Гурт "Звери" сабраў адважных у новым кліпе

© Photo : Гурт "Звери"Кадр з кліпу "Страха нет" гурта "Звери"
Кадр з кліпу Страха нет гурта Звери - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гурт "Звери" прэзентаваў ў інтэрнэце кліп на загалоўную кампазіцыю новага альбома "Страха нет". Так будзе называцца і вялікае шоў, якое музыканты пакажуць у мінскім Палацы спорту 26 мая.

МНІСК, 28 сак — Sputnik. Кліп на песню "Страха нет" аб'яднаў самых бясстрашных, рызыковых і смелых людзей з розных гарадоў Расіі, якія прыехалі ў Маскву спецыяльна дзеля здымак у гэтым роліку.

У кадры зусім юныя брейкдансеры круцяць "ніжні брэйк" і стаяць на галовах, скейцеры паказваюць трукі на дошцы, pole dance танцорка выконвае акрабатычныя эцюды на пілоне, фаершчыца скача праз вогненную скакалку, а слэклайнер дэманструе цуды раўнавагі і балансавання на нацягнутай страпе.

Лідэр калектыву Рома Звер падчас здымак таксама не ўтрымаўся і паспрабаваў сябе ў слэклайну!

"Страха нет" гэта гімн людзям, якія не баяцца і пераадольваюць свой уласны страх. Яны робяць нешта дзіўнае, што захапляе іншых людзей. Калі ты глядзіш на акрабатычныя трукі і думаеш, як гэта крута! Мэта гэтага чалавека выклікаць у цябе эмоцыю. Кліп менавіта пра такіх людзей. Да нас прыехалі хлопцы з розных гарадоў: адна дзяўчынка з Піцера, ёсць хлопец з Екацярынбурга, шукалі хлопцаў па ўсёй краіне. Мы проста знайшлі майстроў сваёй справы і запрасілі іх на здымкі кліпа — распавёў фронтмэн гурта "Звери".

Новы альбом "Страха нет" выйшаў 1 сакавіка. Яго можна набыць на iTunes і паслухаць на сэрвісе "Яндэкс-Музыка" .

Мінск стане адным з нямногіх гарадоў, дзе пакажуць поўную версію шоу "Страха нет" — з адмысловым гукам, святлом і сцэнаграфіяй. Гурт "Звери" з новай праграмай выступіць у сталічным Палацы спорту 26 мая, пачатак а 19-й гадзіне; кошт квіткоў складае: трыбуны — 140-420 тыс. руб., танцпол — 495 тыс. руб., фан-зона — 655 тыс. руб. 

Стужка навiн
0