МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Уладзімір Пракапцоў лічыць, што кампаніі "Белавія" варта было б больш актыўна выкарыстоўваць імёны знакамітых землякоў ва ўласным піяры. Напрыклад, даць імёны самалётам. Назваць іх варта было б у гонар вялікіх беларусаў, упэўнены дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея.
"Калі б самалёты насілі імёны беларускіх выдатных дзеячаў, гэта б станоўча адбілася на іміджы Беларусі за мяжой. Напрыклад, самалёт называецца "Янка Купала". Пакуль пасажыр чамаданчык укладвае, гучыць песня Мулявіна — "Янка Купала", — фантазіраваў Пракапцоў.
А вось аэрапорт, на думку дырэктара, лепш за ўсё было б назваць імем Францыска Скарыны. Падобная практыка існуе ў многіх краінах свету: варшаўскі аэрапорт носіць імя Фрэдэрыка Шапэна, а Будапешцкі — Ферэнца Ліста.
Сваімі поглядамі наконт нацыянальнага неймінга дырэктар мастацкага музея падзяліўся падчас адкрыцця "Свабоднага музея" на плошчы Свабоды, дзе музей выставіў партрэты знакамітых мінчукоў — балерыны Людмілы Бржазоўскай, кампазітара Мікалая Аладава, актрысы Стэфаніі Станюты ды іншых.
Плануецца, што дзякуючы гэтаму праекту мінчане змогуць даведацца пра вялікіх людзей Беларусі. У фондах Нацыянальнага мастацкага музея захоўваецца 30 тысяч карцін, з іх для дэманстрацыі мінчанам і гасцям сталіцы адабралі 20 партрэтаў. Паводле слоў Пракапцова, музей з радасцю выставіў бы і больш, але памеры плошчы не дазваляюць.
МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.
У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.
Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.
Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.
У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.
Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.
Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.
Глядзіце таксама:
Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.
"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.
У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.
Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.
Сёння адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіўся савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно Андрэй Міронаў.
Сёння пачынаецца Масленіца - старадаўняе народнае свята, якое адзначаецца на працягу сямі дзён перад пачаткам Вялікага посту. Масленіца спакон вякоў азначае праводзіны зімы і сустрэчу вясны - прадвесніцу цяпла і абнаўлення прыроды і чалавека.
Кожны дзень Масленічнага тыдня мае сваё імя. Дарэчы, панядзелак - "Сустрэча". У гэты дзень гаспадыні распачыналі пячы бліны, першы з якіх трэба было аддаць жабраку для ўшанавання памяці памерлых. Гаспадыні абавязкова частавалі блінамі гасцей і запрашалі да хаты сваякоў.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Палікарпа.
У гэты дзень назіралі за птушкамі: калі яны хаваюцца, будзе завіруха. Калі ж вераб'і ўжо в'юць гнёзды, будзе цяпло. Гнёзды гракоў з паўднёвага боку – лета будзе халодным.
Калі 8 сакавіка на рэках і азёрах яшчэ трымаецца лёд, рыбалка будзе дрэнная.