Максім Недасекаў

Недасекаў устанавіў рэкорд Беларусі ў скачках у вышыню на турніры ў Польшчы

9
(абноўлена 10:35 18.02.2021)
У гэтым сезоне беларускі скакун у вышыню не паказваў выбітных вынікаў, выключэннем сталі спаборніцтвы, якія прайшлі ў Таруні.

МІНСК, 18 лют – Sputnik. Беларускі скакун у вышыню Максім Недасекаў выйграў турнір Copernicus Cup у Польшчы, устанавіўшы пры гэтым нацыянальны рэкорд, паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Недасека з першага разу ўзяў вышыню 2,20 метры і паступова пачаў павышаць планку. У выніку атлет устанавіў планку на 2,34 метры, пакарыўшы яе з першай спробы і ўстанавіўшы пры гэтым нацыянальны рэкорд Беларусі ў памяшканні.

Цікава тое, што ў гэтым сезоне Недасекаў не скакаў вышэй 2,23 метры.

На рахунку атлета сярэбраны медаль чэмпіянату Еўропы сярод дарослых-2018, залатая ўзнагарода кантынентальнага форуму сярод моладзі-2019.

Акрамя таго, у яго актыве першае месца ў лёгкаатлетычным матчы Еўропа - ЗША і II Еўрапейскіх гульняў.

Недасекаў практычны без стартаў правёў мінулы зімовы сезон, так як папраўляў здароўе і адпачываў. Зараз спартсмен збіраецца актыўна выступаць і трапіць на Алімпійскія гульні ў Токіо.

Лепшы вынік у сваёй кар'еры, які паказаў беларускі спартсмен - 2,35 метры на стадыёне "Дынама". Тады ён выступаў на лёгкаатлетычным матчы Еўропа - ЗША.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
Максім Недасекаў, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, Рэкорды, спорт, Польшча
Арына Сабаленка

Арына Сабаленка пераадолела метку ў 7 млн долараў прызавых

10
(абноўлена 10:38 24.02.2021)
Зараз Сабаленка ў адзіночным рэйтынгу WTA займае восьмы радок - у панядзелак яна апусцілася на адзін пункт у топе лепшых тэнісістак свету.

МІНСК, 24 лют – Sputnik. Тэнісістка Арына Сабаленка здолела пераадолець адзнаку у сем мільёнаў долараў прызавых за спартыўную кар'еру, сведчаць дадзеныя Жаночай тэніснай асацыяцыі.

На гэты час беларуская спартсменка зарабіла 7,302 мільёна долараў, у тым ліку ў бягучым годзе - больш за 927 тысяч.

Зараз на рахунку Сабаленкі дзевяць тытулаў турніраў WTA у адзіночным разрадзе, а таксама пяць - у пары. Статыстыка паражэнняў і перамог беларускі ў адзіночных спаборніцтвах - 239 да 123, у пары - 80 да 61.

Зараз Сабаленка ў адзіночным рэйтынгу WTA займае восьмы радок - у панядзелак яна апусцілася на адну пазіцыю ў топе найлепшых тэнісістак свету. У парным разрадзе яна з'яўляецца першай ракеткай свету, на другім месцы - яе партнёрка з Бельгіі Эліс Мертэнс.

Нагадаем, былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка, якая цяпер у рэйтынгу WTA займае 14-е месца, за сваю спартыўную кар'еру ў тэнісе ўжо паспела зарабіць 32,4 мільёна долараў.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
долар, рэйтынг WTA, Рэйтынг, Арына Сабаленка
Калі шайба сябар, а не вораг, і зубры лётаюць, Дынама выйграе ва ўсіх!

Упершыню за 4 гады: мінскае "Дынама" выйшла ў плэй-оф КХЛ

10
(абноўлена 10:25 23.02.2021)
"Зубры" гарантавалі сабе выхад у фінальную частку Кубка Гагарына завочна - пасля таго, як фінскі "Йокерыт" абыграў падольскі "Віцязь".

МІНСК, 23 лют – Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама" прабіўся ў плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, перадае Sputnik.

"Зубры" гарантавалі сабе выхад у фінальную частку Кубка Гагарына завочна - пасля таго, як фінскі "Йокерыт" абыграў падольскі "Віцязь".

Апошнія страцілі шанцы на апярэджанне мінчан - падапечныя Крэйга Вудкрафта ўжо не змогуць апусціцца ніжэй за 8-ы радок у табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ.

Усяго "Дынама" гуляла ў плэй-оф лігі пяць разоў, у апошні - у сезоне 2016/2017. Пры гэтым "зубры" ні разу не праходзілі першы раўнд.

Пакуль не вядома, хто стане першым сапернікам мінчан - гэта могуць быць маскоўскае "Дынама", СКА ці "Лакаматыў".

Чытайце таксама:

10
Тэги:
ХК Віцязь (Падольск), Зубры, КХЛ, ХК Дынама (Мінск)
Які сёння дзень: 25 лютага

Які сёння дзень: 25 лютага 2021 года

0
(абноўлена 17:27 21.02.2021)
Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 309 дзён.

Якія падзеі адбыліся 25 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 лютага

  • У 1918 годзе было створана Менскае беларускае прадстаўніцтва.

Хто нарадзіўся 25 лютага

  • 1909 год: Сяргей Дарожны, беларускі паэт, грамадскі і культурны дзеяч.
  • 1947 год: Яўген Шатохін, беларускі мастак, грамадскі дзеяч.
  • 1953 год: Васіль Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец.
  • 1957 год: Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак-імпрэсіяніст П'ер Агюст Рэнуар і украінская пісьменніца Леся Украінка.

25 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць мітрапаліта Аляксея і епіскапа Мелеція Антыахійскага.

У народзе гэты дзень лічылі добрым, каб вылячыць спалох – для гэтага хадзілі самі і насілі дзяцей да знахараў.

Чым халадней у гэты дзень і наступны тыдзень, тым цяплей будзе сакавік. Туман або галалёдзіца прадвяшчаюць дажджлівае лета.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей