Dzieciuki прэзентавалі песню "Тадэвуш Касцюшка"

© Sputnik / Юлія ХвошчВыступленне гродзенскага гурта Dzieciuki
Выступленне гродзенскага гурта Dzieciuki - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выхад новага сінглу прымеркаваны да 270-годдзя са Дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, якое адзначалася 4 лютага.

МІНСК, 9 лют — Sputnik. Гурт Dzieciuki прэзентаваў на Tuzin.fm песню "Тадэвуш Касцюшка", песня пра кіраўніка паўстання ўвойдзе ў новы альбом гурта "Рэха", яго рэліз запланаваны на канец лютага.

Беларускі гурт Dzieciuki - Sputnik Беларусь
На "Даём рады" сыграюць Dzieciuki, Neuro Dubel, Дай Дарогу! і :B:N:

"Наконт кліпа — хацелася б зрабіць нешта сур'ёзнае, але пакуль няма часу і сіл. Тым больш, што на канцэртах мы "Касцюшку" даволі доўгі час граем. На фестывалях перад выступленнем падыходзяць, просяць, каб мы яе зайгралі", — распавёў карэспандэнту Sputnik вакаліст гурта Алесь Дзянісаў.

У хуткім часе гурт плануе выпусціць свой новы альбом, які прынцыпова будзе адрознівацца ад папярэдніх прац "Дзедзюкоў".

"Да гэтага альбому мы ставімся ўжо больш сур'ёзна, мы ўжо не спяшаліся яго так пісаць, як мы першы рабілі, але спрабуем зрабіць такі больш якасны прадукт і па тэматыцы таксама ён канешне адрозніваецца", — адзначыў удзельнік гурта Павел Трубілін.

Гурт Dzieciuki быў заснаваны ў Гродна ў красавіку 2012-га. Жыўцом "Касцюшку" і іншыя песні гурта ў Мінску можна будзе пачуць падчас іх сэту на прэміі "Даём рады" 27 лютага ў сталічным клубе Re:Public, прэзентацыя альбома запланавана на 12 сакавіка ў Беластоку. 

Стужка навiн
0