МІНСК, 24 сак – Sputnik. Беларуская федэрацыя барацьбы не забывае першых трэнераў спартсменаў, якія паказваюць высокі вынік, сказаў старшыня федэрацыі Камандар Маджыдаў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Ён адзначыў, што ўжо падышлі свае барцы, якія паказваюць высокі вынік на міжнароднай арэне. Па словах Маджыдава, трэба рыхтаваць спартсменаў на месцах так, каб прыезджыя легіянеры не былi перашкодай.
"Калі ёсць легіянер, мы рады, але ён павінен паказваць вынік, а не змагацца тут 10 гадоў марна. Пасля ліцэнзійнага турніру ў Будапешце многія трэнеры паверылі ў сябе, зразумелі, што мы можам рыхтаваць спартсменаў", - сказаў ён.
Кіраўнік БФБ падкрэсліў, што маладое пакаленне павінна трапіць у нармальныя рукі пры пераходзе з моладзевага у дарослы спорт, а першыя трэнеры павінны "перадаць, каб гэты пацан мог расці".
"Як кажуць некаторыя першыя трэнеры, вось плаціце мне таксама (як галоўнаму і старэйшаму трэнерам нацыянальнай каманды - Sputnik). На заводзе, напрыклад, хтосьці даўбешку зрабіў, іншы нешта іншае, трактар жа даражэй стаў. Так і ў нас - мы не забываемся пра першых трэнераў. Ацэньваем ўсіх. Гэта ўжо пастаўлена на паток", - падкрэсліў Маджыдаў.
Як праходзіла прэс-канферэнцыя - глядзіце на Sputnik.
Чытайце таксама:
МІНСК, 12 кра – Sputnik. Залатую ўзнагароду на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні заваявала беларуска Алена Фурман, спаборніцтвы прайшлі ў італьянскім горадзе Варэзе.
Дыстанцыю 2 тысячы метраў у неалімпійскім класе адзіночак лёгкай вагі Фурман пераадолела за 7 хвілін 41,81 секунды. Другой фінішавала прадстаўніца Румыніі Джаніна-Елена Белеага, якая адстала ад мінчанкі на 3,99 секунды. Трэцяе месца заняла францужанка Клэр Баве, якая саступіла беларусцы 6,98 секунды.
У фіналах А выступала таксама беларуска Таццяна Клімовіч. У гонках жаночых адзіночак яна паказала выніковы час 7 хвілін 42,1 секунды і заняла чацвёртае месца. Першае месца дасталася Ганне Пракацень з Расіі - 7 хвілін 29,76 секунды, другое - Вікторыі Торнлі з Вялікабрытаніі (7 хвілін 36,17 секунды), трэцяе - Жанін Гмейлін са Швейцарыі (7 хвілін 37,1 секунды).
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 629 спартсменаў з 35 краін. Яны спаборнічалі ў 22 відах праграмы.
Тры гады таму на чэмпіянаце Еўропы ў Глазга Алена Фурман таксама была першай. У 2019 годзе разам з Настай Янінай яна заваявала золата на ЧЕ у Люцэрне. Перамагала Фурман і на этапах Кубка свету.
Як паведамілі ў Беларускай федэрацыі веславання, на сённяшні дзень два экіпажы (двойка жаночая лёгкая вага, двойка мужчынская распашная без рулявога) заваявалі права ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Токіо. 15-17 траўня ў Швейцарыі пройдуць кваліфікацыйныя спаборніцтвы, на якіх у "акадэмікаў" будуць разыграны імянныя ліцэнзіі.
У Варэзе адбыліся таксама спаборніцтвы ў паралімпійцаў. Беларуска Людміла Волчак выканала неабходны нарматыў і ў жніўні адправіцца ў Токіо. Для яе гэта будзе восьмая Паралімпіяда.
Чытайце таксама:
МІНСК, 12 кра – Sputnik. Беларус Пётр Асаенок змог падняцца на п'едэстал гонару ў дваябор'і на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Маскве, паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнай каманды.
Асаенок выступаў у вагавай катэгорыі 96 кілаграмаў. У суме дваябор'я (рывок і штуршок) ён заняў другое месца, пакарыўшы ў суме вагу ў 374 кг (172 + 202). А ў рыўку ён заваяваў малое (асобнае практыкаванне) срэбра.
Таксама ў аналагічным практыкаванні беларусы Генадзь Лапцеў (61) і Сяргей Шаранкоў (102) сталі ўладальнікамі малых бронзавых узнагарод. Дар'я Навумава (76) прынесла ў скарбонку нацыянальнай каманды малую бронзу ў штуршку.
Алімпійскі чэмпіён-2008 беларус Андрэй Арамнаў паказаў адзін з горшых вынікаў у сваёй кар'еры - 14 месца.
Спаборніцтвы ў Маскве з-за пандэміі каронавіруса тройчы пераносіліся ў 2020 годзе, тым не менш, турнір усё ж адбыўся. Удзел у ім прынялі 18 беларускіх спартсменаў.
Спаборніцтвы сталі кваліфікацыйнымі да Алімпійскіх гульняў у Токіо. Усяго ў турніры прынялі ўдзел 315 атлетаў з 38 краін.
Беларускі лідэр ставіў цяжкаатлетаў у прыклад іншым відам спорту. Таксама ён выказваў надзею на тое, што квоту для беларусаў на Алімпіяду пашыраць. Аднак гэтага не адбылося. З-за ранейшых праблем з допінгам квота беларусаў для ўдзелу ў Алімпіядзе ў Токіо па-ранейшаму ўрэзаная да двух чалавек (адзін мужчына і адна жанчына).
Чытайце таксама:
МІНСК, 13 кра - Sputnik. Паліва даражэе ў Беларусі з 13 красавіка, паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".
Па склалаўшайся практыцы, павышэнне складзе 1 капейку: "на падставе маніторынгу цэн на вуглевадародную сыравіну і ў адпаведнасці з прынятай канцэрнам стратэгіяй стрыманай індэксацыі цэн", - растлумачылі ў канцэрне. Там таксама дадалі, што з пачатку 2021 года рознічныя цэны на паліва павялічаны ў сярэднім на 4,9 працэнта.
З аўторка цэны на паліва будуць наступныя:
У папярэдні раз кошты мяняліся ў мінулы аўторак, 6 красавіка да гэтага - 29 сакавіка, 16 сакавіка, 10 сакавіка, 2 сакавіка, 23 лютага, 16 лютага, 28 студзеня, 21 студзеня.
Чытайце таксама: