Выступленне Nizkiz на фестылвалі Рок па вакацыях

Беларусы выступяць на Colisium Music Week у Санкт-Пецярбургу

62
(абноўлена 14:56 14.04.2016)
У межах фестывалю на 20 пляцоўках выступяць больш за 80 артыстаў, якія сёння прадстаўляюць сучасную музычную сцэну Расіі, Беларусі, Казахстана, Фінляндыі, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Сербіі і Ізраіля.

МІНСК, 14 кра — Sputnik. 21-24 красавіка ў Санкт-Пецярбургу пройдзе дзевяты па ліку музычны шоукейс-фестываль Colisium Music Week і прафесійная канферэнцыя Colisium, распявялі Sputnik прадстаўнік фестывалю ў Беларусі партал Experty.by.

Прадстаўніцтва Беларусі на мерапрыемстве будзе як ніколі шырокім.

"Мы з радасцю заўсёды вітаем гурты з Беларусі, сёлета ў нас рэкордная колькасць. І не толькі ў нас, мы бачым такі поспех і на еўрапейскіх фестывалях. Гэта можа казаць толькі аб тым, што якасць беларускай сцэны значна вырасла, прычым ва ўсіх жанрах", — распавёў Experty.by дырэктар Colisium Music Week Уладзімір Краўчанка.

Адбор артыстаў праводзяць самі арганізатары. Тры беларускія артыста выступяць у межах тэматычнага беларускага шоукейса — рок-гурты Mission Jupiter, "Мутнаевока", Nevrida. Акрамя гэтага ў рамках асобных канцэртаў выступяць Nizkiz, ска-каманда "Аганёк бэнд", "Чып і Дэйл", а індзі-поп-праект Mustelide будзе часткай шоукейса MTV Russia.

У межах прафесійнай канферэнцыі Colisium, якая будзе ладзіцца паралельна з выступамі, сваімі ведамі падзеляцца дзясяткі прадусараў, прамоўтэраў, музыкаў і прадстаўнікоў СМІ, сярод якіх Ілля Бартнюк (фестываль Stereoleto), Міхаіл Козыраў (тэлеканал "Дождж"), Алег Несцераў (гурт "Мегаполіс").

Адмысловы госць канферэнцыі Colisium — саўндпрадзюсер Джымі Дуглас (ЗША), які працаваў з Justin Timberlake, AC / DC, Rolling Stones, Led Zeppelin, які Jay-Z, Snoop Dogg і шмат іншымі артыстамі.

Расклад канцэртаў і поўны спіс дакладчыкаў канферэнцыі даступны на сайце фестывалю.    

62
Тэги:
Музычныя жанры, Музыка, Мутнаевока (гурт), Nizkiz, Санкт-Пецяргбург, Расія, Беларусь
Каментары