмпіянат, Мінск
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн

Байдэн пагаварыў з Пуціным пра Беларусь

25
(абноўлена 21:43 16.06.2021)
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сёння ўпершыню ў якасці кіраўніка дзяржавы сустрэўся са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, па выніках саміту амерыканскі лідэр выступіў на прэс-канферэнцыі.

МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі.

Паводле яго слоў, ён паведаміў расійскаму калегу аб заклапочанасці ЗША з нагоды сітуацыі ў Беларусі

"Ён не не пагадзіўся са мной, ён задаў пытанне: "Што мы можам зрабіць з гэтай нагоды?" - сказаў Байдэн.

Падрабязнасці абмеркаванняў амерыканскі лідэр раскрываць не стаў.

Першая сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША пасля абрання Байдэна на высокую пасаду доўжылася суткі і складалася з трох частак: вузкай і двух пашыраных.

Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведамляў, што Пуцін не плануе падымаць тэму Беларусі на сустрэчы з прэзідэнтам ЗША, але гатовы даць тлумачэнні, калі Вашынгтон сам яе закране.

А старэйшы дырэктар па Расіі і Цэнтральнай Азіі Савета нацыянальнай бяспекі пры Белым доме Эрык Грын адзначаў, што Джо Байдэн разлічвае абмеркаваць з расійскім калегам сітуацыю ў Беларусі і нормы грамадзянскай авіяцыі

"(...) мы будзем гаварыць пра Беларусь і неабходнасць захавання норм грамадзянскай авіяцыі, якія, як мы бачым, груба парушаліся ў апошнія тыдні", - заявіў Грын.

Чытайце таксама:

25
Тэги:
прэс-канферэнцыя, ЗША, прэзідэнт, Беларусь, Уладзімір Пуцін, Джо Байдэн