Беларускі футбольны трэнер Георгій Кандрацьеў

Прызначаны в.а. галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе

14
(абноўлена 17:00 06.04.2021)
Міхаіла Мархеля, які падаў у адстаўку пасля гістарычнага разгрома ад Бельгіі, зменіць Георгій Кандрацьеў.

МІНСК 6 кра - Sputnik. Георгій Кандрацьеў будзе кіраваць нацыянальнай камандай Беларусі як мінімум у бліжэйшых таварыскіх матчах супраць Азербайджана (2 чэрвеня) і Сьера-Леонэ (7 чэрвеня), паведамляецца на сайце АБФФ.

Гэта другі прыход Кандрацьева ў зборную, ён ужо трэніраваў "нацыяналку" ў 2012-2014 гадах. На гэты пост яго прызначылі пасля поспеху з маладзёжнай зборнай краіны: пад кіраўніцтвам Кандрацьева "маладзёжка" у 2011-м заваявала бронзу на чэмпіянаце Еўропы для гульцоў не старэйшых за 21 год і прабілася на Алімпійскія гульні 2012 года.

Цікавы нюанс: у той самай "маладзёжцы", якая дамаглася поспеху на міжнароднай арэне, памочнікам галоўнага трэнера Георгія Кандрацьева быў Міхаіл Мархель. А ў нацыянальнай камандзе ўжо Кандрацьеў працаваў памочнікам Мархеля.

Аматарам савецкага футбола Кандрацьеў напэўна вядомы па гульні за мінскае "Дынама", з якім у 1982-м стаў чэмпіёнам СССР.

Чаму Мархель сышоў са зборнай

Міхаіл Мархель быў прызначаны настаўнікам беларускай зборнай 20 чэрвеня 2019 года. Пад яго кіраўніцтвам нацыянальная зборная выйгравала ў таварыскіх матчах у такіх каманд, як Узбекістан, Балгарыя і Казахстан і гуляла ўнічыю з Гандурасам. На старце адбору на ЧС-2022 беларусы абыгралі Эстонію. А да гэтага, восенню 2020-га, быў нават рэальны шанец упершыню ў гісторыі прабіцца на чэмпіянат Еўропы. Але ў стыкавым матчы беларусы прайгралі Грузіі.

У выніку Мархель ўсё роўна ўвайшоў у гісторыю, праўда, з зусім іншым дасягненнем. Апошні паядынак пад яго кіраўніцтвам нацыянальная зборная згуляла супраць Бельгіі ў межах адбору на ЧС-2022. І гэта было самае буйное паражэнне за ўсе гады суверэннай Беларусі: Бельгія перамагла 8:0.

Напярэдадні АБФФ афіцыйна пацвердзіла адстаўку трэнера. Мархель ўзяў адказнасць за паражэнне ад Бельгіі на сябе і растлумачыў: каб "каманда рухалася наперад, неабходны змены".

Наступны афіцыйны матч зборная Беларусі правядзе толькі 2 верасня: у адборы да ЧС-2022 адправіцца ў госці да каманды Чэхіі.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
спорт, Бельгія, зборная Беларусі па футболе, трэнер, футбол
Беларуска Алена Фурман выйграла золата ЧЕ па акадэмічным веславанні

Беларуска Алена Фурман выйграла золата ЧЕ па акадэмічным веславанні

11
(абноўлена 13:20 12.04.2021)
Наступны важны этап для беларускіх майстроў акадэмічнага веславання - кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў Швейцарыі, на якіх будуць разыграны імянныя ліцэнзіі на Алімпіяду ў Токіо.

МІНСК, 12 кра – Sputnik. Залатую ўзнагароду на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні заваявала беларуска Алена Фурман, спаборніцтвы прайшлі ў італьянскім горадзе Варэзе.

Дыстанцыю 2 тысячы метраў у неалімпійскім класе адзіночак лёгкай вагі Фурман пераадолела за 7 хвілін 41,81 секунды. Другой фінішавала прадстаўніца Румыніі Джаніна-Елена Белеага, якая адстала ад мінчанкі на 3,99 секунды. Трэцяе месца заняла францужанка Клэр Баве, якая саступіла беларусцы 6,98 секунды.

У фіналах А выступала таксама беларуска Таццяна Клімовіч. У гонках жаночых адзіночак яна паказала выніковы час 7 хвілін 42,1 секунды і заняла чацвёртае месца. Першае месца дасталася Ганне Пракацень з Расіі - 7 хвілін 29,76 секунды, другое - Вікторыі Торнлі з Вялікабрытаніі (7 хвілін 36,17 секунды), трэцяе - Жанін Гмейлін са Швейцарыі (7 хвілін 37,1 секунды).

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 629 спартсменаў з 35 краін. Яны спаборнічалі ў 22 відах праграмы.

Тры гады таму на чэмпіянаце Еўропы ў Глазга Алена Фурман таксама была першай. У 2019 годзе разам з Настай Янінай яна заваявала золата на ЧЕ у Люцэрне. Перамагала Фурман і на этапах Кубка свету.

Як паведамілі ў Беларускай федэрацыі веславання, на сённяшні дзень два экіпажы (двойка жаночая лёгкая вага, двойка мужчынская распашная без рулявога) заваявалі права ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Токіо. 15-17 траўня ў Швейцарыі пройдуць кваліфікацыйныя спаборніцтвы, на якіх у "акадэмікаў" будуць разыграны імянныя ліцэнзіі.

У Варэзе адбыліся таксама спаборніцтвы ў паралімпійцаў. Беларуска Людміла Волчак выканала неабходны нарматыў і ў жніўні адправіцца ў Токіо. Для яе гэта будзе восьмая Паралімпіяда.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
Токіо, Алімпіяда, Ліцэнзія, Швейцарыя, спаборніцтвы, ЧЕ па акадэмічным веславанні, золата, Алена Фурман, беларускі
Пётр Асаенок заняў другое месца на ЧЕ Еўропы

Беларусы заваявалі адзін медаль у дваябор'і на ЧЕ па цяжкай атлетыцы

10
(абноўлена 12:16 12.04.2021)
Беларускія цяжкаатлеты не змаглі і блізка дасягнуць папярэдняга выніку, які яны паказалі на кантынентальным форуме-2019.

МІНСК, 12 кра – Sputnik. Беларус Пётр Асаенок змог падняцца на п'едэстал гонару ў дваябор'і на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Маскве, паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнай каманды.

Асаенок выступаў у вагавай катэгорыі 96 кілаграмаў. У суме дваябор'я (рывок і штуршок) ён заняў другое месца, пакарыўшы ў суме вагу ў 374 кг (172 + 202). А ў рыўку ён заваяваў малое (асобнае практыкаванне) срэбра.

Таксама ў аналагічным практыкаванні беларусы Генадзь Лапцеў (61) і Сяргей Шаранкоў (102) сталі ўладальнікамі малых бронзавых узнагарод. Дар'я Навумава (76) прынесла ў скарбонку нацыянальнай каманды малую бронзу ў штуршку.

Алімпійскі чэмпіён-2008 беларус Андрэй Арамнаў паказаў адзін з горшых вынікаў у сваёй кар'еры - 14 месца.

Спаборніцтвы ў Маскве з-за пандэміі каронавіруса тройчы пераносіліся ў 2020 годзе, тым не менш, турнір усё ж адбыўся. Удзел у ім прынялі 18 беларускіх спартсменаў.

Спаборніцтвы сталі кваліфікацыйнымі да Алімпійскіх гульняў у Токіо. Усяго ў турніры прынялі ўдзел 315 атлетаў з 38 краін.

Заслугі беларусаў

На кантынентальным форуме ў 2019 годзе, які праходзіў у Батумі, беларускія цяжкаатлеты сталі другімі ў агульнакамандным заліку (19 узнагарод, з іх восем - у дваябор'і). Тады пасля паспяховага выступлення прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабіста ўручыў спартсменам і трэнерам узнагароды ў Палацы Незалежнасці.

Беларускі лідэр ставіў цяжкаатлетаў у прыклад іншым відам спорту. Таксама ён выказваў надзею на тое, што квоту для беларусаў на Алімпіяду пашыраць. Аднак гэтага не адбылося. З-за ранейшых праблем з допінгам квота беларусаў для ўдзелу ў Алімпіядзе ў Токіо па-ранейшаму ўрэзаная да двух чалавек (адзін мужчына і адна жанчына).

Чытайце таксама:

10
Тэги:
атлетыка, цяжкая атлетыка, ЧЕ па цяжкай атлетыцы, медалі, беларусы
Першыя прышчэпкі: як пачалася масавая вакцынацыя ад COVID у Беларусі

Мэр Мінска незадаволены тэмпамі вакцынацыі ў сталіцы

0
(абноўлена 17:26 12.04.2021)
Па дадзеных на 12 красавіка, у Мінску ад каронавіруса прышчапіліся 22 тысячы чалавек, амаль кожны трэці медработнік атрымаў прышчэпку.

МІНСК, 13 кра – Sputnik. Ад каронавіруса ў Мінску прышчапіліся больш за 22 тысячы чалавек, паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама напярэдадні.

На аператыўнай нарадзе камітэта 12 красавіка абмяркоўвалі эпідэміялагічную абстаноўку ў сталіцы. Паводле апошніх звестак, у Мінску ад каронавіруса прышчапіліся больш за 22 тысячы грамадзян. Вакцынаваны ад COVID-19 кожны трэці медработнік.

"Вакцынацыю прайшлі 73% работнікаў устаноў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і дарослых, 32% медработнікаў, 13,8% работнікаў сацыяльнай сферы і 9,8% работнікаў сістэмы адукацыі сталіцы", - гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнік Мінгарвыканкама палічыў, што такія тэмпы вакцыны недастатковыя і запатрабаваў у бліжэйшыя два тыдні "у корані змяніць сітуацыю". Цяпер галоўная задача - павялічыць ахоп работнікаў адукацыі, аховы здароўя і сацсферы.

Масачны рэжым - на кантролі

У апошнія дні ў Мінску праводзяць ўзмоцнены маніторынг выканання масачнага рэжыму ў грамадскіх месцах. Як распавялі ў прэс-службе Мінгарвыканкама, ад пачатку года праверылі 513 аб'ектаў, на 90 з іх выяўлены парушэнні.

"У асноўным яны тычыліся масачнага рэжыму, які не выконвалі ў 27% правераных аб'ектах гандлю, у 56% - грамадскага харчавання, у 26% - транспарту. 26 службовых асоб аштрафаваны, выдадзены 24 патрабаванні аб прыпыненні гандлю і аказання паслуг і 56 рэкамендацый", - гаворыцца ў паведамленні.

Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі

У Беларусі масавая вакцынацыя ад каронавіруса стартавала 8 красавіка.

Да гэтага вакцыну ад каронавіруса атрымлівалі групы прафесійнай рызыкі - урачы, настаўнікі, сацработнікі. Усеагульная вакцынацыя медработнікаў у рэспубліцы пачалася 19 студзеня.

Цяпер прышчэпкі робяць і тым, хто загадзя запісваўся ў ліст чакання вакцыны. Даступны два прэпарата: кітайскі "Сінафарм" і расійскі "Спутник V".

Запіс на вакцынацыю працягваецца, гэта можна зрабіць праз сайт сваёй паліклінікі або па тэлефонах колл-цэнтраў. У красавіку ў абарот павінна паступіць вакцына "Спутник V", вырабленая на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты" па расійскіх тэхналогіях. Яе прамысловую вытворчасць ў Беларусі запусцілі 25 сакавіка. Плануецца выпускаць да 500 тысяч доз штомесяц.

Паралельна ідзе распрацоўка беларускай вакцыны. 1 красавіка прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне па распрацоўцы беларускага прэпарату ад каронавіруса.

Згодна з планамі, на 2021 год закладзена выкананне навукова-даследчых работ па стварэнні прататыпа айчыннага прэпарату, на 2022-2023 гады - правядзенне даклінічных і клінічных выпрабаванняў.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 29 сакавіка, у Беларусі ад каронавіруса прышчапіліся 92 тысячы чалавек, з якіх 26 тысяч атрымалі ўжо два кампаненты прэпарату.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
медработнік, чалавек, каронавірус, сталіца, Вакцынацыя, Мінск
Тэмы:
Каронавірус COVID-19