Прэзентацыя формы беларускай зборнай на Алімпіяду ў Токіо

НАК прадставіў форму алімпійцаў: яе ўпершыню прыдумалі і пашылі ў Беларусі

23
(абноўлена 11:03 23.03.2021)
Дызайн экіпіроўкі для Алімпіяды ў Токіо распрацаваны супрацоўнікамі НАК сумесна са спецыялістамі прыватнага прадпрыемства.

У гонар 30-годдзя з дня свайго ўтварэння Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) Беларусі арганізаваў прэзентацыю спартыўнай формы. У чым беларускія атлеты адправяцца ў Токіо на XXXII летнія Алімпійскія гульні, вывучаў Sputnik.

У спартыўна-забаўляльны комплекс Falcon Club Arena запрасілі атлетаў, трэнераў, спартыўных і іншых чыноўнікаў, грамадскіх дзеячаў, артыстаў і журналістаў. Ролю гаспадара свята ўзяў на сябе кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка.

Вітаючы гасцей, ён адзначыў, што беларускія спартсмены пастараюцца годна прадставіць краіну на будучых Гульнях у Японіі, з гонарам несучы сцяг роднай Беларусі.

"Лепшым падарункам да юбілею НАК будзе паспяховае выступленне нашых атлетаў на Алімпіядзе. Я вельмі спадзяюся, што яны цалкам выкладуцца на Гульнях. Дакладней, я ў гэтым упэўнены. Мы бачым па выніках кваліфікацыйных спаборніцтваў, што патэнцыял вялікі", - сказаў Віктар Лукашэнка.

Кіраўнік НАК таксама адзначыў, што за кароткі прамежак часу ўдалося шмат чаго дасягнуць на спартыўнай арэне. "НАК адкрыты для добрых ініцыятыў, гатовы падтрымаць любыя праекты не толькі ў Беларусі, але і на міжнародным узроўні", - дадаў ён.

Виктор Лукашенко
© Sputnik / Виктор Толочко
Ролю гаспадара свята ўзяў на сябе кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка
Віктар Лукашэнка распавёў, што дызайн экіпіроўкі распрацаваны супрацоўнікамі НАК сумесна са спецыялістамі прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Сола-Пінск".

Спартыўную вопратку прадэманстравалі дзяўчыны і хлопцы з Нацыянальнай школы прыгажосці. На паказ прыйшлі першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і былы пасол Расіі ў Беларусі, а цяпер - дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

На показ пришли первый заместитель главы администрации президента Максим Рыженков, вице-премьер Игорь Петришенко, министр спорта и туризма Сергей Ковальчук и бывший посол России в Беларуси, а сейчас госсекретарь Союзного государства Дмитрий Мезенцев
© Sputnik / Виктор Толочко
На паказ прыйшлі першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, віцэ-прэм"ер Ігар Петрышэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і былы пасол Расіі ў Беларусі, а цяпер - дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў

Форму шыюць на Палессі

Як распавёў Sputnik генеральны дырэктар "Сола-Пінск" Васіль Горагляд, для ўсіх работнікаў прадпрыемства вялікі гонар шыць форму для ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў.

Да гэтага самы буйны заказ, які выконвалі пінскія вытворцы, - спартыўная экіпіроўка, а таксама форма для валанцёраў II Еўрапейскіх гульняў. Цяпер, па словах гендырэктара, - новы выклік.

"Са спартыўнай тэматыкай мы працуем ужо сем гадоў. Пачыналі з невялікіх партый для асобных відаў спорту. Зараз выйшлі на алімпійскія вышыні. Лічу, што гэта - добрая адзнака працы ўсяго нашага калектыву", - адзначыў Васіль Горагляд.

Паводле яго слоў, на прадпрыемстве пастараліся ўлічыць пажаданні саміх атлетаў, а таксама сучасныя тэндэнцыі ў свеце моды і зрабіць вопратку зручнай і прыгожай.

Генеральный директор Соло-Пинск Василий Горегляд
© Sputnik / Виктор Толочко
Генеральны дырэктар "Сола-Пінск" Васіль Горагляд

"У нас працуе больш за трыста чалавек, ёсць сваё дызайн-бюро, нядаўна стварылі эксперыментальны цэх, выкарыстоўваем сучаснае абсталяванне, закупляем якасныя матэрыялы. Але галоўнае - у нас вельмі добрыя людзі, якія працуюць творча, з выдумкай", - падкрэсліў Васіль Горагляд.

Апошняе слова за атлетамі

Папярэдні паказ формы беларускіх спартсменаў для Алімпіяды ў Токіо адбыўся ў канцы 2019 года. У Палацы Незалежнасці экіпіроўку, вырабленую прадпрыемствамі "Сола-Пінск" і "Свiтанак", прадэманстравалі прэзідэнту Беларусі і на той момант старшыні НАК Аляксандру Лукашэнку. У прэзентацыі ўдзельнічалі гімнастка Ксенія Санковіч і плыўчыха Аляксандра Герасіменя.

Презентация формы белорусской сборной на Олимпиаду в Токио
© Sputnik / Виктор Толочко
Вытворца пастараўся ўлічыць пажаданні атлетаў, а таксама сучасныя тэндэнцыі ў свеце моды і зрабіць вопратку зручнай і прыгожай

Прэзідэнту ўзоры формы спадабаліся, аднак ён прапанаваў, каб канчатковае рашэнне было прынята пасля апытання грамадскасці, у першую чаргу саміх атлетаў. Што, уласна, і адбылося: ужо ў пачатку 2020 года НАК запрасіў у штаб-кватэру прадстаўнікоў розных відаў спорту для таго, каб ацаніць ўзоры экіпіроўкі.

Вядомыя спартсмены Любоў Чаркашына, Аляксандра Наркевіч, Ксенія Санковіч, Марыя Ганчарова, Аляксандр Багдановіч, Васіліса Марзалюк, Дзмітрый Даўгалёнак і Таццяна Драздоўская, а таксама тэлевядучая Ганна Эйсмант прыдзірліва вывучылі форму і ў рэшце рэшт спыніліся на канцэпцыі пінскага прадпрыемства.

У якой форме беларусы выступалі на Алімпіядах

Для дэлегацыі, якая адпраўляецца на Алімпійскія гульні, звычайна шыюць два камплекты адзення: парадна-грамадзянскі (за яго адказвае Міністэрства спорту і турызму) і спартыўны (ён ў падпарадкаванні НАК).

Презентация формы белорусской сборной на Олимпиаду в Токио
© Sputnik / Виктор Толочко
Раней спартыўную экіпіроўку беларусы заказвалі за мяжой, цяпер прыйшла чарга айчынных вытворцаў

Раней спартыўную экіпіроўку беларусы заказвалі за мяжой. Да прыкладу, на Алімпіядах у Атланце і Нагана яны насілі касцюмы ад нямецкай фірмы Adidas. Для Гульняў у Сіднэі і Афінах беларускія алімпійцы атрымалі форму ад італьянскага брэнда Fila.

Двойчы было кітайскае адзенне - на Гульнях у Пекіне і Лондане. Пастаўкай формы для ўдзелу ў Алімпіядзе ў Ванкуверы займалася кампанія з Ганконга.

На трох Алімпійскіх гульнях (у Сочы, Рыа-дэ-Жанейра і Пхенчхане) беларускія атлеты фарсілі ў вопратцы ад літоўскай фірмы Audimas.

Цяпер прыйшла чарга айчынных вытворцаў.

23
Тэги:
Токіо, Алімпіяда, Беларусь, алімпійцы, НАК Беларусі
Беларуска Алена Фурман выйграла золата ЧЕ па акадэмічным веславанні

Беларуска Алена Фурман выйграла золата ЧЕ па акадэмічным веславанні

10
(абноўлена 13:20 12.04.2021)
Наступны важны этап для беларускіх майстроў акадэмічнага веславання - кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў Швейцарыі, на якіх будуць разыграны імянныя ліцэнзіі на Алімпіяду ў Токіо.

МІНСК, 12 кра – Sputnik. Залатую ўзнагароду на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні заваявала беларуска Алена Фурман, спаборніцтвы прайшлі ў італьянскім горадзе Варэзе.

Дыстанцыю 2 тысячы метраў у неалімпійскім класе адзіночак лёгкай вагі Фурман пераадолела за 7 хвілін 41,81 секунды. Другой фінішавала прадстаўніца Румыніі Джаніна-Елена Белеага, якая адстала ад мінчанкі на 3,99 секунды. Трэцяе месца заняла францужанка Клэр Баве, якая саступіла беларусцы 6,98 секунды.

У фіналах А выступала таксама беларуска Таццяна Клімовіч. У гонках жаночых адзіночак яна паказала выніковы час 7 хвілін 42,1 секунды і заняла чацвёртае месца. Першае месца дасталася Ганне Пракацень з Расіі - 7 хвілін 29,76 секунды, другое - Вікторыі Торнлі з Вялікабрытаніі (7 хвілін 36,17 секунды), трэцяе - Жанін Гмейлін са Швейцарыі (7 хвілін 37,1 секунды).

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 629 спартсменаў з 35 краін. Яны спаборнічалі ў 22 відах праграмы.

Тры гады таму на чэмпіянаце Еўропы ў Глазга Алена Фурман таксама была першай. У 2019 годзе разам з Настай Янінай яна заваявала золата на ЧЕ у Люцэрне. Перамагала Фурман і на этапах Кубка свету.

Як паведамілі ў Беларускай федэрацыі веславання, на сённяшні дзень два экіпажы (двойка жаночая лёгкая вага, двойка мужчынская распашная без рулявога) заваявалі права ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Токіо. 15-17 траўня ў Швейцарыі пройдуць кваліфікацыйныя спаборніцтвы, на якіх у "акадэмікаў" будуць разыграны імянныя ліцэнзіі.

У Варэзе адбыліся таксама спаборніцтвы ў паралімпійцаў. Беларуска Людміла Волчак выканала неабходны нарматыў і ў жніўні адправіцца ў Токіо. Для яе гэта будзе восьмая Паралімпіяда.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Токіо, Алімпіяда, Ліцэнзія, Швейцарыя, спаборніцтвы, ЧЕ па акадэмічным веславанні, золата, Алена Фурман, беларускі
Пётр Асаенок заняў другое месца на ЧЕ Еўропы

Беларусы заваявалі адзін медаль у дваябор'і на ЧЕ па цяжкай атлетыцы

10
(абноўлена 12:16 12.04.2021)
Беларускія цяжкаатлеты не змаглі і блізка дасягнуць папярэдняга выніку, які яны паказалі на кантынентальным форуме-2019.

МІНСК, 12 кра – Sputnik. Беларус Пётр Асаенок змог падняцца на п'едэстал гонару ў дваябор'і на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Маскве, паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнай каманды.

Асаенок выступаў у вагавай катэгорыі 96 кілаграмаў. У суме дваябор'я (рывок і штуршок) ён заняў другое месца, пакарыўшы ў суме вагу ў 374 кг (172 + 202). А ў рыўку ён заваяваў малое (асобнае практыкаванне) срэбра.

Таксама ў аналагічным практыкаванні беларусы Генадзь Лапцеў (61) і Сяргей Шаранкоў (102) сталі ўладальнікамі малых бронзавых узнагарод. Дар'я Навумава (76) прынесла ў скарбонку нацыянальнай каманды малую бронзу ў штуршку.

Алімпійскі чэмпіён-2008 беларус Андрэй Арамнаў паказаў адзін з горшых вынікаў у сваёй кар'еры - 14 месца.

Спаборніцтвы ў Маскве з-за пандэміі каронавіруса тройчы пераносіліся ў 2020 годзе, тым не менш, турнір усё ж адбыўся. Удзел у ім прынялі 18 беларускіх спартсменаў.

Спаборніцтвы сталі кваліфікацыйнымі да Алімпійскіх гульняў у Токіо. Усяго ў турніры прынялі ўдзел 315 атлетаў з 38 краін.

Заслугі беларусаў

На кантынентальным форуме ў 2019 годзе, які праходзіў у Батумі, беларускія цяжкаатлеты сталі другімі ў агульнакамандным заліку (19 узнагарод, з іх восем - у дваябор'і). Тады пасля паспяховага выступлення прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабіста ўручыў спартсменам і трэнерам узнагароды ў Палацы Незалежнасці.

Беларускі лідэр ставіў цяжкаатлетаў у прыклад іншым відам спорту. Таксама ён выказваў надзею на тое, што квоту для беларусаў на Алімпіяду пашыраць. Аднак гэтага не адбылося. З-за ранейшых праблем з допінгам квота беларусаў для ўдзелу ў Алімпіядзе ў Токіо па-ранейшаму ўрэзаная да двух чалавек (адзін мужчына і адна жанчына).

Чытайце таксама:

10
Тэги:
атлетыка, цяжкая атлетыка, ЧЕ па цяжкай атлетыцы, медалі, беларусы
Які сёння дзень: 13 красавіка

Які сёння дзень: 13 красавіка 2021 года

0
(абноўлена 17:32 12.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 262 дні.

Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 красавіка

  • У 1991 годзе былі ўтвораны Мінска-Магілёўская каталіцкая архідыяцэзія і Гродзенская дыяцэзія.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Італіяй.

Хто нарадзіўся 13 красавіка

  • 1966 год: Юрась Барысевіч, беларускі эсэіст, перакладчык і мастак.

Таксама сёння нарадзіліся самы вядомы ўдзельнік Парахавой змовы Гай Фокс і рускі паэт Дзям'ян Бедны.

13 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іпація Цудатворца, які быў вядомы цудамі ацалення сляпых і хворых. Акрамя таго, Іпацію моляцца цяжарныя жанчыны і тыя, хто марыць пра дзіця.

У даўніну ў гэты дзень расчышчалі месца пад ворыва, высякалі лес, палілі галінкі і лісце і на гэтым месцы сеялі зерне.

Калі 13 красавіка цёпла і сонечна, лета будзе цёплым. Нізкія аблокі прадвяшчаюць хуткае пахаладанне.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей