МІНСК, 16 лют – Sputnik. Еўрапейская баксёрская кваліфікацыя на Алімпійскія гульні ў Токіо адбудзецца 1-10 чэрвеня, але сусветнага адбору не будзе, паведаміў выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі бокса Дзяніс Сабалеўскі.
Як патлумачыў Sputnik Сабалеўскі, такое рашэнне прынята ў панядзелак на анлайн-канферэнцыі і стала нечаканасцю для многіх краін.
"53 квоты, якія планавалася разыграць на сусветным турніры алімпійскай кваліфікацыі, будуць размеркаваны паводле рэйтынгу, складзеным Boxing Task Force. Рашэнне спрэчнае, так яны самі склалі рэйтынг на аснове выступленняў у 2017-2021 гадах", - сказаў ён.
Па словах выканаўчага дырэктара, ёсць шмат пытанняў, напрыклад, адзно з іх, як быць з вагавымі катэгорыямі, якія з'явіліся толькі каля паўтара года таму. Адказаў пакуль няма, прызнаецца ён.
Еўрапейскі турнір праходзіў у сакавіку 2020 года ў Лондане без гледачоў, але быў спынены з-за небяспекі заражэння атлетаў каронавірусам. Арганізатары спаборніцтваў тады паабяцалі, што ўсе вынікі і жараб'ёўка пры пераносе спаборніцтваў на пазнейшыя тэрміны захаваюцца.
Сабалеўскі падкрэсліў, што нягледзячы ні на што, беларусы паспрабуюць заваяваць ад чатырох да шасці пуцёвак на Алімпіяду і абавязкова адну ў жаночым боксе.
"Мы актыўна развіваем жаночы бокс, заваёва ліцэнзій - важны этап у яго папулярызацыі", - дадаў ён.
Раней кіраўнік МАК Томас Бах заяўляў, што камітэт разглядае розныя сцэнарыі правядзення мерапрыемства. Ёсць верагоднасць частковага запаўнення трыбун на Алімпійскіх гульнях: на 50% або толькі з гледачамі, якія пражываюць у Японіі. Яшчэ адзін варыянт правядзення - і зусім "за зачыненымі дзвярыма".
Чытайце таксама:
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Спойлер: хакейнае "Дынама" задачу-мінімум на сезон ужо выканала.
Мяркуючы па дакуменце, які апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, у баскетболе высокім вынікам будзе лічыцца выхад у 1/8 фіналу Кубка ФІБА Еўропы і Еўракубка, а ў валейболе - у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, Чэлендж-Капа і Кубка Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола.
У водным пола - выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, у 1/4 фіналу Еўракубка (для мужчын) і Трафея еўрапейскай федэрацыі плавання (для жанчын).
Для гандбалістаў планка ўстаноўлена крыху вышэй: для поспеху, які адзначаць у Мінспорту, трэба выходзіць у чвэрцьфінал Лігі Еўропы і Кубка Еўропы, а таксама ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў.
Няпростая задача стаіць і перад футбалістамі, якім абавязкова неабходна выходзіць у групавыя турніры Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы для мужчын і ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў для жанчын. У міні-футболе поспехам будзе лічыцца выхад у элітны раунд Лігі чэмпіёнаў.
А вось хакеісты мінскага "Дынама" могуць не хвалявацца: у хакеі з шайбай поспехам лічыцца выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, КХЛ або МХЛ. Атрымліваецца, "зубры", якія ў плэй-оф згуляюць з піцерскім СКА, сваю задачу-мінімум на сезон ужо выканалі.
Чытайце таксама:
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Віктар Лукашэнка вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы, адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы, паведамілі ў яго прэс-службе.
"Віктар Лукашэнка вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду", - гаворыцца ў паведамленні.
Дакумент быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 26 лютага, у гэты ж дзень яго старэйшы сын Віктар быў абраны кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Прэзідэнт жа падчас пятнічнай нарады ў НАК паабяцаў, што Віктар Лукашэнка пакіне пасаду памочніка па нацбяспецы, якую ён займаў з 2005 года.
Згодна з указам кіраўніка дзяржавы, кіраўнік НАК Беларусі Віктар Лукашэнка стаў генерал-маёрам запасу.
Званне генерал-маёра прэзідэнт указам ад 26 лютага прысвоіў двум генералам з МУС, намесніку міністра Генадзю Казакевічу і намесніку міністра, камандуючаму ўнутраных войскаў Мікалаю Карпенкову.
Генеральскія пагоны з адной залатой зоркай атрымаюць таксама начальнік Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Шахрай, начальнік ААЦ Андрэй Паўлючэнка, першы намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Уладзімір Купрыянюк і намеснік старшыні ДПК Раман Падлінеў.
Чытайце таксама:
МІНСК, 2 сак – Sputnik. У Беларусі пачаўся трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання, ён будзе доўжыцца да канца красавіка, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ).
Першы этап РТ адбыўся з кастрычніка па снежань 2020 года, другі - са студзеня па люты 2021-га.
"Што тычыцца раскладу ЦТ, яно стане вядома ўжо ў гэтым месяцы: Мінадукацыі апублікуе адпаведную пастанову", - паведамілі ў РІКВ.
Па ўсіх прыродазнаўчых прадметах з часткі А тэстаў прыбралі 10 заданняў (раней іх было 38, цяпер - 28), а ў В дадалі 4 задачы - зараз іх 16 замест 12. Што тычыцца тэсту па замежнай мове, то тут замест 48 заданняў у частцы А стала 30, а ў В будзе 18 задач - замест 12 ранейшых.
Пры гэтым час на праходжанне выпрабаванняў застаўся ранейшым.
Як раней пісаў Sputnik, першыя змены ў ЦТ адбыліся ў тэстах па матэматыцы і фізіцы. У тэставанні па гэтых прадметах з часткі А прыбралі дзве задачы (зараз іх 18 замест 20), у В дадалі дзве (цяпер 14 замест 12). Акрамя таго, у заданнях частцы А зараз можа быць некалькі правільных адказаў (раней правільны адказ мог быць толькі адзін).
Як распавялі ў РІКВ, змены зроблены для таго, каб "звесці" тэорыю верагоднасці "пры выкананні тэстаў да мінімуму, зрабіць цэнтралізаванае тэсціраванне больш справядлівым для добрасумленных абітурыентаў".
Чытайце таксама: